Перайсьці да зьместу

Жывінбуд (імя)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Switbodo
Паходжаньне
Мова(-ы) германскія
Утворанае ад Suint + Bodo
Зьвязаныя артыкулы
якія пачынаюцца з «Жывінбуд»

Жывінбуд — мужчынскае імя.

Сьвітбода або Зьвітбода (Switbodo[1], Suitbodo[a]) — імя германскага паходжаньня[2]. Іменная аснова -сьвінд- (-сьвент-, -сьвіт-) (імёны ліцьвінаў Швендэр, Сьвентальд, Сьвентагал; германскія імёны Schwender, Switald, Galsuintha) паходзіць ад гоцкага swinþs 'моцны, магутны'[3], а аснова -буд- (-бод-) (імёны ліцьвінаў Будзівід, Будар, Будрых; германскія імёны Bodwidus, Buder, Boderich) — ад бургундзкага buda 'пасол, пасланьнік' або германскага bodo 'гаспадар'[4]. Такім парадкам, імя Жывінбуд азначае «магутны пасланьнік»[5].

Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: Живинъбоудъ (умова 1219 году); Żywinbud (Хроніка Быхаўца)[6]; Живибунъдъ[b] (Густынскі летапіс); Живинбуд (Хроніка літоўская і жамойцкая)[7].

  • Жывінбуд ( па 1219) — літоўскі князь
  • Жывінбуд — легендарны вялікі князь літоўскі і жамойцкі[8]

Швэйбады (Szwejbod, Szweybod) — літоўскі шляхецкі род зь Віленскага павету[9].

  1. ^ Паводле назвы мясцовасьці Suitbodeshusen
  2. ^ «В лето 6726… Данилъ… пойде зъ Галича ку Мстиславу, тестю своему, и любезьне прият бысть от него. И посем пойде въ Володымер свой, идеже прийдоша к нему послы о мире от князей литовских. Въ Литве же тогда старей бе князь Живибунъдъ»
  1. ^ Bünz E. Stift Haug in Würzburg: Untersuchungen zur Geschichte eines fränkischen Kollegiatstiftes im Mittelalter. — Göttingen, 1998. S. 671.
  2. ^ Förstemann E. W. Altdeutsches Namenbuch. Bd. 1: Personennamen. — Bonn, 1900. S. 1383.
  3. ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 18.
  4. ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 16.
  5. ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 22.
  6. ^ ПСРЛ. Т. 32. — М., 1975. С. 130.
  7. ^ ПСРЛ. Т. 32. — М., 1975. С. 22—23.
  8. ^ Валеры Пазднякоў, Жывінбуд, Электронная энцыкляпэдыя «Вялікае Княства Літоўскае»
  9. ^ Malewski Cz. Rodziny szlacheckie na Litwie w XIX wieku. — Warszawa, 2016. S. 814.