Марка Ройс
Марка Ройс | ||
Пэрсанальная інфармацыя | ||
---|---|---|
Нарадзіўся | 31 траўня 1989[1][2] (35 гадоў) | |
Рост | 180 см | |
Вага | 72 кг | |
Пазыцыя | флянгавы паўабаронца, атакуючы паўабаронца | |
Клюбная інфармацыя | ||
Клюб | Лос-Анджэлес Гэлаксі | |
Нумар | 18 | |
Клюбы | ||
Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
2008—2009 2009—2012 2012—2024 2024— |
Рот-Вайс Ален Барусія Мёнхэнглядбах Барусія Дортмунд Лос-Анджэлес Гэлаксі |
43 (5) 99 (37) 294 (120) 1 (1) |
Зборныя | ||
2011—2021 | Нямеччына | 48 (15) |
¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі |
Марка Ройс (па-нямецку: Marco Reus, вымаўляецца [ˈmaɐ̯koː ˈʁɔʏ̯s]); нарадзіўся 31 траўня 1989 году, Дортмунд, Нямеччына) — нямецкі футбаліст, які выступае за клюб «Лос-Анджэлес Гэлаксі» з амэрыканскай лігі МЛС на пазыцыі паўабаронцы. Колішні гулец нацыянальнай зборнай Нямеччыны.
Дзяцінства й адукацыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Марка вырас у звычайным раёне Дортмунду ў сьціплых умовах зь дзьвюма старэйшымі сёстрамі. Яго бацька быў сьлесарам, а маці офісным клеркам[4]. Паводле інфармацыі, Марка пачаў гуляць у футбол ва ўзросьце чатырох гадоў[5]. Спачатку ён навучаўся як розьнічны прадавец, але пасьля абраў будучыню сваёй кар’еры на карысьць прафэсійнага футбаліста[6]. Кумірам Марка Ройса зьяўляўся чэскі футбаліст Томаш Росіцкі, які на той момант быў адным зь лепшых гульцоў дортмундзкай «Барусіі»[7].
Кар’ера
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]«Ройт-Вайс»
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Марка нарадзіўся ў Дортмундзе й таму пачынаў гуляць у клюбах свайго гораду. Марка Ройс пачаў гуляць у футбол ва ўзросьце пяці гадоў у мясцовым клюбе «Пост Дортмунд». Гульцы былі на два гады старэй. Тым ня менш, ён забіў 36 галоў у адным сэзоне. Да 6 гадоў займаўся ў клюбе «Пост Дортмунд»[8], затым перайшоў у галоўную каманду гораду — «Барусія». Па дасягненьні 17 гадоў перайшоў у «Ройт-Вайс» з Алену, каб атрымліваць гульнявую практыку[9]. Дзякуючы таму, што «Рот-Вайс» таксама быў зацікаўлены ў гульцу, Марка змог заваяваць месца ў асноўным складзе. Правёўшы шэсьць матчаў за другую каманду й забіваючы ў кожным другім зь іх, атрымаў добрыя водгукі аб сваёй гульні й быў узяты ў асноўную каманду на сталай аснове. 29 верасьня 2007 году дэбютаваў за каманду ў Рэгіянальлізе ў хатнім матчы 12-га тура супраць аднаклюбнікаў з Абэргаўзэна. Матч скончыўся паразай зь лікам 1:3, Марка ж на 66-й хвіліне замяніў Гровэра Гібсана[10]. Усяго ў свой першы сэзон за «Рот-Вайс» згуляў 16 матчаў і забіў 1 мяч, чым дапамог камандзе выйсьці ў Другую Бундэсьлігу.
