Перайсьці да зьместу

Васіль Мяцельскі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Васіль Мяцельскі
Дата нараджэньня 1901
Месца нараджэньня
Дата сьмерці невядома
Занятак навуковец
Месца працы

Васі́ль Уладзімяронак Мяце́льскі (1901, мяст. Грэск, Слуцкі павет, Менская губэрня, цяпер Слуцкі раён, Менская воблась��ь — ?) — беларускі навуковец.

Зь сялянскае сям’і. Атрыгмаў вышэйшую адукацыю, уступіў у ВКП(б) (1924). У 1930-я дацэнт Горацкае сельскагаспадарчае акадэміі. Быў жанаты, гадаваў дзіця. У 1933 выключаны з ВКП(б) пры чыстцы. Арыштаваны 11 жніўня 1933 у Горках па адрасе: Ленінскі бульвар, д. 2, кв. 8. Асуджаны паводле пастановы калегіі АДПУ 14 лістапада 1933 як «сябар шпіёнска-дывэрсійнае арганізацыі БНЦ» да 8 гадоў ППК. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны ваеннай калегіяй Вярхоўнага суда БССР 7 траўня 1956. Асабовая справа М. 5937-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.