Графіт
Выгляд

Графіт — мінэрал, які належыць да самародных элемэнтаў. Найбольш пашыраная і ўстойлівая ў зямной кары мадыфікацыя вугляроду. Характэрна слаістая структура, афарбоўка цёмна-шэрая і чорная, мэталічны бляск. Цьвёрдасьць 1—2, шчыльнасьць 2,2 г/см³. Тлусты навобмацак. Вогнетрывалы, электраправодны, хімічна ўстойлівы.
Карысны выкапень. Трапляецца ў магматычных і мэтамарфічных пародах. Графіт атрымліваюць таксама штучным шляхам — награваньнем антрацыту бяз доступу паветра.
Радовішчы графіту маюць Расея, Украіна, ЗША і іншыя. На Беларусі вядомы рудапраяўленьні графіту ў крышталічным падмурку.
Графіт выкрыстоўваецца ў ліцейнай справе, ядзернай тэхніцы, пры вытворчасці электродаў, алоўкаў, лугавых акумулятараў, элемэнтаў сілкаваньня.
![]() |
Гэта — накід артыкула па хіміі. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |