Жарэс Алфёраў
Жарэ́с Іва́навіч Алфёраў (15 сакавіка 1930 году, Віцебск — 1 сакавіка 2019 году[10]) — савецкі і расейскі фізык, ляўрэат Нобэлеўскай прэміі ў галіне фізыкі ў 2000 годзе за распрацоўку паўправадніковых гетэраструктур і стварэньне хуткіх опта- і мікраэлектронных кампанэнтаў (сумесна з Гэрбэртам Кроэмэрам и Джекам Кілбі). Яго дасьледаваньні адыгралі вялікую ролю ў інфарматыцы. Дэпутат Дзяржаўнай Думы Расейскай Фэдэрацыі II—VI скліканьняў. Ініцыяваў заснаваньне прэміі «Глябальная энэргія» ў 2002 годзе. Да 2006 году ўзначальваў Міжнародны камітэт па прысуджэньні гэтай прэміі.
Біяграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Нарадзіўся 15 сакавіка 1930 году ў Віцебску. Бацька Іван Карпавіч — беларус, працаваў сплаўшчыкам лесу, маці Ганна Ўладзімераўна — габрэйка[11], зь вёскі Крайск Лагойскага раёну[12]. Пасьля 1935 году сям’я зьехала на Ўрал[13]. Скончыў з залатым мэдалём сярэднюю школу №42 у Менску. Быў залічаны на 1 курс энэргетычнага факультэту Беларускага політэхнічнага інстытуту (цяпер Беларускі нацыянальны тэхнічны ўнівэрсытэт). Далей, на параду свайго настаўніка фізыкі Я. Б. Мельцэрзона паехаў паступаць у Ленінград. У 1952 годзе скончыў Ленінградзкі электратэхнічны інстытут імя У. І. Ульянава (ЛЭТІ, пазьней перайменаваны ў Санкт-Пецярбурскі дзяржаўны электратэхнічны ўнівэрсытэт). З 1953 году працуе ў Фізыка-тэхнічным інстытуце імя А. Ф. Ёфэ (з 1987 да траўня 2003 году быў дырэктарам, з траўня 2003 году да ліпеня 2006 году — навуковы кіраўнік). У 1961 абараніў дысэртацыю на ступень кандыдата тэхнічных навук[14]. У 1965 уступіў у КПСС[15]. Доктар фізыка-матэматычных навук (1970)[16]. Прафэсар ЛЭТІ (1972). У 1990—1991 гадах — віцэ-прэзыдэнт АН СССР, старшыня Прэзыдыюму Ленінградзкага навуковага цэнтру. З 2003 году — старшыня Навукова-адукацыйнага комплекса «Санкт-Пецярбурскі фізыка-тэхнічны навукова-адукацыйны цэнтар» РАН. Акадэмік АН СССР (1979), потым РАН. Віцэ-прэзыдэнт РАН, старшыня прэзыдыюму Санкт-Пецярбурскага навуковага цэнтру РАН. Замежны член НАН Беларусі (1995)[17], Акадэміі навук ГДР (1987)[18], Польскай АН[19] (1988). Галоўны рэдактар «Лістоў у Часопіс тэхнічнай фізыкі», сябра рэдактарскай рады часопісу «Навука і жыцьцё».
Аўтар больш як 500 навуковых працаў, трох манаграфіяў і каля пяцідзесяці вынаходніцтваў.
У 2010 годзе стаў сустаршынём Кансультатыўнай навуковай Рады Фонду «Сколкава»[20]. Рэгулярна наведваў Беларусь[19]. У 2003 годзе наведваў Віцебскі дзяржаўны тэхналягічны ўнівэрсытэт[21].
Узнагароды і прэміі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Нобэлеўская прэмія ў галіне фізыкі (2000).
- Ордэн За заслугі перад Айчынай 1 ступені (2005).
- Ордэн Леніна (1986).
- Ордэн Кастрычніцкай рэвалюцыі (1989).
- Ордэн Працоўнага Чырвонага Сьцяга СССР (1975).
- Ордэн З��ак Пашаны.
- Ордэн Францішка Скарыны[22] (2001)
- Ордэн Князя Яраслава Мудрага V ступені
- Афіцэр ордэна Ганаровага легіёну
- Дзяржаўная прэмія Расеі
- Агулам больш за 100 мэдалёў
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ а б Алфёров Жорес Иванович // Большая советская энциклопедия (рас.): [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — Москва: Советская энциклопедия, 1969.
- ^ Zhores Alferov // Encyclopædia Britannica (анг.)
- ^ Schores Iwanowitsch Alferow // Энцыкляпэдыя Бракгаўза (ням.)