«Барусія» Мёнхэнглядбах
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]25 траўня 2009 году падпісаў чатырохгадовы кантракт зь мёнхэнглядбахскай «Барусіяй»[11][12]. 9 жніўня 2009 году дэбютаваў у Бундэсьлізе ў гасьцявым матчы першага тура супраць «Бохума», які скончыўся ўнічыю 3:3. На 70-й хвіліне матчу Марка выйшаў на поле, замяніўшы Карыма Матмура[13]. 28 жніўня 2009 году Ройс забіў свой першы гол у чэмпіянаце ў матчы супраць «Майнца 05» пасьля 50-мятровага сольнага праходу[14]. З таго часу Марка стаў стала забіваць за каманду Люсьена Фаўра. Усяго ў першым сваім сэзоне ў Бундэсьлізе згуляў 33 матчы й забіў 8 мячоў. Сэзон 2011-2012 гадоў Ройс распачаў фэнамэнальна, дэманструючы эфэктную гульню ў кожным матчы, а сама «Барусія» Мёнхэнглядбах, пасьля цудоўнага выратаваньня ў сэзоне 2010—2011 гадоў, трывала асела на вяршыні турнірнай табліцы. Важнай прычынай посьпеху «Барусіі» стаў дуэт паўабаронцаў Ройс і Гэрман. Выдатная гульня Ройса прыцягнула ўвагу да яго з боку гэткіх сусьветных грандаў футболу, як то «Баварыя», «Чэлсі», «Манчэстэр Сіці», мадрыдзкі «Рэал», «Ювэнтус» і іншыя, але Ройс абраў клюб са свайго роднага гораду дортмундзкую «Барусію». Паводле дамоўленасьці другую палову сэзону 2011—2012 гадоў Ройс дагульваў у Глядбаху, чым заслужыў да сябе вялікую павагу фанатаў мёнхэнглядбахцаў, якой патрэбна было дапамагчы выйсьці ў Лігу чэмпіёнаў. Пасьля гэтага, 20 студзеня 2012 году «Барусія» прымала мюнхэнскую «Баварыю», якой Ройс адказаў у міжсэзоньні. «Барусія» перамагла зь лікам 3:1, важкі ўнёсак у перамогу зрабіў Ройс: ён адкрыў лік цудоўным па дакладнасьці ўдарам пасьля памылкі Ноера й зрабіў выдатную перадачу на Гэрмана ў трэцім голе. 15 красавіка 2012 году ў прынцыповым для «Барусіі» хатнім матчы супраць «Кёльну» Ройс усталяваў канчатковы лік 3:0, абыграўшы ўсю абарону супраціўніка.
«Барусія» Дортмунд
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]4 студзеня 2012 году падпісаў пяцігадовы кантракт з дортмундзкай «Барусіяй», але пачаў выступаць за яе толькі з наступнага сэзону[15]. За Ройса чэмпіёны Нямеччыны 2011 году заплацілі 17,1 мільёнаў эўра сваім аднаклюбнікам зь Мёнхэнглядбаха[16], кантракт Марка падпісаў да чэрвеня 2017 году[17]. 24 жніўня 2012 году Ройс дэбютаваў за «Барусію» ў матчы супраць «Вэрдэра» й у гэтай жа сустрэчы Ройс забіў свой першы гол за новы клюб. 29 верасьня дортмундцы сустракаліся з былым клюбам Ройса «Барусіяй» Мёнхэнглядбах і перамаглі 5:0, прычым Ройс зрабіў дубль. У Лізе чэмпіёнаў «Барусія» трапіла ў складаную групу з «Рэалам», «Аяксам» і «Манчэстэр Сіці», але Ройс забіў кожнаму зь іх, а «Барусія» выйшла з гэтай групы зь першага месца. Гэтак 3 кастрычніка 2012 году Ройс дэбютаваў у Лізе чэмпіёнаў матчам супраць «Манчэстэр Сіці» й адкрыў лік у гэтай сустрычы. Потым, 6 лістапада 2012 году ў матчы супраць «Рэалу» на Сант’яга Бэрнабэў Ройс шыкоўным ударам адкрыў лік у матчы. А 21 лістапада 2012 году на Амстэрдам Арэне Ройс забіў першым мяч сваёй каманды й дапамог «Барусіі» перамагчы «Аякс» зь лікам 1:4 і гарантаваць сабе месца ў плэй-оф.
