Перайсьці да зьместу

Легіянова

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Легіянова
лац. Lehijanova
польск. Legionowo
Герб Легіянова Сьцяг Легіянова
Дата заснаваньня: 1877
Краіна: Польшча
Ваяводзтва: Мазавецкае
Павет: Легіяноўскі
Вышыня: 80 м н. у. м.
Насельніцтва:
Часавы пас: UTC+1
летні час: UTC+2
Геаграфічныя каардынаты: 52°23′0″ пн. ш. 20°53′0″ у. д. / 52.38333° пн. ш. 20.88333° у. д. / 52.38333; 20.88333Каардынаты: 52°23′0″ пн. ш. 20°53′0″ у. д. / 52.38333° пн. ш. 20.88333° у. д. / 52.38333; 20.88333
Легіянова на мапе Польшчы
Легіянова
Легіянова
Легіянова
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
http://www.legionowo.pl

Легіянова (па-польску: Legionowo) — места ў Мазавецкім ваяводзтве Польшчы, цэнтар Легіяноўскага павету. Знаходзіцца ў Варшаўскай катлавіне, прыкладна за 22 км на поўнач ад сталіцы і ўваходзіць у Варшаўскую аглямэрацыю.

Места знаходзіцца ў цэнтры Мазавецкага ваяводзтва. Легіянова ляжыць на транспартных шляхах ад Варшавы да Гданьску і Мазурскага Паазер’я. За 7 км знаходзіцца Зэгжынскае возера — месца адпачынку жыхароў Варшавы і ваколіц.

Легіянова — шостае паводле колькасьці жыхароў места Мазавецкага ваяводзтва і першае ў Польшчы паводле шчыльнасьці насельніцтва.

Амаль з усіх бакоў Легіянова акружаюць лясы. Лясістасьць у граніцах места складае 10,3%, у Легіяноўскім павеце — 30,6%[2]. Паблізу знаходзіцца штучнае Зэгжынскае возера.

Гісторыя Легіянова пачынаецца ў XIX стагодзьдзі. У 1877 на тэрыторыі маёнтку графа Патоцкага паўстала станцыя Надвісьлянскай чыгункі Яблонна. Празь некалькі гадоў граф Аўгуст Патоцкі заклаў непадалёк летнішча Гуцін (цяпер раён Легіянова).

У 1892 року зь іншага боку чыгуначнай станцыі паўстаў царскі вайсковы гарнізон, у 1898 — паветраплавальны аддзел Варшаўскага ўмацаванага раёну. Традцыя паветраплаваньня, запачаткаваная расейцамі, праіснавала ў Легіянове амаль да канца XX стагодзьдзя.

У 1897 року паўстала гута „Яблонна“.

З пачаткам Першай сусьветнай вайны Легіянова і Яблонна сталі аднымі з найважнейшых мясьцінаў дысьлякацыі расейскіх жаўнераў. З 1915 року ў Легіянова ўвайшлі нямецкія войскі. 14 лістапада 1918 тут упершыню зьявіліся польскія вайскоўцы. 3 траўня 1919 паселішча афіцыйна атрымала назву Легіянова.

У міжваенны час пачалося расквітаньне мясцовасьці, хуткі рост насельніцтва і тэрыторыі. З 1930 року Легіянова - цэнтар вясковай гміны. У сярэдзіне 1930-х рокаў пабудаваная сынагога.

Пасьля акупацыі Нямеччынай у 1940 року было створанае жыдоўскае гета, дзе пражывалі ад 2500 да 3000 чалавек. 26 лютага 1940 нацысты расстралялі 190 жыхароў Генрыкова, Яблоннай і Легіянова, а 4 кастрычніка 1942 року ліквідавалі гета.

1 жніўня 1944 року ў Легіянове, як і ў іншых суседніх раёнах, пачаліся бітвы ў падтрымку Варшаўскага паўстаньня, у якіх бралі ўдзел каля 4 тысячаў жыхароў.Неўзабаве супраціў быў спынены, але ягоныя ўдзельнікі працягвалі пастаўляць у Варшаву ежу і зброю, а таксама апекаваліся параненымі.

28 кастрычніка 1944 у места ўвайшлі бальшавікі. Тут быў створаны працоўны лягер №124 для „гітлераўскіх злачынцаў і здраднікаў польскага народу“.

У 1947 року места налічвала 9860 жыхароў. У 1950 узнавілася вытворчасьць паветраных шароў.

У 1952—1975 роках места ўваходзіла ў Навадворскі павет. 3 траўня 1962 атрымала статус места, пасьля чаго пачалося ягонае разьвіцьцё. У 1987 року колькасьць жыхароў перавысіла 50 тыс.

Турыстычная інфармацыя

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
  • Сядзіба Араўка (1928)
  • Сядзіба Браткі (1928). З 2001 року тут дзейнічае Гістарычны музэй.
  • Сядзібна-паркавы комплекс «Казлоўка» (1885)
  • Кашары ў вялікарускім стылі. Цяпер музэй

У гаспадарцы места пераважае швейная, харчовая, мэталаапрацоўчая, прамысловасьць вытворчасьці будматэрыялаў, драўніны, хімічная, тэхнічнай і турыстычнай сфэры, гандаль і паслугі.

Легіянова ляжыць на скрыжаваньні аўтадарог 61 Варшава — Легіянова — Аўгустаў і 632 Маркі — Легіянова — Плонск

Чыгуначная станцыя на трасе міжнароднага транспартнага калідору E65: Зэбжыдавіцы — Катавіцы — Варшава — Гданьск-Галоўны.

Адлегласьць да аэрапорту Варшава-Модлін — 20 км, да аэрапорту імя Фрыдэрыка Шапэна — каля 25 км. Паміж гэтымі аэрапортамі ходзіць чыгунка з двума прыпынкамі ў Легіянове.

Баскетбольны клюб II лігі „Легіён“, гандбольны клюб I лігі „Легіянова“, футбольны III лігі „Легіяновія“

Места[3] Краіна Заўвагі
Ковэль Украіна Украіна
Сеўліева Баўгарыя Баўгарыя
Цьзюцьзян Кітай Кітай
Царнікава Латвія Латвія
Баржомі Грузія Грузія
  • Jerzy Kasprzycki, Jerzy Stanisław Majewski Korzenie miasta, T. 6, Niedaleko od Warszawy. — Warszawa: Veda, 2004. — С. 184–190. — ISBN 83-85584-84-6

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]