Віленскі летапіс
Выгляд
Віленскі летапіс | |
Жанр: | летапіс |
---|---|
Мова арыгіналу: | старабеларуская мова |
Публікацыя: | 1893 год |
Электронная вэрсія |
Ві́ленскі ле́тапіс — найстарэйшы сьпіс «Летапісца вялікіх князёў літоўскіх», які таксама зьяўляецца невялічкай часткаю старажытнарускага летапісу — летапісу Аўрамкі, які захаваўся ў складзе летапіснага зборніка канца XV — пачатку XVI стагодзьдзя, вядомага як Віленскі зборнік.
Апісаньне
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Сьпіс мае дэфэкты: канец тэксту не захаваўся, апавяданьне абрываецца на сьмерці князя Скіргайлы в Кіеве. Рукапіс напісаны паўсядзённай старабеларускай мовай, месцамі з устаўкамі кніжнае лексыкі і царкоўнаславяншчыны[1].
Упершыню Віленскі летапіс быў апублікаваны Афанасіем Бычковым у 1893 годзе. Перавыданы ў 17 і 35 тамах Поўнага збору рускіх летапісаў. Нейкі час рукапіс уважаўся за згублены[1].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ а б Чамярыцкі В. Віленскі летапіс // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2010. — Т. 3: Дадатак А — Я. — 690 с. — ISBN 978-985-11-0487-7, С. 432
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Улащик Н. Н. Предисловие // Полное собрание русских летописей. — Т. 35. — М., 1980. — С. 8.
- Чамярыцкі В. Віленскі летапіс // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2010. — Т. 3: Дадатак А — Я. — 690 с. — ISBN 978-985-11-0487-7, С. 432