Замак каралевы Боны (Рагачоў)
Помнік абарончай і грамадзянскай архітэктуры | |
Замак каралевы Боны
| |
Палац у пачатку XX ст.
| |
Краіна | Беларусь |
Места | Рагачоў |
Каардынаты | 53°03′59.02″ пн. ш. 30°02′59.71″ у. д. / 53.0663944° пн. ш. 30.0499194° у. д.Каардынаты: 53°03′59.02″ пн. ш. 30°02′59.71″ у. д. / 53.0663944° пн. ш. 30.0499194° у. д. |
Дата заснаваньня | XVI стагодзьдзе |
Стан | зруйнаваны |
Замак каралевы Боны |
Замак каралевы Боны, Рагачоўскі замак — помнік гісторыі і архітэктуры XVI ст. у Рагачове. Знаходзіўся на высокім мысе ў сутоках рэк Дняпра і Друці. Твор архітэктуры рэнэсансу. Драўляны замак прыйшоў у заняпад у XVIII ст., мураваны каралеўскі палац пацярпеў у Другую сусьветную вайну, па якой яго дашчэнту зьнішчылі савецкія ўлады. Да нашага часу на Замкавай Гары захавалася гарадзішча, аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гістарычна-культурных каштоўнасьцяў Беларусі.
Гісторыя
[рэдага��аць | рэдагаваць крыніцу]Вялікае Княства Літоўскае
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Драўляны замак у Рагачове збудавалі да 1563 году на месцы старажытнага гарадзішча XI ст. У XVI ст. пасярод замка ўзьвялі мураваны палац каралевы і вялікай княгіні Боны. У 1750—1760-я гады замак абнесьлі земляным валам з ровам.
Да пачатку 1770-х гадоў замак прыйшоў у заняпад.
Пад уладай Расейскай імпэрыі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У ХІХ стагодзьдзі палац каралевы Боны выкарыстоўваўся як правіянцкі склад (магазын)[1].
Найноўшы час
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Палац пацярпеў у Другую сусьветную вайну, па якой яго дашчэнту зьнішчылі савецкія ўлады.
Архітэктура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Замак
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У цэнтры дзядзінца стаяў палац — 1-павярховы прастаутны ў пляне будынак з мэзанінам, накрыты гонтавым дахам. Складаўся з прыхожай, трапезнай, пяці жылых памяшканьняў, алькежа, каморы, аптэчкі, кухні і інш., у мэзаніне была заля. Галоўны ўваход афармляўся ганкам на слупах, на процілеглым фасадзе — галерэя.
Каля палаца разьмяшчаліся флігель (восем жылых пакояў, гардэроб, кухня), царква, дом аканома, гаспадарчыя пабудовы. Перад 2-яруснай брамай-вежай цераз роў быў мост на ізьбіцах. У браме на першым ярусе былі абапал праезду дзьве каморы, на другім — заля, аточаная галерэяй і накрытая гонтавым дахам.
Палац
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Палац каралевы Боны — помнік архітэктуры рэнэсансу. Гэта мураваны 2-павярховы прастакутны ў пляне будынак памерамі 21×14 м пад вальмавым дахам. Куты ўмацоўваліся магутнымі контрфорсамі, якія вышынёй даходзілі да сярэдзіны другога паверху. У аздабленьні фасадаў выкарыстоўваліся элемэнты рэнэсанснай ордэрнай плястыкі[1].
Ніжні паверх, які прызначаўся для службовых пакояў, складалі чатыры аднолькавыя памерамі прастакутныя ў пляне памяшканьні, аддзеленыя адно ад аднаго ўзаемна пэрпэндыкулярнымі калідорамі[2]. Залі злучаліся з бакавымі калідорамі шырокімі арачнымі праёмамі[1]. Кожнае памяшканьне перакрывалася парай крыжовых скляпеньняў, а калідоры — цыліндрычнымі. У верхнім паверсе былі два вялікія пакоі[2].
Найбольш цікавыя элемэнты будынку — 2-ярусная галерэя-вэстыбюль, якая праходзіла з поўдня на поўнач уздоўж галоўнага фасаду, зьвернутага да Дняпра. У сярэдняй частцы галерэя была адкрытай і нагадвала лёджыі італьянскіх рэнесансных палацаў. Яе аздабляла ажурная цыркульная аркада на тонкіх слупах, а ў інтэр’еры — пілястры. У галерэі знаходзілася адкрытая знадворку лесьвіца, якая зьвязвала абодва паверхі[2].
Галерэя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Гістарычная графіка
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]-
Плян, 1778 г.
-
Плян, 1783 г.
-
Рэканструкцыя фасаду. М. Шчакаціхін, 1926 г.
-
Плян. М. Шчакаціхін, 1926 г.
Гістарычныя здымкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]-
1895 г.
-
1905 г.
-
1911 г.
-
да 1918 г.
-
1918 г.
-
па 22.11.1918 г.
-
М. Шчакаціхін, 1926 г.
-
1941—1944 г.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ а б в Архітэктура Беларусі. Энцыкл. — Менск, 1993.
- ^ а б в Гісторыя беларускага мастацтва: У 6 т. Т. 1: Ад старажытных часоў да другой паловы XVI ст.; [рэд. кал.: С. В. Марцэлеў (гал.рэд.) [і інш.] ; рэд. тома С. В. Марцэлеў, Л. М. Дробаў ; АН БССР, Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору. — Мінск : Навука і тэхніка, 1987. — 303 с. : іл.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік. — Менск: Беларус. энцыкл., 1993. — 620 с.: іл. ISBN 5-85700-078-5.
- Гісторыя беларускага мастацтва: У 6 т. Т. 1: Ад старажытных часоў да другой паловы XVI ст.; [рэд. кал.: С. В. Марцэлеў (гал.рэд.) [і інш.] ; рэд. тома С. В. Марцэлеў, Л. М. Дробаў ; АН БССР, Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору. — Мінск : Навука і тэхніка, 1987. — 303 с. : іл.