Перайсьці да зьместу

Максім Знак

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Максім Знак
Дата нараджэньня 4 верасьня 1981 (43 гады)
Месца нараджэньня СССР СССР БССР, Менск
Грамадзянства Беларусь Беларусь
Месца вучобы БДУ
Прафэсія юрыст
Месца працы
Сябра ў Каардынацыйная рада па забеспячэньні перадачы ўлады і Каардынацыйная рада другога складу[d]
Узнагароды
Сайт Хвэйсбук

Максім Аляксандравіч Знак (нар. 4 верасьня 1981 году[1]) — праўнік Бабарыкі, затым раднік Рады. Палітычны вязень, вязень сумленьня.

Максім Знак нарадзіўся 4 верасьня 1981 году ў Менску.

У 2004 годзе скончыў юрыдычны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту з адзнакай, пасьля гэтага скончыў асьпірантуру[2].

У 2007 годзе заснаваў юрыдычную фірму «ЮрЗнак».

У 2009 годзе абараніў навуковую дысэртацыю на тэму «Дыспазытыўнасьць дагаворнай адказнасьці ў грамадзянскім праве», яму была прысвоена вучоная ступень кандыдата юрыдычных навук.

Мае ступень магістра бізнэс-адміністраваньня, атрыманай ва Ўнівэрсытэце Казьмінскага (Варшава, Польшча).

Да выбараў прэзыдэнта Беларусі ў 2020 годзе працаваў у БДУ.

Кіруючы партнэр АБ «Бараўцоў і Салей(ru) ВІС».

Аўтар мноства публікацый у «Эканамічнай газеце», часопісах «Дело», «Прамыслова-гандлёвае права», калумністаў «БелГазеты», «Юрыст», «Судовая і арбітражная практыка».

Дырэктар цэнтру падтрымкі прадпрымальніцтва і сябра грамадзка-кансультацыйнай рады Менгарвыканкаму.

Экспэрт, які ўдзельнічае ў правядзеньні дасьледаваньняў Сусьветнага банка і Нацыянальны кансультант ПРААН у праграме садзейнічаньня пры ўступленьні Беларусі ў СГА.

У 2020 годзе падчас выбараў прэзыдэнта ў Беларусі стаў юрыстам штаба кандыдата ў прэзыдэнты Віктара Бабарыкі.

14 ліпеня 2020 году ЦВК Беларусі адмовіла Віктару Бабарыку ў рэгістрацыі, Знак падаў скаргу на адмову ў рэгістрацыі кандыдата, аднак Вярхоўны суд адмовіў у скарзе.

15 жніўня пачалося фармаваньне каардынацыйнай рады апазыцыі, дзе Знак сумесна з Вольгаю Кавальковаю прымаў заяўкі на ўступленьне, а 18 жніўня увайшоў у асноўны склад рады.

19 жніўня на першым пасяджэньні Каардынацыйнае рады быў абраны Прэзыдыюм, у які ўвайшоў Знак і яшчэ 6 чалавек. 20 жніўня быў выкліканы ў Сьледчы камітэт для дачы тлумачэньняў па ўзбуджанай крымінальнай справе ў дачыненьні да Каардынацыйнай рады.

26 жніўня суправаджаў Сьвятлану Алексіевіч на допыце ў Сьледчым камітэце, яна адмовілася даваць паказаньні і была адпушчаная.

31 жніўня Максім Знак абвясьціў, што беларуская апазыцыя гатовая да дыялёгу з уладай, у тым ліку і наконт канстытуцыйнай рэформы.

9 верасьня адкрыта затрыманы ў Менску[3].

10 верасьня 2020 году сумеснаю заяваю дванаццаці арганізацыяў, сярод якіх Вясна, Беларуская асацыяцыя журналістаў, Беларускі Хэльсынскі камітэт, Беларускі ПЕН-цэнтар, быў прызнаны палітычным вязьнем[4][5]. 11 верасьня 2020 году «Міжнародная амністыя» прызнала Знака вязнем сумленьня[6]. 14 верасьня 2020 году шэфства над палітвязьнем узяў Сяргей Лагадзінскі, дэпутат Эўрапейскага парлямэнту[7][8].

Станам на 21 студзеня 2021 году знаходзіўся ў СІЗА-1 у Менску[9].

  1. ^ ВКонтакце
  2. ^ Хвэйсбук
  3. ^ Belarus: Oppositionspolitiker Maxim Snak offenbar festgenommen, Die Zeit, 9 верасьня 2020.
  4. ^ Патрабуем неадкладнага вызвалення Марыі Калеснікавай, Максіма Знака і Іллі Салея (бел.). Вясна (2021-09-10). Праверана 2021-10-10 г. Архіўная копія ад 2021-10-10 г.
  5. ^ Калеснікава, Знак і Салей прызнаныя палітвязнямі (бел.). Беларускае Радыё Рацыя (2020-09-10). Праверана 2021-10-10 г. Архіўная копія ад 2021-10-10 г.
  6. ^ Заявление. Беларусь: «Похищают лучших из нас». Произвольные аресты и принудительные высылки из страны ведущих оппозиционеров (рас.). Міжнародная амністыя (2021-09-11). Праверана 2020-09-20 г. Архіўная копія ад 2020-11-25 г.
  7. ^ Three more German MPs take over prisoners’ godparenthood for Tatsiana Kaneuskaya, Maxim Znak and Akihiro Hayeuski-Hanada (анг.). Libereco – Partnership for Human Rights (2020-09-14). Праверана 2021-10-22 г. Архіўная копія ад 2021-07-20 г.
  8. ^ Zur Situation der Jurist*innen in Belarus (ням.). Нямецкае таварыства вывучэньня Усходняй Эўропы(uk)Праверана 2021-10-22 г. Архіўная копія ад 2021-03-04 г.
  9. ^ Письма из «таких мест». Юрист Максим Знак: «Там в прекрасном далеко просто должно быть хорошо» (рас.). Брестская газета (2021-01-29). Праверана 2021-01-30 г. Архіўная копія ад 2021-01-30 г.
  10. ^ Максім Знак і Людміла Казак — лаўрэаты прэміі IBA за ўнёсак у абарону правоў чалавека (бел.). Наша Ніва (2021-10-28). Праверана 2021-10-28 г. Архіўная копія ад 2021-10-28 г.