Двайковыя прыстаўкі
Вымярэньні ў байтах | ||||||
---|---|---|---|---|---|---|
Дзесятковая прыстаўка | Двайковая прыстаўка | |||||
Назва | Знак | Ступень | Назва | Знак | Ступень | |
МЭК | ДАСТ | |||||
байт | B | 100 | байт | B | байт | 20 |
кілябайт | kB | 103 | кібібайт | KiB | Кбайт | 210 |
мэгабайт | MB | 106 | мэбібайт | MiB | Мбайт | 220 |
гігабайт | GB | 109 | гібібайт | GiB | Гбайт | 230 |
тэрабайт | TB | 1012 | тэбібайт | TiB | Тбайт | 240 |
пэтабайт | PB | 1015 | пэбібайт | PiB | Пбайт | 250 |
эксабайт | EB | 1018 | эксьбібайт | EiB | Эбайт | 260 |
зэтабайт | ZB | 1021 | зэбібайт | ZiB | Збайт | 270 |
ётабайт | YB | 1024 | ёбібайт | YiB | Ёбайт | 280 |
Двайковыя прыстаўкі — асаблівыя прыстаўкі для ступеняў двойкі (выкарыстоўваюцца ў двайковай сыстэме зьлічэньня), якія зьяўляюцца аналягічнымі для прыставак СІ для дзесятковых лікаў. Ужываньне стандартызаванае ў 1999 і 2002 гадох.
Карані праблемы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Двайковая сыстэма зьлічэньня мае вельмі шырокае ўжываньне ў вылічальнай тэхніцы. У прыватнасьці, двайковымі лікамі нумаруюцца ячэйкі лічбавай памяці. Колькасьць адрасоў, якая магчымая на пэўнай шыне, роўная , дзе N — колькасьць ейных разрадаў. Па гэтай прычыне і макрасхемы памяці маюць колькасьць ячэек, роўную пэўнай ступені двойкі.
Лік = 1024 дастаткова блізкі да тысячы, якая выкарыстоўваецца ў якасьці асновы для утварэньня дзесятковых прыставак СІ. Сярод ступеняў двойкі ўключна да ніводная больш ня блізкая настолькі да ступені дзясяткі; да таго ж паказьнік двайковай ступені «10» сам па сабе апынуўся зручным для грубага пераліку двайковых ступеняў у звыклыя для людзей дзесятковыя лікі. Для абазначэньня 210=1024 байтаў прыдумалі адзінку «К» (ка, відавочна, скажонае «кіля»). У прыватнасьці, у дакумэнтацыі да адной з савецкіх ЭВМ сказана, што аб’ём ейнай памяці складае 32 К словаў. З-за блізкасьці множнікаў 1024 і 1000 у размоўнай мове «К» усё розна называлі «кіля», і хутка такая інтэрпрэтацыя прыстаўкі кіля стала стандартам дэ-факта, як і экстрапаляцыя на іншыя прыстаўкі: 1 «кілябайт» = 1024 байтам, 1 «мэгабайт» = 1024 кілябайтам = 1048576 байтам, і г. д.
То бок, паняткі, якія прызначаліся для дзесятковых прыставак СІ сталі прымяняцца да блізкіх двайковых лікаў. Прычым гэтыя прыстаўкі часта выкарыстоўваюць на ўласны погляд, то бок адныя разумеюць іх як двайковыя прыстаўкі, а іншыя — як дзесятковыя. Напрыклад, памер апэратыўнай памяці кампутара звычайна прыводзіцца ў двайковых адзінках (1 кілябайт = 1024 байтам), а памер дыскаў іхныя вытворцы пазначаюць у дзесятковых (1 кілябайт = 1000 байтаў). Аднак, на пісьме для множніка 1024 традыцыйна выкарыстоўвалася скаачэньне «К», у адрозьненьне ад «к»=1000, якое выкарыстоўваецца ў СІ.
Чым большы лік, тым большага значэньня можа дасягаць памылка, выкліканая направільным разуменьнем выкарыстанай прыстаўкі. У прыватнасьці, розьніца паміж «двайковым» і «дзесятковым» кілябайтамі складае 2,4%, у той час, як паміж двайковым і дзесятковым гігабайтамі — ужо больш 7%. Для таго, каб разьвязаць гэтую блытаніну, і былі ўведзеныя асаблівыя двайковыя прыстаўкі, адрозныя ад «блізкіх» па лікаваму значэньню дзесятковых.
Прыстаўкі, уведзеныя МЭК
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У сакавіку 1999 году Міжнародная электратэхнічная камісія ўвяла новы стандарт па найменьні двайковых лікаў. Прыстаўкі МЭК падобныя да прыставак СІ: яны пачынаюцца на тыя ж склады, але другі склад у ва ўсіх двайковых прыставак — бі (па-ангельску: binary — «двайковы»). Стандарт быў зацьвержаны міжнародна, але ўведзеныя назвы практычна не выкарыстоўваюцца. Адным зь мекаваньняў супраць новых прыставак зьяўляецца тое, што кілябіт гучыць больш прыемна, чым кібібіт.
