Міхась Сеўрук
- Вікіпэдыя мае артыкулы пра іншых асобаў з прозьвішчам Сеўрук.
Міхась Сяўрук | |
Міхась Сяўрук, «Аўтапартрэт», 1950 | |
Імя пры нараджэньні | Міхаіл Канстанцінавіч Сяўрук |
---|---|
Дата нараджэньня | 27 лютага 1905 |
Месца нараджэньня | |
Дата сьмерці | 14 сакавіка 1979 (74 гады) |
Месца сьмерці | |
Месца пахаваньня | |
Адукацыя | Віленскі ўнівэрсытэт |
Месца вучобы |
|
Занятак | гравюра, графіка, жывапіс |
Жанры | жанравае малярства[d] і партрэтнае маляваньне[d] |
Міхаі́л Канстанці́навіч Сяўру́к (27 лютага 1905, Варшава — 14 сакавіка 1979, Нясьвіж) — беларускі мастак, графік і гравёр (у тэхніках афорт, дрэварыт, лінагравюра і медзярыт).
Біяграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Нарадзіўся ў сям’і чыгуначніка і беларускага шляхціца герба «Сьлепаворан»[1]. Разам з бацькамі жыў у Берасьці, Маскве, Снове. Пасьля заканчэньня Нясьвіскай гімназіі ў 1927 годзе зьехаў у Вільню. Скончыў мастацкі факультэт Віленскага ўнівэрсытэту ў 1932 годзе.
У выставах пачаў удзельнічаць з 1937 году. Пад час пражываньня ў Вільні заснаваў Віленскае таварыства мастакоў[2]. Сябраваў з Пятром Сяргіевічам[3], Кузьмой Чурылам
З 1939 жыў у Нясьвіжы. Пачатковым працам характэрны рысы рамантызму. Больш позьнія работы адрозьніваюцца народнасьцю вобразаў. Сярод мастацкіх прац: тэматычныя кампазыцыі «На ўборцы буракоў» (1936), «Жніво» (1937), «Новы дом» (1968) і іншыя.
Аўтар вокладак зборнікаў вершаў Максіма Танка «На этапах» (1936) і песень Рыгора Шырмы «Наша песьня» (1938), графічных прац «Віленская Alma mater» (1937) і іншых. Разам з Драздовічам, Сяргіевічам, Горыдам аздабляе заходнебеларускія выданьні.
Пасьля 1939 году зьехаў у Нясьвіж. Не дачакаўся прызнаньня ад савецкіх уладаў, якія не даравалі яму нацыяналізму.
Памёр у Нясьвіжы. Пахаваны на мясцовых могіл��ах. У 1994 годзе ў Нясьвіжы створаны «музэй-кватэра» Міхася Сяўрука. Пэрсанальная выстава ў Менску адбылася толькі праз год пасьля сьмерці. А карціна «Жніво» заняло сваё пачэснае месца ў музэйнай залі толькі разам зь беларускай незалежнасьцю[4].
Працы Сяўрука захоўваюцца ў Нацыянальным мастацкім музэі, музэях Вільні, кватэры-музэі, а таксама ў фондах Нясьвіскага гісторыка-краязнаўчага музэю (1114 работ)[3].
Бібліяграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Wielkanocna subskrypcija na prace młodych grafików wilenskich. (No 10. Michał Siewruk — «Dąb Chrobrego» — akwaforta, rozmiar 28×17 cmm. Cena 8 zł.). (пол.) // Słowo : газэта. — 1939, 12 marca. — № 70 (5352). — С. 9.
- Міхаіл Канстанцінавіч Сеўрук: Жывапіс (Альбом). / В. Ф. Шматаў.. — Менск: Беларусь, 1980. — 32 с. — 1000 ас.
- Гісторыя беларускага мастацтва: у 6 т. / Рэдактары тома: Л. М. Дробаў, В. Ф. Шматаў. — Мінск: Навука і тэхніка, 1990. — Т. 4. 1917 — 1941.. — С. 293, 296, 301 — 303, 305, 306, 317, 318, 329, 334 — 338. — 352 с. — 2450 ас. — ISBN 5-343-00157-2.
- Міхаіл Сеўрук: Жывапіс, Графіка (Альбом). / складальнік М. Н. Канавалаў, аўтар тэкстаў М. М. Мацэль .. — Менск: Паліграфкамбінат, 2012. — 102 с. — 1025 ас. — ISBN 978-985-6791-69-0
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Уладзімер Крукоўскі. Подпіс да партрэта // Ігуменскі шлях. — 16 ліпеня 2013. — № 21 (36). — С. 6.
- ^ Міхась Сяўрук(недаступная спасылка)
- ^ а б Он рисовал людей труда Таямніцы Нясьвіжа
- ^ Сяргей Харэўскі. «Сто твораў XX стагодзьдзя». 2012
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Надзея Вусава. Жніво. Самая беларуская карціна міжваеннай Польшчы. — Наша ніва. Пра беларускі шэдэўр 1930-х піша мастацтвазнаўца Надзея Вусава..
- Гваздзёў, Сяргей. Міхаіл Сеўрук. — Серыя «100 выдатных дзеячоў беларускай культуры». — Менск: Харвест, 2015. — 64 с. — 1000 ас. — ISBN 978-985-18-3705-8
- Грамыка, М. В. Беларускі пейзажны жывапіс першай паловы XX стагоддзя. — Мінск: Беларуская навука, 2011. — С. 11, 103, 105, 112, 114, 139, 140, 155. — 167 с. — 500 ас. — ISBN 978-985-08-1348-0
- Салодкіна Л. У., Купава М. М. Сеўрук Міхаіл Канстанцінавіч. // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2002. — Т. 14: Рэле — Слаявіна. — 512 с. — ISBN 985-11-0238-5 — С. 357.
- Герасимович, Пётр Николаевич. Никифоров, Пётр Петрович. Изобразительное искусство Белорусской ССР. — Москва: Советский художник, 1957. — С. 49, 51. — 5000 ас.
- Художники Советской Белоруссии. Союз художников БССР / редакционная коллегия: Версоцкий В. И.; Гончаров Н. И.; Гутиев Н. Т.; Давидович И. А.; Кашкуревич А. М.. — Менск: Беларусь, 1976. — С. 319. — 400 с. — 18 000 ас.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Прыватная калекцыя. Міхась Сяўрук
- Уездный мастер(недаступная спасылка) Советская Белоруссия