Мормажава
Выгляд
Мормажава | |
трансьліт. Mormažava | |
Краіна: | Беларусь |
Вобласьць: | Берасьцейская |
Раён: | Бярозаўскі |
Сельсавет: | Бярозаўскі |
Насельніцтва: | 185 чал. (2010) |
Часавы пас: | UTC+3 |
Тэлефонны ко��: | +375 1643 |
Паштовы індэкс: | 225209 |
СААТА: | 1208807051 |
Нумарны знак: | 1 |
Геаграфічныя каардынаты: | 52°34′50″ пн. ш. 24°59′21″ у. д. / 52.58056° пн. ш. 24.98917° у. д.Каардынаты: 52°34′50″ пн. ш. 24°59′21″ у. д. / 52.58056° пн. ш. 24.98917° у. д. |
± Мормажава |
Мо́рмажава[1] — вёска ў Бярозаўскім раёне Берасьцейскай вобласьці. Мормажава ўваходзіць у склад Бярозаўскага сельсавету.
Мінуўшчына
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У ліпені 1943 году нямецкія акупанты забілі 10 жыхароў і спалілі 21 двор.
Насельніцтва
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- 2010 год — 185 жыхароў
- 1999 год — 179 жыхароў
- 1941 год — 130 жыхароў, 22 двары
Інфраструктура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У вёсцы месьціцца галоўная сядзіба Досьледнай рыбнай гаспадаркі «Сялец», якая на 2011 год была найбольшым у Беларусі прадпрыемствам у вырошчваньні азёрна-рачной і сажалкавай рыбы, малькоў карпа, шчупака, расьлінаедных і асятровых відаў рыбы ў заводзкіх умовах. Агульная плошча сажалак складала 25 км², зь іх 18,23 км² (73%) нагульныя вадасховішчы). Рыбаперапрацоўчы цэх «Сяльца» магутнасьцю 1,5 тоны за зьмену вырабляў ахалоджаную і замарожаную рыбу ў вакуўмнай упакоўцы, філе, тушкі, наборы для юшкі, вэнджаную і вяленую рыбу[2].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Менск: Тэхналогія, 2010. — 319 с. ISBN 978-985-458-198-9. (pdf, djvu, online) С. 95
- ^ Сяргей Куркач. Праз год у Беларусі будзе прадавацца ўласная чорная ікра // Зьвязда : газэта. — 20 верасьня 2011. — № 179 (27042). — С. 1, 3. — ISSN 1990-763x.