16 лютага 2013 году Ройс робіць хэт-трык у матчы супраць «Айнтрахту» з Франкфурта. 9 красавіка 2013 году «Барусія» ў адказным матчы чвэрцьфіналу Лігі чэмпіёнаў сустракалася з «Малягай». Пасьля гасьцявой нічыі 0:0 «Барусію» задавальняла толькі перамога, але ўжо на 25 хвіліне «Барусія» прапускае, што зусім ня ўваходзіла ў пляны дортмундцаў. На 40 хвіліне Гёцэ з правага флянгу пасуе Ройсу, які вытанчаным і эфэктным пасам пяткай выводзіць Левандоўскага сам-насам з брамнікам «Малягі». Левандоўскі робіць лік роўным. Потым «Барусія» мела мноства момантаў, каб забіць, але з��мест гэтага на 82 хвіліне прапусьціла зь відавочнага становішча па-за гульнёй. І толькі на 91 дадазенай хвіліне Марка Ройс робіць лік роўным, а на 92 хвіліне, за дзьве хвіліны да канца, Сантана зь перадачы Ройса выводзіць «Барусію» ў паўфінал Лігі чэмпіёнаў. Гэты матч стаў адным з самых драматычных у гісторыі Лігі чэмпіёнаў, а Ройс стаў адным з герояў матчу. У хатнім паядынку паўфінала Лігі чэмпіёнаў «Барусія» разграміла «Рэал» зь лікам 4:1, дзякуючы покэру Левандоўскага. Ужо ў самым пачатку сустрэчы Ройс, абыграўшы ўсю каманду, ледзь не забіў, а на 65 хвіліне зарабіў пэнальці, які рэалізаваў Левандоўскі. 11 траўня 2013 году ў матчы супраць «Вольфсбургу» Ройс на апошніх хвілінах забіў два мячы й прынёс «Барусіі» нічыю.
У фінале Лігі чэмпіёнаў УЭФА Ройс вызначыўся актыўнай гульнёй, зарабіў пэнальці, які рэалізваў Гюндаган, але «Барусія» прайграла «Баварыі» Мюнхэн зь лікам 2:1. Пасьля матчу Ройс сказаў:
«Я спустошаны. Адчайна біліся за кубак, таму цяжка прыняць такую паразу, з голам на апошняй хвіліне. Зрэшты, жаліцца таксама ня варта. Чарговы цуд нам сёньня быў не патрэбен. Думаю, усе бачылі, што «Баварыя» не была камандай, якую нельга перамагчы. У першым тайме яны паставілася да нас зь вялікай павагай, і мы яе сапраўды заслугоўвалі. Але на гэтым усё й скончылася. Мы ня выйгралі кубак, а астатняе — усё роўна»[18].
Перад сэзонам 2013—2014 гадоў у стан галоўнага канкурэнта «Баварыі» Мюнхэн перайшоў Марыё Гёцэ, у той час як Ройс, якога чуткі таксама зьвязвалі з «Баварыяй» і «Барсэлёнай», застаўся.
27 ліпеня 2013 году футбольны сэзон у Нямеччыне пачаўся з матчу на Супэркубак Нямеччыны, у якім сустрэліся дортмундзкая «Барусія» й «Баварыя». «Барусія» ў гэтым матчы даволі ўпэўнена перамагла зь лікам 4:2, пры гэтым апошні раз тры мяча Баварыя прапускала менавіта ад беларускага БАТЭ[19]. Ройс бліскуча правёў гульню, забіў першы і апошні мяч дортмундцаў, а таксама паўдзельнічаў у астатніх галявых атаках.
Першую палову сэзону «Барусія», нягледзячы на добры старт, праваліла, «Баварыя» сышла ў глыбокі адрыў. У самога ж Ройса ў першай палове сэзону гульня час ад часу проста не ішла, мноства момантаў Марка не рэалізоўваў, але пры гэтым Марка канчаткова замацаваўся, як лідэр каманды. Узімку 2014 году зноў зьявіліся чуткі аб жаданьні трансфэру Ройса з боку «Барсэлёны» і «Манчэстэр Юнайтэд», на што Ройс сказаў:
«У мяне дзейсны кантракт з «Барусіяй». Мяне ўсё задавальняе тут. Я ня думаю пра магчымы сыход. Усё, што не датычыцца «Барусіі», у дадзены момант мяне не хвалюе. Сумленна прызнаюся, я чытаў трохі пра цікавасьць МЮ і «Барсэлёны». Для мяне гэта гонар, але падобная інфармацыя зьяўляецца рэгулярна»[20].
У той жа час стала вядома, што Робэрт Левандоўскі па сканчэньні сэзону пяройдзе ў «Баварыю», Марка пракамэнтаваў гэту падзею так:
«Сыход гульцоў, асабліва такіх важных, ня можа быць добрай навінай, але гэта футбол. У кожнага зь іх толькі адна кар’ера, і яны прынялі такое рашэньне. Жыцьцё працягваецца, і мы, спадзяюся, знойдзем новых футбалістаў. Дагнаць «Баварыю» ў чэмпіянаце будзе неверагодна складана, але мы паспрабуем дамагчыся хоць чаго-небудзь у гэтым годзе. Гэта складана, але няма нічога немагчымага»[21].
У Лізе чэмпіёнаў справы «Барусіі» не складваліся. Жэрабя вызначыў для «Барусіі» такіх моцных супраціўнікаў, як «Арсэнал Лёндан», «Напалі» і «Марсэль». Нечаканая траўма Ількая Гюндагана стала сур’ёзным фактарам правальнага пачатку, Барусія атрымала паразу ад «Напалі», але ў гасьцях здолела ўпэўнена перамагчы моцны на той момант «Арсэнал». Вырашальны матч адбываўся з «Алімпікам» з Марсэля, перамога выводзіла дортмундцаў на першае месца, іншы вынік — выбіваў каманду з турніра. Толькі на апошніх хвілінах Кевін Гроскройц вырваў у «Марсэля» перамогу і заадно першае месца ў групе.
У 1/8 Лігі чэмпіёнаў «Барусіі» мела быць сустрэцца з «Зэнітам». Першы матч, які адбыўся ў Санкт-Пецярбургу фактычна прадвызначыў пераможца, «Барусія» ўпэўнена перамагла 2:4, прычым першых два галы «Барусія» забіла на 4 і 5 хвіліне матчу. Спачатку Ройс уцёк ад Дамініка Крышыта, які нават няўдала спрабаваў зваліць яго рукой, затым «прыбраў» Нэту й ня ўтрымаўся на нагах, але мяч адскочыў да Мхітарана. Аднаго дотыку паўабаронца апынулася досыць, каб мяч апынуўся ў сетцы. Сьледам ужо сам хаўбек зборнай Армэніі прадраўся па тым жа самым фланзе, пасьля чаго пераадрасаваў мяч у цэнтар, Кевін Гроскройц зрабіў скідку на Ройса, які таксама прабіў у дотык у блізкі кут — брамнік «Зэніта» Юры Ладыгін нават не пасьпеў зрэгаваць. Пасьля сустрэчы Марка Ройс, які стаў лепшым гульцом матча, адзначыў:
«Мы вельмі добра пачалі. Наша тактыка выдатна працавала, і за кошт гэтага хутка павялі - 2:0. Вельмі задаволены нашымі дзеяньнямі ў першым тайме. Пасьля перапынку зьменшылі звароты, і гэта павінна стаць для нас урокам перад зваротнай сустрэчай. Для нас вельмі важна было пачаць матч удала. Мы заслужылі перавагу ў два мяча, але выніковыя 4:2 таксама заканамерныя. Цалкам усё роўна, што менавіта робіць асобна ўзяты чалавек. Перамагае каманда, што мы сёньня й прадэманстравалі. Нам трэба працягваць рухацца крок за крокам, сёньня мы зрабілі толькі першы на шляху ў наступны раўнд. Варта захоўваць асьцярожнасьць, бо сёньняшні матч - выдатны прыклад таго, што й госьці могуць шмат забіваць. Шматлікае ў зыходзе супрацьстаяньня зразумела - павінна здарыцца штосьці неверагоднае, каб мы не прайшлі далей. Тым ня менш, нельга губляць пільнасьць. Сваёй гульнёй я задаволены, але важней тое, што каманда перамагла.»[22].
Наступным супраціўнікам стаў ужо знаёмы «Рэал» Мадрыд. У першым матчы, у гасьцях, «Барусія», нічым не саступаючы ў гульні, прайграла 3:0, пры гэтым Барусія мела ня менш галявых момантаў, чым «Рэал». У хатнім матчы «Барусія» ледзьвь не сатварыла цуда, на 24 хвіліне, пасьля шэрагу нападаў дортмундцаў, нарэшце гол забівае Ройс. На 37 хвіліне Марка Ройс і Робэрт Левандоўскі ўдвох ірванулі наперад, паляк атрымаў мяч ад свайго партнэра й увайшоў зь ім штрафную пляцоўку. Пасьля яго ўдару ў дальні кут «Рэал» выратавала бэля, але на падхваце выдатна згуляў Ройс, які ўбіў мяч у сетку, аформіўшы дубль. У далейшым «Барусія» мела шмат момантаў, але забіць трэці гол так і ня здолела.
