Перайсьці да зьместу

Дукат

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Вэнэцыянскі дукат, 1400—1413 году

Дука́т (лац. Ducatus — герцагства) — агульнаэўрапейская назва залатой манэты.

Першыя дукаты выбіла Вэнэцыя ў 1284. Пасьля выбіваліся на землях Вугоршчыне, Чэхіі, Нямеччыны. У Польшчы дукат першы раз выбілі ў 1320 годзе.

На землях ВКЛ вядомыя ў 14-16 стагодзьдзях вядомыя дукаты Вугоршчыны. Адзіны вядомы навукоўцам «вугорскі дукат» 15 стагодзьдзя знойдзены на Замкавай гары ў Крычаве. Напрыканцы 16 — 18 стагодзьдзя сустракаюцца дукаты Паўночных Нідэрляндаў (Лабанчык) і Нямеччыны.

У ВКЛ дукаты выбіваліся на віленскай мынцы ў 1547—1550 (3,57 г.), 1553, 1554, 1560, 1561, 1563—1567, 1569, 1571, 1586, 1590, 1591, 1665, 1666 гадох (3,5г). Усе літоўскія дукаты мелі 980 пробу золата.

У летапісах сустракаецца назва дуката — «злоты», «залаты», «чырвоны ў злоце», «залаты ў золаце».

Акрамя дукатаў у золаце выбіваліся літоўскія паўдукаты (1664, 1665) і тры дукаты (1615), паўпартугалы (5 дукатаў) і партугалы (10 дукатаў).

Іх часта выкарыстоўвалі ў якасці ўпрыгожванняў у выглядзе манеты з бантам.[1]

  1. ^ https://poltavchanka.info/uk/eternal/shho-najkoshtovnishe-u-vashij-hati-prykrasy-druzhyny-nejmovirni-aksesuary-poltavok