Перайсьці да зьместу

Марская сьвінка

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Свойская марская сьвінка

Марская сьвінка (Cavia porcellus) — сысун з атрада грызуноў сямейства сьвінкавых.

Даўжыня цела ад 25 — да 35 см залежыць ад пароды, хвост як правіла адсутнічае. Дарослы самец марской сьвінкі важыць 800—1500 г, а саміца — 600—1200 г. Прыродная афарбоўка карычнева-шэрая, з больш сьветлым брушкам. Выкарыстоўваюцца як дэкаратыўныя і лябараторныя жывёлы. Выведзена шмат парод, якія адрозьніваюцца структурай, даўжынёй і афарбоўкай поўсьці. Пароды свойскіх марскіх сьвінак падпадзяляюцца на групы: кароткапоўсьцевыя (сэлфы, агуці і многія іншыя), даўгапоўсьцевыя (шэлці, тэксэлі, мэрына і іншыя), шорсткапоўсьцевыя (абісінцы, амэрыканскія тэдзьдзі, рэкс і г. д.), парода без поўсьці (Болдуін, скініі). Будова цела хатніх марскіх свінак значна адрозьніваецца ад будовы цела іх дзікіх братоў.