Перайсьці да зьместу

Джон Макгін

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Джон Макгін
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 18 кастрычніка 1994(1994-10-18)[1] (30 гадоў)
Рост 178 см
Вага 66 кг
Пазыцыя паўабаронца
Клюбная інфармацыя
Клюб Астан Віла
Нумар 7
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2012—2015
2015—2018
2018—
Сэнт-Мірэн
Гібэрніян
Астан Віла
87 (4)
105 (12)
222 (23)
Зборныя
2016— Шатляндыя 73 (20)

¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі
для нацыянальнай лігі, адкарэктавана на
23 лістапада 2024.
² Колькасьць гульняў і галоў за нацыянальную зборную
ў афіцыйных матчах, адкарэктавана на
18 лістапада 2024.

Джон Макгі́н (па-ангельску: John McGinn; нар. 21 верасьня 1999 году) — шатляндзкі футбаліст, нападнік ангельскага клюбу «Астан Віла» і нацыянальнай зборнай Шатляндыі. Раней Макгін выступаў за шатляндзкія клюбы «Сэнт-Мірэн» і «Гібэрніян», а таксама прадстаўляў Шатляндыю на ўзроўні да 19 і да 21 гадоў.

Макгін пачаў сваю кар’еру ў акадэміі клюбу «Сэнт-Мірэн»[2][3]. У дарослую каманду патрапіў падчас перадсэзонага збору сэзону 2012—2013 гадоў, прадстаўляючы клюб у матчах супраць ангельскіх клюбаў «Карлайл Юнайтэд» і «Акрынгтан Стэнлі»[4]. Дэбютаваў у чэмпіянаце Шатляндыі ў матчы супраць чэмпіёну «Сэлтыку», які скончыўся паразай зь лікам 5:0. Макгін у сустрэчы выйшаў з лавы запасных на 78-й хвіліне[5]. 29 лістапада 2012 году футбаліст падпісаў новы трохгадовы кантракт, паводле якога гулец павінен заставацца ў шэрагах клюбу да лета 2015 году. У красавіку 2015 году Макгін атрымаў траўму на трэніроўцы праз што быў вымушаны прапусьціць астатнюю частку сэзону[6].

31 ліпеня 2015 году Макгін далучыўся да «Гібэрніяну» паводле чатырохгадовай угоды[7]. Макгін быў часткай дружыны, якая здабыла Кубак Шатляндыі 2015—2016 гадоў, што сталася першай перамогай клюбу ў спаборніцтвах за 114 гадоў[8]. У наступным сэзоне Макгін дапамог клюбу здабыць квіток дзеля вяртаньня ў Прэм’ер-лігу. У жніўні 2017 году клюб адхіліў шэраг прапановаў аб набыцьці футбаліста, а ўжо згодна з вынікамі сэзону 2017—2018 гадоў Макгін увайшоў у лік чатырох намінантаў на прэмію гульца году[9]. На працягу ліпеня 2018 году «Сэлтык» зрабіў тры прапановы эдынгбурскаму клюбу наконт Макгіну, але «Гібэрніян» адхіліў іх усе[10]. У гэты пэрыяд Макгін працягваў рэгулярна гуляць за «Гібз» і нават забіў пераможны гол у кваліфікацыі Лігі Эўропы ў браму «Астэраса»[11]. На пачатку жніўня Макгін далучыўся да табару ангельскага клюбу «Астан Вілы»[11].

Гулец дэбютаваў за «Вілу» ў пераможным матчы зь лікам 3:2 супраць «Ўігана Атлетыка» 11 жніўня, падчас якога аддаў галявую перадачу, але і забіў год ва ўласную браму[12]. Макгін пацэліў першы мяч у браму «Шэфілд Ўэнздэй» 22 верасьня, улучыўшы з адлегласьці ў 25 ярдаў. Аднак, клюб прагуляў гульню зь лікам 2:1. Не зважаючы на невялікія посьпехі клюбу, Макгін хутка стаў улюбёнцам мясцовых заўзятараў. 8 жніўня 2019 году Макгін падоўжыў кантракт з клюбам[13].

Макгін упершыню быў выкліканы ў склад зборнай Шатляндыі ў сакавіку 2016 году на таварыскі матч супраць зборнай Даніяй[14]. Макгін згуляў усю гульню і быў абраны гульцом матчу, у якім шатляндцы выгулялі сваіх супернікаў зь лікам 1:0.

«Сэнт-Мірэн»:

«Гібэрніян»:

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]