Вольна
Вольна лац. Volna | |
Траецкая царква | |
Краіна: | Беларусь |
Вобласьць: | Берасьцейская |
Раён: | Баранавіцкі |
Сельсавет: | Вольнаўскі |
Насельніцтва: | 678 чал. (2010) |
Часавы пас: | UTC+3 |
Тэлефонны код: | +375 163 |
Паштовы індэкс: | 225367 |
СААТА: | 1204807016 |
Нумарны знак: | 1 |
Геаграфічныя каардынаты: | 53°17′54″ пн. ш. 26°13′49″ у. д. / 53.29833° пн. ш. 26.23028° у. д.Каардынаты: 53°17′54″ пн. ш. 26°13′49″ у. д. / 53.29833° пн. ш. 26.23028° у. д. |
± Вольна | |
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы |
Во́льна[1] — вёска ў Беларусі, на рацэ Рудзіцы. Цэнтар сельсавету Баранавіцкага раёну Берасьцейскай вобласьці. Насельніцтва на 2010 год — 678 чалавек. Знаходзіцца за 30 км на паўночны ўсход ад Баранавічаў, за 14 км ад чыгуначнай станцыі Пагарэльцы; на аўтамабільнай дарозе Сталавічы — Мір.
Вольна — старажытная вёска на гістарычнай Наваградчыне. Да нашага часу тут захаваліся сядзібна-паркавы комплекс Сьлізняў, помнік архітэктуры і садова-паркавага мастацтва XVIII—XIX стагодзьдзяў, і царква Сьвятой Тройцы ў стылі віленскага барока, помнік архітэктуры XVIII ст. Сярод мясцовых славутасьцяў вылучаліся манастыр базылянаў (XVIII ст.), зруйнаваны расейскімі ўладамі, і палац Сьлізьняў (XIX ст.), зруйнаваны савецкімі ўладамі.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Вялікае Княства Літоўскае
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Упершыню ўпамінаецца ў сярэдзіне XVI ст. як сяло Вольнае. У 1567 годзе маёнтак знаходзіўся ў валоданьні Юрыя Хадкевіча, які выстаўляў у войска 4 коньнікі. У 1571 годзе Вольна перайшла да Соф’і Слуцкай, а пазьней да Астафея Валовіча. У гэты час на тэрыторыі сядзібы былі 4 дамы, скляпы («піўніцы»), бровар, іншыя гаспадарчыя будынкі. Каля маёнтку разьмяшчаліся царква, млын і карчма.
У 1632 годзе ўладальнікі Вольна стольнік наваградзкі Крыштап Каменскі і яго жонка Алена Друцкая-Горская фундавалі ў вёсцы царкву і манастыр базылянаў[2]. У 1768 годзе базыляне збудавалі ў Вольне мураваную царкву Сьвятой Тройцы. Пры базылянскім манастыры існавала школа, у якой навучаўся мастацтвазнавец, архітэктар і скульптар Рафал Сьлізень.
Пад уладай Расейскай імпэрыі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795 год) Вольна апынулася ў складзе Расейскай імпэрыі, у Чэрніхаўскай воласьці Наваградзкага павету. Некаторы час у маёнтку працаваў паэт Ян Чачот.
У 1839 годзе расейскія ўлады ліквідавалі манастыр базылянаў. У яго будынкі ў 1840 годзе перавялі жаночы манастыр Маскоўскага патрыярхату з Наваградку, які праіснаваў да 1873 году. У 1879 годзе мясцовы прыход налічваў каля 5 тыс. вернікаў (зь іх 5 % пісьменных). На 1886 год у сяле Вольне быў 61 двор, дзеяла царква, працавала народная вучэльня (адкрылася ў 1863 годзе), побач зь сялом — вінакурны завод і млын. У 1890 годзе адкрылася царкоўна-прыходзкая школа. Паводле вынікаў перапісу 1897 году, у Вольне было 99 двароў, дзеяла царква, працавалі народная вучэльня (у 1900 годзе 100 хлопчыкаў, настаўніца Г. Тарановіч), хлебазапасны магазын, кузьня, шынок; існаваў помнік у гонар вызваленьня сялянаў ад прыгоннай залежнасьці. На 1909 год — 107 двароў.
Найноўшы час
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Вольна абвяшч��лася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 году ў адпаведнасьці з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі яна ўвайшла ў склад Беларускай ССР[3]. Згодна з Рыскай мірнай дамовай 1921 году Вольна апынулася ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, у Чэрніхаўскай гміне Баранавіцкага павету Наваградзкага ваяводзтва. У гэты час тут было 125 двароў, побач зь вёскай існаваў аднайменны фальварак (7 двароў). 27 сьнежня 1925 году Вольна стала цэнтрам гміны.
