Гаага
Гаага | |||||
нід. Den Haag | |||||
Палац міру | |||||
| |||||
Дата заснаваньня: | XIII стагодзьдзе | ||||
Краіна: | Нідэрлянды | ||||
Правінцыя: | Паўднёвая Галяндыя | ||||
Бургамістар: | Ян ван Занэн[d] | ||||
Плошча: | 98,2 км² | ||||
Вышыня: | 1 м н. у. м. | ||||
Насельніцтва (2018) | |||||
колькасьць: | 534 158 чал. | ||||
шчыльнасьць: | 5439,49 чал./км² | ||||
Тэлефонны код: | 070 | ||||
Паштовыя індэксы: | 2491—2599 | ||||
Геаграфічныя каардынаты: | 52°4′48″ пн. ш. 4°18′36″ у. д. / 52.08° пн. ш. 4.31° у. д.Каардынаты: 52°4′48″ пн. ш. 4°18′36″ у. д. / 52.08° пн. ш. 4.31° у. д. | ||||
Гаага | |||||
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы | |||||
http://www.denhaag.nl |
Гаа́га (па-нідэрляндзку: Den Haag / 's-Gravenhage, [dɛnˈɦaˑχ] / [ˈsχraˑvə(n)ˌɦaˑɣə]) — другое па велічыні места Нідэрляндаў з колькасьцю насельніцтва 534 158 чалавек (на 31 траўня 2018 году).
Гаага зьяўляецца адміністрацыйным цэнтрам правінцыі Паўднёвая Галяндыя і муніцыпалітэтам. У гэтым месьце разьмяшчаецца ўрад і парлямэнт краіны, а таксама рэзыдэнцыя манарха. Хаця Гаага не зьяўляецца сталіцай дзяржавы, статус які належыць Амстэрдаму, места ўсё адно выконвае частку сталічных функцыяў. У прыватнасьці, большая частка амбасадаў і міністэрстваў знаходзяцца ў Гаазе. Таксама места зьяўляецца цэнтрам для шматлікіх міжнародных арганізацыяў і кампаніяў.
Гісторыя назвы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Мяркуецца, што назва месту пайшла ад выразу de Haag van de Graaf, што літаральна перакладаецца як «лес графа». У простай мове стала пашыранай назва Die Haghe ці Den Hag(h)e, аднак у афіцыйных дакумэнтах з XVII ст. выкарыстоўвалася назва 's-Gravenhage, якое лічылася больш мілагучным.
З 1990 году кіраўніцтва муніцыпалітэту стала пасьлядоўна выкарыстоўваць назву Den Haag замест 's-Gravenhage. Прычынамі сталі інтэнсіўная інтэрнацыяналізацыя места, а таксама жаданьне прывесьці імя зь іншамоўнымі назвамі (The Hague па-ангельску, La Haye па-француску, Den Haag па-нямецку, Haag па-нарвэску, па-швэдзку і па-дацку, L’Aia па-італійску й Гаага па-расейску, па-беларуску й па-ўкраінску).
Аднак ёсьць тэндэнцыя выкарыстаньня назвы 's-Gravenhage у афіцыйным справаводзтве менавіта муніцыпалітэту, а ня месту. Так, у пашпартах і ідэнтыфікацыйных картках жыхароў муніцыпалітэту пазначаецца такая назва.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Гаага была заснаваная ў 1230 ��одзе, калі граф Галяндыі Флёрыс IV пабудаваў малы замак на месцы, дзе цяпер знаходзіцца места. Сёньня на гэтым месцы можна ўбачыць палацавы комплекс Бінэнхоф (па-нідэрляндзку: Binnenhof). У 1248 годзе граф Вільгельм II, які й стаў Рымскім каралём, пачаў будаваць больш новы замак на беразе возера сярод выдмаў, цяпер гэта «Прыдворная сажалка» (па-нідэрляндзку: Hofvijver). Пасьля сьмерці Вільгельму, ягоны сын Флёрыс V скончыў пабудову замку, ў 19-м ст. названнага Рыцарскае залай (па-нідэрляндзку: Ridderzaal), якая была аздобленая пазалочаным дахам і дзьвюма вежамі.
Геаграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У Гаазе налічваецца 8 раёнаў (stadsdelen), якія ў сваю чаргу падзеленыя на яшчэ меншыя «мікрараёны» (wijken).[1] У адрозьненьне ад Амстэрдаму і Ратэрдаму гарадзкія раёны ня маюць аніякіх палітычных функцыяў і ў іх рамках не праводзяцца выбары.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Гаага — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў