Перайсьці да зьместу

Жыве Беларусь! (1943)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Жыве Беларусь!
Выдавец Саюз беларускай моладзі
Галоўны рэдактар Уладзімер Кушаль[d]
Дата заснаваньня ліпень 1943
Дата закрыцьця жнівень 1943
Мова беларуская мова

«Жыве́ Белару́сь!» — галоўны друкаваны орган Саюзу беларускай моладзі, які выдаваўся ў 1943—1944 роках.

Выдаваўся кіраўнічым штабам Саюзу беларускай моладзі ў Менску, выходзіў зь ліпеня 1943 да жніўня 1944 року. У Беларусі выйшлі 10 нумароў, адзінаццаты — у Тропаве[1], агулам выйшлі 12[2]. Рэдактары — Уладзімер Кушаль(d) і Расьціслаў Нарушэвіч; выдавец — Міхась Ганько; супрацоўнікі рэдакцыі — Надзея Абрамава, Алесь Кароткі, Галіна Бузук, Уладзімер Гарэлік(d), Барыс Суравы, Аўген Калубовіч ды іншыя.

Публікаваліся артыкулы пра мэты і задачы СБМ; інфармацыя пра сэмінары, нарады; папулярныя нарысы па гісторыі Беларусі; беларускія вершы і песьні; антысавецкая і антысэміцкая публіцыстыка ды інш[2].

  1. ^ Скобла, Міхась (7 траўня 2007) Юры Туронак: „Саюз беларускай моладзі я дасьледаваў чатыры гады“ Вольная студыя. Радыё „Свабода“Праверана 27 верасьня 2024 г.
  2. ^ а б Жумар, С. У. (11 верасьня 2024) „Жыве Беларусь!“ Беларуская энцыкляпэдыя. Нацыянальная акадэмія навук Беларусі. Праверана 27 верасьня 2024 г.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]