Вікторыя (вадаспад)
Выгляд
Віктóрыя (па-ангельску: Victoria) — вадаспад на рацэ Замбезі ў Паўднёвай Афрыцы. Разьмешчаны на мяжы Замбіі і Зімбабвэ. Шырыня вадаспаду — прыкладна 1800 мэтраў, вышыня — 128 мэтраў. Вадаспад ўяўляе сабой незвычайнае відовішча — вузкую прорву, у якую падае вада.
Шатляндзкі дасьледчык Дэйвід Лівінгстан наведаў вадаспад у 1855 годзе і назваў яго ў гонар каралевы Вікторыі. Раней вадаспад быў вядомы сярод мясцовага насельніцтва як «Грымотны Дым».[1]
Глядзіце таксама
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Вікторыя (вадаспад) — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў