Перайсьці да зьместу

Маргі (Пухавіцкі раён)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Маргі
трансьліт. Marhi
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Менская
Раён: Пухавіцкі
Сельсавет: Дукорскі
Насельніцтва: 28 чал. (2009)
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 1713
Нумарны знак: 5
Геаграфічныя каардынаты: 53°32′54″ пн. ш. 27°59′19″ у. д. / 53.54833° пн. ш. 27.98861° у. д. / 53.54833; 27.98861Каардынаты: 53°32′54″ пн. ш. 27°59′19″ у. д. / 53.54833° пн. ш. 27.98861° у. д. / 53.54833; 27.98861
Маргі на мапе Беларусі ±
Маргі
Маргі
Маргі
Маргі
Маргі
Маргі
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы

Маргі́[1] — вёска ў Пухавіцкім раёне Менскай вобласьці Беларусі. Уваходзіць у склад Дукорскага сельсавету.

Месьціцца за 16 км на паўночны захад ад Мар’інай Горкі, 2 км ад чыгуначнай прыпыначны пункт Дрычын на лініі Менск-Асіповічы.

Паводле перапісу 1916 году вядома як хутар Маргі Цітвянскай воласьці Ігуменскага павету Менскай губэрні.

У Першую сусьветную вайну ў лютым — сьнежні 1918 году была пад акупацыяй войскаў кайзэраўскай Нямеччыне.

25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай вёска абвешчана часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. З 1 студзеня 1919 году ў адпаведнасьці з пастановай І з’езду КП(б) Беларусі вёска ўвайшла ў склад БССР.

У жніўні 1919 — ліпені 1920 вёска знаходзілася пад польскай уладай.

Пасьля рэвалюцыі ператвораны ў пасёлак.

З чэрвеня 1941 году да 4 ліпеня 1944 году вёска была пад нямецкай акупацыяй.

Да 28 траўня 2013 году вёска ўваходзіла ў склад Дрычынскага сельсавету[2].

  • 1909 год — 1 двор, 7 жыхароў
  • 2002 год — 18 двароў, 30 жыхароў
  • 2009 год — 28 чалавек[3]
  1. ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (djvu)
  2. ^ «Об изменении административно-территориального устройства районов Минской области». Решение Минского областного Совета депутатов от 28 мая 2013 г. № 234 Архівавана 31 сакавіка 2016. (рас.)
  3. ^ Вынікі перапісу 2009 году ў Беларусі