У Чэмпіянаце Нямеччыны Барусія заняла другое месца, пры гэтым Марка Ройс з 16 мячамі стаў адным зь лепшым бамбардыраў Бундэсьлігі пасьля аднаклюбніка Робэрта Левандоўкага, Манджукіча й Дрміча, у сярэднім у Бундэсьлізе Ройс забіў 0.53 гола за гульню. Па выніках сэзону, Марка Ройс увайшоў у сымбалічную зборную Бундэсьлігі. У фінале Кубка Нямеччыны «Барусія» ва ўпартай барацьбе, у дадатковы час, саступіла галоўнаму канкурэнту «Баварыі» Мюнхэн зь лікам 2:0.
Нягледзячы на сталыя чуткі пра цікавасьць «Манчэстэр Юнайтэд» і «Барсэлёны» да Ройса, Марка заявіў, што сэзон 2014/2015 дакладна правядзе ў Дортмундзе:
«Магу дакладна сказаць, што наступны сэзон правяду ў «Барусіі». Кажу пра гэта, каб не паўтараць пра тое, наколькі мне добра ў Дортмундзе. Пасьля 10 гадоў, праведзеных тут у юнацкіх камандах, мне прыйшлося зрабіць крок назад праз Ален і Мёнхэнглядбах, каб потым зрабіць два крокі наперад. Зараз я зноў у Дортмундзе, дзе мяне ўсё задавольвае, а тэрмін кантракту мінае ў 2017 годзе.»[23].
Перад пачатку сэзону 2014-2015 Марка Ройс быў абраны новым віцэ-капітанам «Барусіі»[24].
«Лос-Анджэлес Гэлаксі»
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]15 жніўня 2024 году футбольны клюб МЛС «Лос-Анджэлес Гэлаксі» пацьвердзіў падпісаньне з Ройсам кантракту на два з паловай гады[25]. Спартовец дэбютаваў у матчы супраць «Атланты Юнайтэд» 24 жніўня, забіўшы гол і зарабіўшы галявую перадачу, у выніку чаго быў прызнаны найлепшым гульцом матчу[26].
Міжнародная кар’ера
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]7 кастрычніка 2011 году Марка Ройс дэбютаваў за зборную Нямеччыны матчам супраць зборнай Турэччыны. Першы гол за нацыянальную зборную забіў 26 траўня 2012 году ў таварыскім матчы супраць зборнай Швайцарыі. Потым паехаў на Эўра-2012, дзе 22 чэрвеня 2012 году ў матчы супраць зборнай Грэцыі выйшаў у стартавым складзе й забіў шыкоўны гол. На адборачных матчах да ЧС-2014 Марка зарэкамэндаваў сябе асноўным гульцом каманды Ёахіма Лёва, забіўшы 5 галоў у 5 сустрэчах і зьяўляючыся трэцім у сьпісе бамбардзіраў турніра й першым у зборнай Нямеччыны.
Перад чэмпіянатам сьвету 2014 году разглядаўся, як адзін зь лідэраў зборнай Нямеччыны, прадказальна быў уключаны ў заяўку зборнай Нямеччыны на ЧС-2014[27], да таго Марка набраў перад чэмпіянатам выдатную форму, але ў апошнім таварыскім матчу са зборнай зборнай Армэніі атрымаў траўму, першапачатковыя спадзяваньні на тое, што траўма несур’ёзная не пацьвердзіліся, у Марка быў дыягнаставаны частковы разрыў зьвязкаў лодыжкі ў выніку чаго ён быў вымушаны прапусьціць прыкладна два месяцы[28]. Замест Ройс у зборную апэратыўна быў выкліканы Шкодран Мустафі[29]. Пасьля таго, як зборнай Нямеччыны стала чэмпіёнам сьвету, аўтар пераможнага гола ў фінале Марыё Гёцэ вынес на поле «Мараканы», дзе праходзіў фінальны матч, футболку з прозьвішчам Марка Ройса.
Статыстыка
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Клюбная
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Па стане на 19 жніўня 2014[30]
Клюб | Сэзон | Ліга | Кубак[nb 1] | Кантынэнтальныя[nb 2] | Увогуле | ||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Матчы | Галы | Матчы | Галы | Матчы | Галы | Матчы | Галы | ||
Ройт-Вайс Ален | 2007–08 | 17 | 1 | 0 | 0 | - | 17 | 1 | |
2008–09 | 27 | 4 | 1 | 0 | - | 28 | 4 | ||
Увогуле | 44 | 5 | 1 | 0 | – | 45 | 5 | ||
Барусія Мёнхэнглядбах | 2009–10 | 33 | 8 | 2 | 0 | - | 35 | 8 | |
2010–11 | 34 | 11 | 3 | 1 | - | 37 | 12 | ||
2011–12 | 32 | 18 | 5 | 3 | - | 37 | 21 | ||
Увогуле | 99 | 37 | 10 | 4 | – | 109 | 41 | ||
Барусія Дортмунд | 2012–13 | 32 | 14 | 3 | 1 | 12 | 4 | 47 | 19 |
2013–14 | 30 | 16 | 4 | 2 | 9 | 5 | 43 | 23 | |
Увогуле | 62 | 30 | 7 | 3 | 21 | 9 | 90 | 42 | |
Кар’ера ўвогуле | 205 | 72 | 18 | 7 | 21 | 9 | 244 | 88 |
- ^ Улучаючы DFB-Pokal і DFL-Supercup
- ^ Улучаючы Лігу чэмпіёнаў УЭФА і Лігу Эўропы УЭФА
Міжнародная
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Па стане на 19 жніўня 2014
Нацыянальная зборная Нямеччыны | ||
---|---|---|
Год | Матчы | Галы |
2011 | 3 | 0 |
2012 | 10 | 5 |
2013 | 6 | 2 |
2014 | 2 | 0 |
Увогуле | 21 | 7 |
Матчы і галы за зборную
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]№ | Дата | Супраціўнік | Лік | Галы Ройса | Спаборніцтва |
1 | 7 кастрычніка 2011 | Турэччына | 3:1 | - | Адборачныя матчы ЧЭ-2012 |
2 | 11 кастрычніка 2011 | Бэльгія | 3:1 | - | Адборачныя матчы ЧЭ-2012 |
3 | 15 лістапада 2011 | Нідэрлянды | 3:0 | - | Таварыскі матч |
4 | 29 лютага 2012 | Францыя | 2:1 | - | Таварыскі матч |
5 | 26 траўня 2012 | Швайцарыя | 3:5 | 1 | Таварыскі матч |
6 | 31 траўня 2012 | Ізраіль | 2:0 | - | Таварыскі матч |
7 | 22 чэрвеня 2012 | Грэцыя | 4:2 | 1 | Фінальныя матчы ЧЭ-2012 |
8 | 28 чэрвеня 2012 | Італія | 1:2 | - | Фінальныя матчы ЧЭ-2012 |
9 | 15 жніўня 2012 | Аргентына | 1:3 | - | Таварыскі матч |
10 | 7 верасьня 2012 | Фарэрскія астравы | 3:0 | - | Адборачныя матчы ЧС-2014 |
11 | 11 верасьня 2012 | Аўстрыя | 2:1 | 1 | Адборачныя матчы ЧС-2014 |
12 | 12 кастрычніка 2012 | Ірляндыя | 6:1 | 2 | Адборачныя матчы ЧС-2014 |
13 | 16 кастрычніка 2012 | Швэцыя | 4:4 | - | Адборачныя матчы ЧС-2014 |
14 | 14 лістапада 2012 | Нідэрлянды | 0:0 | - | Таварыскі матч |
15 | 26 сакавіка 2013 | Казахстан | 4:1 | 2 | Адборачныя матчы ЧС-2014 |
16 | 14 жніўня 2013 | Парагвай | 3:3 | - | Таварыскі матч |
17 | 6 верасьня 2013 | Аўстрыя | 3:0 | - | Адборачныя матчы ЧС-2014 |
18 | 15 лістапада 2013 | Італія | 1:1 | - | Таварыскі матч |
19 | 20 лістапада 2013 | Ангельшчына | 1:0 | - | Таварыскі матч |
20 | 1 чэрвеня 2014 | Камэрун | 2:2 | - | Таварыскі матч |
21 | 6 чэрвеня 2014 | Армэнія | 6:1 | - | Таварыскі матч |
У выніку: 21 матчаў / 7 галоў; 13 перамог, 5 нічыі, 3 паразы.
Дасягненьні
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Зборная Нямеччыны:
- Бронзавы прызэр чэмпіяната Эўропы: 2012
Барусія Мёнхэнглядбах:
- Футбаліст годц Нямеччыны: 2012
- Лепшы гулец Бундэсьлігі сэзону 2011—2012 па меркаваньні футбалістаў Бундэсьлігі
- Лепшы гол месяцу: студзень 2012, чэрвень 2012
Барусія Дортмунд:
- Срэбны прызэр чэмпіяната Нямеччыны: 2013, 2014
- Лепшы гол месяцу: верасень 2012
- Фіналіст Лігі чэмпіёнаў УЭФА: 2013
- Фіналіст Кубка Нямеччыны: 2014
- Уладальнік Супэркубка Нямеччыны: 2013, 2014
- Футбаліст сымбалічнай зборнай 2013 году па вэрсіі наведвальнікаў сайту УЭФА
- Уладальнік Кубка Нямеччыны: 2017, 2021
Дадатковыя зьвесткі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Адным з найлепшых сяброў Марка зьяўляецца паўабаронца дортмундзкай «Барусіі» Кевін Гроскройц, зь якім яны разам выступалі за юнацкія каманды Дортмунда й разам перайшлі ў «Ройт-Вайс», якому дапамаглі выйсьці ў другую Бундэсьлігу. Потым іхныя шляхі разыйшліся. Кевін вырашыў вярнуцца ў Дортмунд, а Марка падпісаў кантракт зь мёнхэнглядбаскай «Барусіяй», але ўлетку 2012 году Ройс вярнуўся ў Дортмунд. Але ў той жа час лепшы сябар Ройса па глядбаскай Барусіі Роман Нэўштэтэр выступае за лютага ворага дортмундцаў — «Шальке 04», а сябар і былы аднаклюбнік Марыё Гёцэ за галоўнага канкурэнта «Барусіі» — «Баварыю».
- Заўзятары захапляюцца гульнёй дуэта Гёцэ—Ройс, параўноўваюць з баварскім Рыбэры-Робэн. На гэты конт легендарны гулец сусьветнага футбола й ганаровы прэзыдэнт «Баварыі» Франц Бэкенбаўэр у перадпачатку матча мюнхэнцаў супраць «Барусіі» выказаў захапленьне гульнёй хаўбэкаў дортмундцаў Марка Ройса й Марыё Гёцэ: «... калі казаць пра клясычны атакавалы дуэт, то няма нікога лепш Ройса й Гёцэ. Мяне ўразіла тое, як яны разабраліся з «Аяксам» у Лізе Чэмпіёнаў»[31]
- Сваю першую прэмію 500 эўра аддаў роднаму клюбу — дортмундзкай «Барусіі». У клюбе й зараз вісіць чэк і фатаграфія Ройса ў дзіцячай камандзе.
- Мае мянушку Вудзі Вудпэкер, якая адсылае да знакамітага дзятла з мультыка. Нападнік Фабіян Бэкер неяк заўважыў дзіўную манеру бегу Ройса й параўнаў яго з Вудзі. Марка паспрабаваў пазбавіцца ад гэтай звычкі, але мянушка прыліпла[32].
- З самага раньняга дзяцінства Ройса трэніраваў ягоны бацька.
- Жыве ў 12 хвілінах хады ад стадыёну «Барусіі».
- У Марка Ройса 2 татуяваньні: на яго перадплечча разьмешчана яго імя й дата нараджэньня (31 траўня 1989 году). І на плячы 4 элемэнты: вада, паветра, зямля, агонь.
- Марка Ройс у кожнай гульні выдзяляецца на поле бліскучымі праходамі праз абарону супраціўніка й шыкоўнымі, неверагодна дакладнымі ўдарамі па браме. Неаднойчы галы Ройса прызнаваліся лепшымі, гэтак, напрыклад, у топ-10 лепшых галоў Бундэсьлігі 2012—2013 гадоў патрапілі адразу два голы Марка (у гасьцявым паядынку супраць «Аўсбургу» й у хатняй сустрэчы з былым клюбам Ройса — мёнхэнглядбаскай «Барусіяй»). Адным зь лепшых галоў Лігі чэмпіёнаў УЭФА 2012—2013 стаў гол Ройса «Рэалу» ў гасьцявым паядынку групавога этапу.
