Збо́рная Швэ́цыі па гандбо́ле (па-швэдзку: Sveriges herrlandslag i handboll) — мужчынская нацыянальная зборная Швэцыі, якая прадстаўляе дзяржаву на міжнародных спаборніцтвах па гандболе. Склад каманды вызначае Швэдзкі гандбольны зьвяз.
Зборная Швэцыі — чатырохразовы чэмпіён сьвету (1954, 1958, 1990, 1999) і рэкардсмэн паводле агульнай колькасьці мэдалёў на чэмпіянатах сьвету — 12. Да таго ж зборная Швэцыі чатыры разы заваўёвала тытул чэмпіёнаў Эўропы (1994, 1998, 2000, 2002). А вось алімпійскімі чэмпіёнамі швэдзкая зборная не была, хоць чатыры разы даходзіла да фіналу Алімпійскіх гульняў.