- ^ В больнице РАН назвали причину смерти Жореса Алферова
- ^ Schores Alferow // Munzinger Personen (ням.)
- ^ а б в Нацыянальная служба Чэскай рэспублікі
- ^ Elenco cronologico Soci Stranieri (італ.) — ANSXL.
- ^ https://izborsk-club.ru/11015
- ^ https://primo.nlr.ru/permalink/f/oo3rn7/07NLR_LMS007455730
- ^ Памёр нобелеўскі лаўрэат, ураджэнец Віцебска, Жарэс Алфёраў Праверана 2019-03-02 г.
- ^ Lenta.ru: Алферов, Жорес (рас.)
- ^ Иоффе Э. Г. Нобелевские лауреаты с белорусскими корнями. — Минск: Беларусь, 2008. — С. 37. — ISBN 978-985-01-0755-8
- ^ Алфёров, Жорес Иванович. (рас.) Лауреаты Нобелевской премии. Наука и техника
- ^ Алферов Жорес Иванович. (рас.) Республиканская научно-техническая библиотека
- ^ Корнилович Э. А. Беларусь: созвездие политических имен. — Минск: ФУАинформ, 2009. — С. 334.
- ^ Zhores Alferov (анг.). Encyclopedia Britannica. Праверана 2 жніўня 2023 г.
- ^ Алфёраў Жарэс Іванавіч // БЭ. — Мн.: 1996 Т. 1. — С. 271.
- ^ Schores Iwanowitsch Alferow (ням.). Berlin-Brandenburgische Akademie der Wissenschaften. Праверана 2 жніўня 2023 г.
- ^ а б Алфёраў Жарэс Іванавіч Беларусь у асобах i падзеях. Нацыянальная бібліятэка Беларусі (2009).
- ^ Жарэс Іванавіч Алфёраў УсеБеларусы Архіўная копія ад 28 сакавіка 2016 г.
- ^ Витебский государственный технологический университет — ВГТУ (рас.) Высшие учебные заведения Республики Беларусь Архіўная копія ад 28 красавіка 2018 г.
- ^ Указ Президента Республики Беларусь от 17 мая 2001 г. №271 «Аб узнагароджанні Ж. І. Алфёрава ордэнам Францыска Скарыны»
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Алесь Bezuher. Нашы нобэлеўскія ляўрэаты — Generation.by
- Алфёраў, Жарэс Іванавіч Сводный электронный каталог библиотек Беларуси Праверана 2 жніўня 2023 г.
|
- Нарадзіліся 15 сакавіка
- Нарадзіліся ў 1930 годзе
- Нарадзіліся ў Віцебску
- Памерлі 1 сакавіка
- Памерлі ў 2019 годзе
- Памерлі ў Санкт-Пецярбургу
- Супрацоўнікі Расейскай акадэміі навук
- Дактары фізыка-матэматычных навук
- Кандыдаты тэхнічных навук
- Кавалеры ордэна Леніна
- Кавалеры ордэна Кастрычніцкай рэвалюцыі
- Кавалеры ордэна Працоўнага Чырвонага Сьцягу
- Кавалеры ордэна «Знак Пашаны»
- Узнагароджаныя мэдалём «У адзначэньне 100-годзьдзя з дня нараджэньня Ўладзімера Ільліча Леніна»
- Узнагароджаныя мэдалём «У памяць 300-годзьдзя Санкт-Пецярбургу»
- Узнагароджаныя мэдалём «Ветэран Працы»
- Кавалеры ордэна Дружбы народаў (Беларусь)
- Кавалеры ордэна Францішка Скарыны
- Афіцэры ордэна Ганаровага легіёну
- Ляўрэаты Дзяржаўнай прэміі Расеі
- Кавалеры ордэна князя Яраслава Мудрага 5 ступені
- Ляўрэаты Ленінскай прэміі
- Ляўрэаты Дзяржаўнай прэміі СССР
- Ляўрэаты Нобэлеўскай прэміі ў галіне фізыкі
- Ганаровыя грамадзяне Санкт-Пецярбургу
- Ганаровыя грамадзяне Віцебску
- Расейскія навукоўцы
- Правадзейныя сябры АН СССР
- Акадэмікі РАН
- Сябры і сябры-карэспандэнты Нацыянальнай акадэміі навук ЗША
- Кавалеры ордэна «За заслугі перад Айчынай» 4 ступені
- Савецкія фізыкі
- Расейскія фізыкі
- Ганаровыя грамадзяне Менску
- Дэпутаты Дзяржаўнай думы Расейскай Фэдэрацыі
- Сябры КПСС
- Сябры КПРФ
- Расейцы беларускага паходжаньня