Леанід Дударэнка
Леанід Дударэнка | |
Дата нараджэньня | 25 кастрычніка 1930 |
---|---|
Месца нараджэньня | |
Дата сьмерці | 6 красавіка 2023 (92 гады) |
Месца сьмерці | |
Месца вучобы | |
Занятак | маляр |
Сябра ў | Беларускі саюз мастакоў |
Узнагароды |
Леанід Аляксандравіч Дударэнка[1] (25 кастрычніка 1930, Маладзечна — 6 красавіка 2023[2], Менск) — беларускі мастак.
Жыцьцяпіс
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Скончыў Менскую мастацкую вучэльню ў 1956 годзе, Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут у 1962 годзе. З гэтага ж года ўдзельнік міжнародных і рэспубліканскіх мастацкіх выстаў, у тым ліку пэрсанальных пленэраў. З 1965 г. — сябра Беларускага саюза мастакоў.
Аўтар партрэтаў і партрэтныя кампазыцыі беларускіх пісьменьнікаў, створаныя ў 1980-я гг.: Уладзімера Караткевіча, Максіма Багдановіча, Ніла Гілевіча, Францішка Багушэвіча і інш. Кампазыцый «Жыцьцё — гэта тэатар», «Памяць паэта», «Майму народу гэта кніга (Скарына)», «Дзень Перамогі», «Аляксандр Салжаніцын», «За вас, сябры», а таксама грандыёзнай сэрыя, прысьвечаная праваслаўным храмам і манастырам.
«Званы праваслаўя» (1995—2006) — цалкам прысьвечана праваслаўнай храмавай архітэктуры Беларусі і Расеі. Храмы Полацку і Магілёву, Лагойску і Мсьціславу, Васкрасенску і Вышняга Валачка, Салаўкоў і Таржка, Зьвянігараду і Чардыні. У 2000 годзе ён выстаўляў першую частку работ з гэтай сэрыі ў залях Нацыянальнага мастацкага музэю Рэспублікі Беларусь і прысьвяціў яе тысячагодзьдзю хрысьціянства. Калекцыя, створаная з натуры у час паездак у 1970—1990 гг., з цягам часу дапаўнялася новымі работамі, якія затым экспанаваліся на самых розных выставачных пляцоўках. У 2005 г. пэрсанальная выстаўка «Званы праваслаўя» экспанавалася ў Міністэрстве замежных спраў Рэспублікі Беларусь.
Творы Дударэнкі знаходзяцца ў Нацыянальным мастацкім музэі Рэспублікі Беларусь, Музэі сучаснага выяўленчага мастацтва, Літаратурным музэі М. Багдановіча (Менск), Магілёўскім абласным мастацкім музэі імя П. Масьленікава, фондах Беларускага саюзу мастакоў, Астраханскім мастацкім музэі (Расея), фондах Міністэрства культуры Расеі, у музэях, галерэях і прыватных калекцыях за граніцай.
Узнагароды
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- 1991 — заслужаны дзеяч мастацтваў БССР
- 2000 — ляўрэат прэміі прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь «За духоўнае адраджэньне»
- 2006 — Мэдаль Францішка Скарыны
- 2009 — ордэн Кірылы Тураўскага 1-й ступені.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Пайшоў з жыцьця беларускі мастак Леанід Дударэнка // Газэта «Зьвязда», 7 красавіка 2023 г. Праверана 7 красавіка 2023 г.
- ^ Памёр Леанід Дударэнка, Наша Ніва 6-04-2023
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. — Мінск, 1998. — Т. 6. с.253
- Беларускі саюз мастакоў : энцыклапедычны даведнік. — Мінск, 1998
- Нарадзіліся 25 кастрычніка
- Нарадзіліся ў 1930 годзе
- Нарадзіліся ў Маладэчне
- Памерлі 6 красавіка
- Памерлі ў 2023 годзе
- Памерлі ў Менску
- Выпускнікі Менскага дзяржаўнага мастацкага каледжу імя А. К. Глебава
- Выпускнікі Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў
- Узнагароджаныя мэдалём Францішка Скарыны
- Заслужаныя дзеячы мастацтваў БССР
- Беларускія мастакі
- Беларускія праваслаўныя дзеячы
- Узнагароджаныя ордэнам Кірыла Тураўскага