- Марка Ройс мае кантракт на рэкляму спартовых тавараў вытворцы Puma, вытворцы дзіцячых цацак Hot Wheels і вытворцы спажывецкай электронікі Panasonic[33].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ а б в MARCO REUS // Argentine Soccer Database (гішп.)
- ^ а б в Marco Reus // As (гішп.) — Madrid: PRISA, 1967. — ISSN 1888-6671
- ^ а б Deutsche Nationalbibliothek Record #102524351X // Gemeinsame Normdatei (ням.) — 2012—2016.
- ^ Krull, Patrick ; Müller, Oliver: Ein verlorener Sohn kehrt zurück. In: Welt am Sonntag, 8. Januar 2012, Nr. 2, S. 28.
- ^ Timm, Lina ; Kozubek, Felix: Kapitän Fipsi und seine Mannschaft. In: Die Zeit, 31. Mai 2012, Nr. 23, S. 41.
- ^ Marco Reus. In: Internationales Sportarchiv 19/2012 vom 8. Mai 2012 (abgerufen via Munzinger Online).
- ^ Gartenschläger, Lars: Was Joachim Löw an Nelson Mandela bewundert bei welt.de, 6. Juni 2012 (abgerufen am 15. Juni 2012).
- ^ Vom Postler zum Profi
- ^ Biografie, www.marcoreus.de
- ^ Spielstatistik Rot Weiss Ahlen - Rot-Weiß Oberhausen 1:3 (1:1). fussballdaten.de
- ^ Gladbach: Marco Reus soll Nachfolger von Marko Marin werden. bundesligamannschaften.de.
- ^ Neustädter wird ein Borusse kicker online. Abgerufen am 12. November 2011
- ^ Spielstatistik VfL Bochum - Borussia M'gladbach 3:3 (0:3). fussballdaten.de.
- ^ Joker Reus krönt Solo aus der eigenen Hälfte (www.kicker.de, 28. August 2009)
- ^ Borussia Dortmund to sign Marco Reus. bvb.de
- ^ Michael Zorc zum Transfer von Marco Reus
- ^ Borussia Dortmund verpflichtet Marco Reus
- ^ Боль и тишина «Боруссии». uefa.com.
- ^ Потеря имущества. «Боруссия» отомстила «Баварии» в Супэркубке. uefa.com.
- ^ Марко Ройс: «Все, что не касается «Боруссии», в данный момент меня ня волнует». sports.ru.
- ^ Чемпионат Германии. Марко Ройс: «У «Баварии» едва ли есть слабые места». eurosport.ru.
- ^ Ройс: "Наша тактика сработала". uefa.com.
- ^ Марко Ройс: «Следующий сезон точно проведу в «Боруссии». sports.ru.
- ^ Новым капитаном «Боруссии» назначен Хуммельс. championat.com.
- ^ «Erste Auslandsstation: Reus unterschreibt in Los Angeles». Kicker.
- ^ «LAvsATL 08-24-2024 l MLS Match Recap». MLS Soccer.
- ^ Löw nominiert 30 Spieler für erweiterten WM-Kader dfb.de, abgerufen am 9. Mai 2014
- ^ Ройс пропустит ЧМ-2014 из-за частичного разрыва связок левой лодыжки
- ^ Reus verpasst WM - Löw nominiert Mustafi nach dfb.de, abgerufen am 7. Juni 2014
- ^ Marco Reus. ESPN Soccernet. Праверана 19 жніўня 2014 г.
- ^ Beckenbauer: Gotze and Reus world's best midfield duo. goal.com.
- ^ Рок-н-Ройс. Как лидер «Боруссии» учит не сдаваться. sports.ru.
- ^ Marco Reus - Partner
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Афіцыйны сайт Марка Ройса
- Профіль на афіцыйным сайце «Барусіі» Дортмунд
- Профіль на афіцыйным сайце «Барусіі» Мёнхэнглябдах
- Профіль (анг.) на Transfermarkt
- Профіль (анг.) на Soccerway
- Профіль (анг.) на Worldfootball
- Профіль на сайце Weltfussball.de
- Профіль на сайце Fussballdaten.de
- Профіль на сайце Kicker.de
- Профіль на сайце uefa.com
- Профіль на афіцыйным сайце Фэдэрацыі футболу Нямеччыны