Курляндзкае біскупства
Выгляд
Курляндзкае біскупства ўзьнікла ў 1234 ў хадзе заваяваньня і хрысьціянізацыі крыжаносцамі балцкага племені куршаў.
Гэта тэакратычная дзяржава на паўночным захадзе сучаснай Латвіі складалася з трох частак (Пілтэн, Айзпутэ, Саксьлея), між якіх укліньваліся ўладаньні Лівонскага ордэна.
У сярэдзіне XVІ ст. 2/3 зямель ужо належала сьвецкім уладальнікам.
У 1559 біскуп Ёган ІV Мюнгаўзен прадаў Курляндзкае біскупства дацкаму каралю, які аддаў яго пад уладу свайго брата Магнуса. Пасьля сьмерці Магнуса ў 1583 з-за Курляндзкага біскупства ўзьнікла вайна паміж Даніяй і Рэччу Паспалітай. У 1585 Курляндзкае біскупства было саступлена Даніяй за 30 тыс. талераў, перайшло да Рэчы Паспалітай і ўключана ў склад Курляндзкага герцагства.