Касьцёл Маці Божай Ружанцовай і кляштар дамініканаў (Полацак)
Помнік сакральнай архітэктуры | |
Касьцёл Маці Божай Ружанцовай і кляштар дамініканаў
| |
Касьцёл Маці Божай Ружанцовай, аўтэнтычны выгляд
| |
Краіна | Беларусь |
Места | Полацак |
Каардынаты | 55°29′11.01″ пн. ш. 28°46′4.42″ у. д. / 55.4863917° пн. ш. 28.7678944° у. д.Каардынаты: 55°29′11.01″ пн. ш. 28°46′4.42″ у. д. / 55.4863917° пн. ш. 28.7678944° у. д. |
Дата заснаваньня | XVII ст. |
Касьцёл Маці Божай Ружанцовай і кляштар дамініканаў | |
Касьцёл Маці Божай Ружанцовай і кляштар дамініканаў на Вікісховішчы |
Касьцёл Маці Божай Ружанцовай і кляштар дамініканаў — помнік архітэктуры XVIII—XIX стагодзьдзяў у Полацку. Знаходзіўся ў цэнтры места, на паўночным баку Рынку з боку Спаскай вуліцы. Твор архітэктуры барока і клясыцызму. У 1940-я гады савецкія ўлады зруйнавалі касьцёл і кляштар (захаваліся падмуркі).
Комплекс Полацкага дамініканскага кляштару складаўся з касьцёла, кляштарнага корпуса, гаспадарчых пабудоваў, саду і палісадніку. Будынкі атачаў мур з уязной брамай.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Вялікае Княства Літоўскае
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У 1672 годзе канонік віленскі Казімер Горскі з дазволу біскупа Аляксандра Казімера Сапегі запрасіў у Полацак дамініканаў, якія збудавалі тут першыя драўляныя будынкі.
Пад уладай Расейскай імпэрыі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Па першым падзеле Рэчы Паспалітай (1772 год), калі Полацак апынуўся ў складзе Расейскай імпэрыі, касьцёл і кляштар працягвалі дзеяць. У 1774—1804 гадох вялося будаваньне мураванага касьцёла, у 1781—1804 гадох — кляштарнага корпуса. У 1808 годзе касьцёл асьвяцілі. У 1837 і 1843 гадох будынкі кляштару гарэлі. Па здушэньні нацыянальна-вызвольнага паўстаньня (1863—1864) у 1865 годзе расейскія ўлады ліквідавалі кляштар. Касьцёл дзеяў як парафіяльны.
Найноўшы час
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У 1930-я гады савецкія ўлады зачынілі касьцёл. У Другую сусветную вайну касьцёл і кляштар атрымалі пашкоджаньні. Да канца 1940-х гадоў савецкія ўлады зьнішчылі помнік.
Архітэктура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Касьцёл
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Касьцёл — 3-нэфавая 6-слуповая базыліка, цэнтральны нэф якой завяршаўся паўкруглай апсыдай (30 на 18,9 мэтраў). У будынак вялі два ўваходы: першы з боку Рынку меў портык з шасьцю іянічнымі калёнамі і бальконам, на якім быў уваход на хоры, другі — з боку кляштару.
Інтэр’ер аздаблялі пяць алтароў з разьбой і размалёўкай. На хорах быў 12-галосы арган.
Кляштарны корпус
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Кляштарны корпус — 2-павярховы Г-падобны ў пляне будынак з калідорным плянам. Першы паверх меў скляпеністыя перакрыцьці, другі — драўляныя. Будынкі кляштару пакрывала дахоўка. Кляштарны двор быў выбрукаваным[1].
Галерэя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Гістарычная графіка
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]-
1812 г.
-
1846 г.
-
Н. Орда, 1875—1876 гг.
-
1893 г.
Гістарычныя здымкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]-
1889—1891 гг.
-
1889—1891 гг.
-
1889—1891 гг.
-
1903 г.
-
1906 г.
-
1910 г.
-
1910 г.
-
1912 г.
-
С. Пракудзін-Горскі, 1912 г.
-
1912 г.
-
1913 г.
-
1913 г.
-
1913 г.
-
1913 г.
-
1914 г.
-
1915 г.
-
да 1918 г.
-
да 1918 г.
-
1918 г.
-
1918 г.
-
1918 г.
-
1918 г.
-
1918 г.
-
1918 г.
-
Ф. Краўскопф, 1918 г.
-
1918 г.
-
1920-я гг.
-
1920-я гг.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Кукуня В. Полацкі кляштар дамініканцаў // Архітэктура Беларусі. Энцыкл. — Менск, 1993. С. 398.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік. — Менск: Беларус. энцыкл., 1993. — 620 с.: іл. ISBN 5-85700-078-5.