У 1939 годзе Вольна ўвайшла ў БССР, дзе 12 кастрычніка 1940 году стала цэнтрам сельсавету Гарадзішчанскага раёну, з 25 сьнежня 1962 году Баранавіцкага раёну Баранавіцкай, з 8 студзеня 1954 году Берасьцейскай вобласьцяў. У Другую сусьветную вайну з чэрвеня 1941 да 7 ліпеня 1944 году вёска знаходзілася пад нямецкай акупацыяй.
На 1970 год у Вольне было 336 двароў, на 1992 год — 341, на 1998 год — 370, на 2005 год — 316. У 2000-я гады Вольна атрымала афіцыйны статус аграгарадку.
-
Сядзіба. Т. Барэці, да 1894 г.
-
Палац. Т. Барэці, да 1894 г.
-
Царква. Т. Барэці, да 1894 г.
-
Царква, каля 1900 г.
Насельніцтва
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Дэмаграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- XIX стагодзьдзе: 1886 гады — 470 чал.; 1897 год — 341 чал.;
- XX стагодзьдзе: 1921 год — 724 чал. у вёсцы Вольне і 35 чал. у фальварку Вольне; 1939 год — 941 чал.; 1959 год — 641 чал.; 1970 год — 519 чал.[4]; 1992 год — 898 чал.[5]; 1996 год — 861 чал.[6]; 1998 год — 854 чал.[7]; 1999 год — 808 чал.
- XXI стагодзьдзе: 2005 год — 764 чал.[8]; 2010 год — 678 чал.
Інфраструктура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У Вольне працуюць сярэдняя школа, лякарня, амбуляторыя, дом культуры, бібліятэка, пошта.
Эканоміка
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Цэнтар экспэрымэнтальнай базы «Вольна-Чэрніхава».
Турыстычная інфармацыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Інфраструктура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Дзее Вольнаўскі краязнаўчы музэй (адкрыўся ў 1995 годзе пры школе). Будынак дома культуры ўпрыгожвае мэмарыяльная дошка ў памяць скульптара Рафала Сьлізьня.
Славутасьці
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Бровар (1830)
- Капліца прыдарожная (1930-я)
- Сядзіба Сьлізьняў (XVIII—XIX стагодзьдзі)
- Царква Сьвятой Тройцы (1768; Сьвяты Пасад, цяпер у валоданьні Беларускага экзархату Маскоўскага патрыярхату)
Страчаная спадчына
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Манастыр базылянаў (XVIII ст.)
- Палац Сьлізьняў (XIX ст.)
Галерэя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]-
Царква, фрагмэнт
-
Інтэр’ер царквы
-
Дом культуры, збудаваны з палаца
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Менск: Тэхналогія, 2010. — 319 с. ISBN 978-985-458-198-9. (pdf, djvu, online) С. 62.
- ^ Jelski A. Wolna // Słownik geograficzny... T. VIII. — Warszawa, 1887. S. 856
- ^ 150 пытанняў і адказаў з гісторыі Беларусі / Уклад. Іван Саверчанка, Зьміцер Санько. — Вільня: Наша Будучыня, 2002. — 238 с. ISBN 9986-9229-6-1.
- ^ Гарады і вёскі Беларусі. Энцыкл. Т. 3. Кн. 1. — Менск, 2006. С. 32.
- ^ Шаблюк В. Вольна // ЭГБ. — Мн.: 1994 Т. 2. С. 353.
- ^ БЭ. — Мн.: 1997 Т. 4. С. 266.
- ^ Памяць: Гіст.-дакум. хроніка г. Баранавічы і Баранавіцкага р-на. — Мн.: БЕЛТА, 2000.
- ^ Гарады і вёскі Беларусі. Энцыкл. Т. 3. Кн. 1. — Менск, 2006. С. 31.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 1997. — Т. 4: Варанецкі — Гальфстрым. — 480 с. — ISBN 985-11-0090-0
- Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 3, кн. 1. Брэсцкая вобласць / рэдкал.: Г.П. Пашкоў (дырэктар) [і інш.]. — Менск: БелЭн, 2006. — 528 с.: іл. ISBN 985-11-0373-X.
- Памяць: Гіст.-дакум. хроніка г. Баранавічы і Баранавіцкага р-на. — Мн.: БЕЛТА, 2000. — 736 с.: іл. ISBN 985-6302-28-5.
- Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1994. — Т. 2: Беліцк — Гімн. — 537 с. — ISBN 5-85700-142-0
- Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom VIII: Perepiatycha — Pożajście. — Warszawa, 1887.