Перайсьці да зьместу

Дзяніс Рутэнка

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Дзяніс Рутэнка
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 14 лютага 1986(1986-02-14) (38 гадоў)
Рост 186 см
Вага 89 кг
Пазыцыя скрайні
Клюбы
Гады Клюб
2002—2004 Аркатрон Менск[d]
2004—2005 Канверсана[d]
2005—2008 Прэвент[d]
2008—2014 Дынама Менск
2014—2019 БГК імя Мяшкова
2019—2020 СКА Менск
Зборныя
2003—2018 Беларусь 126 (306)

Дзяні́с Рутэ́нка (нарадзіўся 14 лютага 19860 году, Менск, БССР) — колішні беларускі гандбольны правы скрайні. Гулец зборнай Беларусі. Брат гандбаліста Сяргея Рутэнкі.

У кашулі нацыянальнай зборнай Беларусі.

Гуляць пачаў у менскім «Аркатроне», зь якім дэбютаваў у Кубку кубкаў сэзону 2002—2003. У 2004 року перайшоў у італьянскі клюб «Канвэрсана». Пасьля гуляў у славенскім «Словень Градцы», зь якім выйшаў у трэці раўнд Кубка ЭГФ сэзону 2006—2007 рокаў.

У 2008 вярнуўся ў Менск, дзе выступаў за «Дынама». З дынамаўцамі ён пяць разоў станавіўся чэмпіёнам Беларусі і двойчы перамагаў у Кубку, а на міжнароднай арэне выходзіў у чвэрцьфінал Кубка ЭГФ 2011—2012 гадоў і плэй-оф Лігі чэмпіёнаў ЭГФ 2012—2013 гадоў. Пасьля расфармаваньня клюбу перайшоў у сакавіку 2014 року ў БГК імя Мяшкова, зь якім у гэтым жа сэзоне выйграў чэмпіянат і кубак краіны. У ліпені 2019 году перайшоў у менскі СКА[1]. У траўні 2020 году завяршыў кар’еру[2].

Упершыню згуляў за зборную Беларусі 6 сьнежня 2003 году супраць зборнай Румыніі.

  • Чэмпіён Беларусі: 1 2003, 2009, 2010, 2011, 2012, 2013, 2014, 2015, 2016, 2017, 2018, 2019
  • Уладальнік Кубка Беларусі: 1 2003, 2010, 2013, 2014, 2015, 2016, 2017, 2018

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]