Мастаўляны (Падляскае ваяводзтва)
Мастаўляны | |
польск. Mostowlany | |
Краіна: | Польшча |
Ваяводзтва: | Падляскае |
Павет: | Беластоцкі |
Гміна: | Гарадок |
Насельніцтва: |
|
Часавы пас: | UTC+1 |
летні час: | UTC+2 |
Паштовы індэкс: | 16-040 |
Геаграфічныя каардынаты: | 53°4′4.000″ пн. ш. 23°52′43.000″ у. д. / 53.06777778° пн. ш. 23.87861111° у. д.Каардынаты: 53°4′4.000″ пн. ш. 23°52′43.000″ у. д. / 53.06777778° пн. ш. 23.87861111° у. д. |
Мастаўляны | |
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы |
Мастаўля́ны (па-польску: Mostowlany) — вёска ў Беластоцкім павеце Падляскага ваяводзтва Польшчы, на левым беразе ракі Сьвіслач, за 5 км на паўднёвы ўсход ад чыгуначнай станцыі Зубкі, за 8 км на поўдзень ад шашы 65, на мяжы зь Беларусьсю. Знаходзіцца ў гміне Гарадок.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У ліпені 1959 году ў в. Мастаўляны (Беластоцкі павет) павесілі дошку для памяці. На ёй было напісанае аб Кастусю Каліноўскім:
У вёсцы Мастаўляны 21.03.1838 г. нарадзіўся Кастусь Каліноўскі, змагар за нацыянальнае і сацыяльнае вызваленьне палякаў і беларусаў, арганізатар і кіраўнік студзеньскага паўстаньня на Беларусі і Літве. Загінуў з рук царскіх сатрапаў 10.03.1864 г. у Вільні. Ушаноўваючы памяць героя, жыхары Мастаўлян прысвойваюць школе яго імя. Сакавік, 1959.
— Георгі Валкавыцкі. «Віры. Нататкі рэдактара». 1991 год[2].
Насельніцтва
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Паводле польскага перапісу насельніцтва 1921 г. пражывала тут 52 жыхары (усе праваслаўныя беларусы)[3]
Інфармацыя для турыстаў
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Помнікі архітэктуры
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Праваслаўная царква Сьв. Яна Тэоляга (1862 г., разбудаваная ў 1908—1909).
- Грэка-каталіцкая капліца, цяпер праваслаўная могілкавая (канец XVIII ст).
Страчаная спадчына
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Ураджэнцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Кастусь Каліноўскі (1838—1864) — нацыянальны герой Беларусі, Летувы і Польшчы, адзін з кіраўнікоў нацыянальна-вызваленчага паўстаньня 1863—1864 гадоў
- Віктар Каліноўскі (1833–1862) – гісторык, археограф, бібліяфіл, удзельнік нацыянальна-вызвольнага руху 1860-х г. Старэйшы брат Кастуся Каліноўскага.
Крыніцы
[рэдагавац�� | рэдагаваць крыніцу]- ^ https://bdl.stat.gov.pl/api/v1/data/localities/by-unit/062013702042-0029191?var-id=1639616&format=jsonapi
- ^ Валкавыцкі, Георгі Віры. Нататкі рэдактара / Я. Чыквін. — Беласток: Ортдрук, 1991. — С. 55. — 184 с. — (Бібліятэка БЛА Белавежа).
- ^ Skorowidz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej : opracowany na podstawie wyników pierwszego powszechnego spisu ludności z dn. 30 września 1921 r. i innych źródeł urzędowych. T. 5. Województwo białostockie, с. 18 (пол.) Праверана 15 чэрвеня 2015 г.
|