Марскія вожыкі
Выгляд
Марскія вожыкі (Echinoidea) — кляса іголкаваскурых. Апісана каля 940 сучасных відаў. У выкапняковым стане вядомыя з ардовіка.
Зьнешні выгляд
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Цела марскіх вожыкаў звычайна амаль сфэрычнай формы, памерам ад 2—3 да 30 см; пакрыта радамі вапнавых пласьцінак. Пласьцінкі, як правіла, злучаныя нерухома і ўтвараюць шчыльны панцыр (шкарлупіны), не дазваляе вожыку зьмяняць форму. Па форме цела (і некаторых іншых прыкметах) марскія вожыкі падзяляюцца на правільных і няправільных. У правільных вожыкаў форма цела амаль круглая, і пабудаваныя яны па строга радыяльнай пяціпрамянёвай сымэтрыі. У няправільных вожыкаў форма цела сплошчаная, і ў іх адрозьніваюцца пярэднія і заднія канцавіны цела.
Гэта — накід артыкула. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |