Перайсьці да зьместу

Канстанта Фарадэя

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Канстанта Фарадэя (лік Фарадэя) F — фундамэнтальная фізычная канстанта, якая вызначае суадносіны паміж электрахімічнымі й фізычнымі ўласьцівасьцямі рэчыва. Названа ў гонар выбітнага ангельскага фізыка Майкла Фарадэя. Для канстанты Фарадэя існуе дачыненьне:

,

дзе e — элемэнтарны электрычны зарад, NA — лік Авагадра. Лік канстанты Фарадэя роўны электрычнаму зараду 1 моля электронаў. У сыстэме СІ Кл·моль-1. Пастаянная Фарадэя ўваходзіць у якасьці канстанты ў другі закон Фарадэя (закон электролізу).