Перайсьці да зьместу

Белорусская деловая газета

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Белорусская деловая газета
Тып штодзённая
Выдавец ВПВП «Марат»
Галоўны рэдактар Пётар Марцаў
Заснаваная 1992
Закрытая 2006
Мова расейская
Штаб-кватэра Менск, вул. Чкалава, 12, к.403
Наклад ~70 000
Афіцыйны сайт bdg.by

«Белорусская деловая газета» (па-беларуску: «Беларуская дзелавая газэта»; «па-расейску: БДГ. Деловая газета») — беларуская грамадзка-палітычная газэта, заснаваная ў 1992 годзе. Заснавальнікам і выдаўцом «БДГ» зьяўляецца Выдавецкае прыватнае вунітарнае прадпрыемства «Марат». «БДГ» — штодзённае незалежнае выданьне дзелавых і палітычных кругоў Беларусі. «БДГ» зьяўляецца адным з найболей аўтарытэтных незалежных СМІ Беларусі. За час дзейнасьці газэты ўладамі неаднаразова прадпрымаліся спробы прыпыніць яе выпуск, аднак кожны раз выпуск выданьня аднаўляўся ў кароткія тэрміны.

У 2003 годзе на засаду рэдактара заступіла Сьвятлана Калінкіна[1]. У газэце сталі публікавацца рэпартажы і артыкулы, якія крытыкуюць урад Лукашэнкі, у тым ліку сэрыя матэрыялаў пра суд над экс-дырэктарам канцэрна «Белдзяржхарчпрам» Віктарам Казека, карупцыйны працэс над былым дырэктарам Менскага трактарнага заводу Міхаілам Лявонавым і апытаньне чытачоў, ці павінен народ дазваляць Лукашэнку выкарыстоўваць прэзыдэнцкі самалёт для асабістага карыстаньня[2]. Артыкулы рэпарцёра Ірыны Халіп аб карупцыі ў асяродзьдзі афіцыйных уладаў прывялі да кароткачасовага прыпыненьня друку газэты за «абразу гонару й годнасьці прэзыдэнта»[3].

3 чэрвеня 2003 году выйшаў сумесны нумар «Белорусской деловой газеты» ды «Салідарнасьці»: такім чынам рэдакцыя «Салідарнасьці» падтрымала «БДГ», якую забараняў рэжым Лукашэнкі[4].

Неўзабаве газэта была падвергнутая і афіцыйнай кампаніі перасьледу: «палітычна матываваныя падатковыя праверкі, пагрозы забойства й затрыманьня»[5]. Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь пачало запалохваць друкарні, якія б пагадзілася друкаваць газэту, што вымусіла «БДГ» пераехаць друкавацца ў расейскі Смаленск[1].

У 2004 годзе Камітэт па абароне журналістаў узнагародзіў Калінкіну Міжнароднай прэміяю за свабоду прэсы(en), зьдзейсьніў «прызнаньне мужнай журналістыкі»[6] за яе працу з «БДГ»[1]. Камітэт высока ацаніў яе «крытычнае асьвятленьне розных злоўжываньняў з боку ўрада» пад пагрозаю «юрыдычнага й бюракратычнага перасьледу з боку беларускіх уладаў на працягу шэрагу гад»[7].

Газэта прыпыніла выхад у сувязі з забаронаю на яе друк у беларускіх друкарнях і распаўсюджваньне праз РУП «Белпошта» і «Белсаюздрук» у 2006 годзе, на дадзены момант існуе інтэрнэт-вэрсія газэты «БДГ-Онлайн». На момант закрыцьця штотыднёвы наклад «БДГ» складаў 65—70 тысяч асобнікаў.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]