Прыстаўка | Скарачэньне МЭК: -біт, -байт |
Значэньне |
---|---|---|
кібі | Кібіт, КіБ | 210 = 1024 |
мэбі | Мібіт, МіБ | 220 = 1 048 576 |
гібі | Гібіт, ГіБ | 230 = 1 073 741 824 |
тэбі | Цібіт, ЦіБ | 240 = 1 099 511 627 776 |
пэбі | Пібіт, ПіБ | 250 = 1 125 899 906 842 624 |
эксбі | Эібіт, ЭіБ | 260 = 1 152 921 504 606 846 976 |
зэбі | Зібіт, ЗіБ | 270 = 1 180 591 620 717 411 303 424 |
Ёбі | Ёібіт, ЁіБ | 280 = 1 208 925 819 614 629 174 706 176 |
Памылковае выкарыстаньне дзесятковых прыставак (табліца)
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Пры- стаўка |
Скара- чэньне |
Двайковае значэньне (традыцыйнае, памылковае па МЭК) |
Як мусіць быць па СІ | Адносная памылка, % |
---|---|---|---|---|
кіля | к | 210 = 1 024 | 103 = 1 000 | 2,40 |
мэга | М | 220 = 1 048 576 | 106 = 1 000 000 | 4,86 |
гіга | Г | 230 = 1 073 741 824 | 109 = 1 000 000 000 | 7,37 |
тэра | T | 240 = 1 099 511 627 776 | 1012 = 1 000 000 000 000 | 9,95 |
пэта | П | 250 = 1 125 899 906 842 624 | 1015 = 1 000 000 000 000 000 | 12,59 |
экса | Э | 260 = 1 152 921 504 606 846 976 | 1018 = 1 000 000 000 000 000 000 | 15,29 |
зэта | З | 270 = 1 180 591 620 717 411 303 424 | 1021 = 1 000 000 000 000 000 000 000 | 18,06 |
ёта | Ё | 280 = 1 208 925 819 614 629 174 706 176 | 1024 = 1 000 000 000 000 000 000 000 000 | 20,89 |
Ужываньне двайковых і дзесятковых прыставак
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]На жаль, тэрміналягічная блытаніна дагэтуль не пераадоленая. Шмат хто лічаць словы кібібіт, мэбібіт і г. д. невымаўляльнымі і працягваюць па традыцыі надаваць прыстаўкам «кіля-», «мэга-», «гіга-» значэньні , , адпаведна.
Двайковы падыход
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Двайковыя кратныя лікі выкарыстоўваюцца:
- У файлавых мэнэджарах і іншым праграмным забесьпячэньні каб скарочана задаваць памеры файлаў. То-бок, калі праграма паведамляе, што памер файла роўны 100 «КБ» (KB), то ягоны памер прыблізна роўны 102,4 тыс. байтаў. Аднак у сучасных файлавых мэнэджарах сустракаюцца правільна пазначаныя памеры файлаў (выкарыстоўваюцца скарочаныя формы вытворных двайковых прыставак, напрыклад, «КіБ»).
- Вытворцы разнастайных відаў паўправадніковых запамінальных прыладаў (АЗП, ПЗП, флэш-памяць), напрыклад, «картка Secure Digital на 1 гігабайт».
- Ёмістасьць кампакт-дыскаў (напрыклад, «700 мэгабайтаў») пазначаецца менавіта ў двайковых мэгабайтах.
Асноўныя довады: для кампутарнае тэхнікі звыкла выкарыстоўваць двайковыя кратныя, невымаўляльнасьць словаў кшталту «гібібайт».
Дзесятковы падыход
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Прыстаўкі «кіля-», «мэга-», «гіга-» разумеюцца як дзесятковыя:
- Гістарычна, калі задаюць памер цьвёрдых дыскаў. То-бок, дыск на 40 гігабайтаў мае поўны памер 40 мільярдаў байтаў.
- Ёмістасьць DVD (4,7 гігабайты) таксама задаецца ў дзесятковых гігабайтах.
- У нефармальных зносінах (напрыклад, пра файл у 100 тысячаў байтаў могуць сказаць «файл у 100 кілябайтаў»).
Асноўныя довады: строгая адпаведнасьць сыстэме СІ; паўсюдна ўжываецца дзесятковая сыстэма зьлічэньня; пры дапамозе больш дробнай адзінкі («камэрцыйныя мэгабайты») завышаюцца лічбы аб’ёму носьбітаў.
Азначэньне «кілябіт», якое ўжываецца ў тэлекамунікацыях, азначае тысячу бітаў. Аднак, з-за ўплыву «кілябайта» пэўныя людзі й арганізацыі для адназначнасьці ўжываюць замест «кілябіта» выраз «тысяча бітаў».
Іншае
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Памер трохцалёвае дыскеты ў 1,44 М (2,88 М) (разам са службовымі зьвесткамі — загрузачны сэктар, каранёвы каталёг і FAT) задаецца ў двайкова-дзесятковых мэгабайтах, адзін такі мэгабайт роўны 1 024 000 байтам.
Глядзіце таксама
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Prefixes for binary multiples (IEC) (анг.)
- Prefixes for binary multiples (NIST) (анг.)
- Память в мегабайтах или мебибайтах? (рас.)
- «Ководство», § 84: «Сколько байтов в килобайте?» (рас.)