Віцебская транспартная пракуратура
Віцебская транспартная пракуратура | |
Даведка | |
---|---|
Папярэднік | Віцебская тр. пр-ра БССР |
Дата ўтварэньня | 27 ліпеня 1991 (33 гады таму) |
Задача | 1) перадача карных і грамадзянскіх справаў у суд, 2) удзел у судзе дзяржаўным абвінаваўцам |
Сядзіба | 210001 Беларусь, м. Віцебск, вул. 5-я Сьвердлава, 4 |
Дзейнічае ў месцах | Віцебская вобласьць |
Службовыя мовы | расейская беларуская |
Пракурат | Ільлюшэнка Андрэй Валер'евіч |
Управа | Пр-ра Віцебскае в-сьці |
Галоўная ўправа | Ген. пракуратура |
Зьвязаныя службы | суд СК РБ міліцыя ДПК РБ КДБ РБ Адвакатура |
Старонка ў сеціве | Старонка ў сеціве |
Віцебская транспартная пракуратура[1] — дзяржаўная земская ўправа ў Віцебскае вобласьці. Акруга дзейнасьці — Віцебская вобласьць.
Вышэйшая ўстанова — Пракуратура Віцебскае вобласьці.
Пракуратура знаходзіцца ў месцы: 210001 г. Віцебск, вул. 5-я Сьвердлава, 4.
Галава пракуратуры (па стане на 1 студзеня 2022 году) — транспартны пракурат Шыёнак Канстанцін Вітальевіч[a] і мае званьне старшы раднік юстыцыі.
Назва
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Назва ўправы мае адрозьненьне ад правапісу:
Сьцяг | Правапіс | Назва |
Тарашкевіца | Віцебская транспартная пракуратура | |
Наркамаўка | Віцебская транспартная пракуратура |
Дзейнасьць
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Транспартная пракуратура назірае за выкананьнем права на беларускае чыгунцы. Галоўныя веды аб правапарушэньнях бяруцца з транспартнае міліцыі (аддзел унутраных спраў на транспарце). Сьледзтва аб злачынствах вядзе мясцовы аддзел сьледчага камітэту Беларусі. Па асобных карных справах могуць весьці карную справу КДБ і ДПК, а потым перадаць пракуратуры для далейшае перадачы карнае справы ў суд.
Права
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У адпаведнасьці з артыкулам 4 Закона Рэспублікі Беларусь "Аб пракуратуры Рэспублікі Беларусь" ад 8 траўня 2007 г. №220-З задачамі пракуратуры зьяўляюцца[2]:
- забесьпячэньне вяршэнства права, законнасьці й правапарадку,
- абарона правоў і законных інтарэсаў грамадзян і грамадаў, а таксама грамадзкіх і дзяржаўных інтарэсаў.
У мэтах выкананьня гэтых задач пракуратура ажыцьцяўляе нагляд за:
дакладным і аднастайным выкананьнем законаў, дэкрэтаў, указаў і іншых нарматыўных прававых актаў дзяржаўнымі органамі кіраваньня і іншымі дзяржаўнымі арганізацыямі, падпарадкаванымі Савету Міністраў Рэспублікі Беларусь, мясцовымі прадстаўнічымі, выканаўчымі і распарадчымі органамі, грамадзкімі абьяднаньнямі, рэлігійнымі арганізацыямі і іншымі арганізацыямі, службовымі асобамі і іншымі грамадзянамі, у тым ліку індывідуальнымі прадпрымальнікамі;
выкананьнем заканадаўства пры ажыцьцяўленьні апэратыўна-вышуковае дзейнасьці;
выкананьнем закона падчас дасудовае вытворчасьці, пры вытворчасьці папярэдняга сьледзтва і дазнаньні;
адпаведнасьцю закону судовых пастаноў, а таксама за выкананьнем заканадаўства пры іх выкананьні;
выкананьнем заканадаўства пры выкананьні пакараньня і іншых мер карнае адказнасьці, а таксама мер прымусовага характару.
Пракуратура павінна правіць праваахоўнаю дзейнасьцю дзяржаўных органаў, якія ажыцьцяўляюць барацьбу са злачыннасьцю і карупцыяю, а таксама дзейнасьць па барацьбе са злачыннасьцю іншых арганізацыяў, якія ўдзельнічаюць у барацьбе са злачыннасьцю, дзейнасьць па папярэджаньню правапарушэньняў.
Пракуратура праводзіць папярэдняе сьледзтва ў выпадках, прадугледжаных Крымінальна-працэсуальным кодэксам Рэспублікі Беларусь.
Пракуроры прымаюць удзел у разглядзе судамі грамадзянскіх спраў, спраў, зьвязаных з ажыцьцяўленьнем прадпрымальніцкае і іншай гаспадарчае (эканамічнае) дзейнасьці, падтрымліваюць дзяржаўнае абвінавачаньне па карных справах, удзельнічаюць у адміністрацыйным працэсе.
Сьпіс законаў
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Пракуратура дзейнічае ў адпаведнасьці з наступнымі законамі:
- Грамадзянска-працэсуальны кодэкс Рэспублікі Беларусь,
- Гаспадарча-працэсуальны кодэкс Рэспублікі Беларусь,
- Крымінальна-працэсуальны кодэкс Рэспублікі Беларусь,
- Працэсуальна-выканаўчы кодэкс Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйных правапарушэньнях.
Глядзіце таксама
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Заўвагі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Па-расейску: "Шиенок Константин Витальевич".
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Пракуратура Віцебскае вобласьці. Пракуратура Беларусі. Праверана 1 студзеня 2022 г.
- ^ Закон Рэспублікі Беларусь "Аб пракуратуры Рэспублікі Беларусь" ад 8 траўня 2007 г. №220-З. Генэральная пракуратура Рэспублікі Беларусь. Праверана 1 студзеня 2022 г.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Старонка ў сеціве (бел.)
- Генэральная пракуратура Беларусі (бел.)