Беларусі ардэнаноснай (зборнік)
«Беларусі ардэнаноснай» | |
па-беларуску: Беларусі ардэнаноснай | |
Жанр: | верш, паэма |
---|---|
Аўтар: | Янка Купала |
Мова арыгіналу: | беларуская |
Публікацыя: | 1937 |
Выдавецтва: | Дзяржаўнае выдавецтва БССР |
Вікікрыніцы зьмяшчаюць поўны тэкст гэтага твору |
«Беларусі ардэнаноснай» — паэтычны зборнік Янкі Купалы, выдадзены ў 1937 годзе ў Менску Дзяржаўным выдавецтвам БССР. Тыраж зборніку склаў 10 тысячаў асобнікаў.[1]
Апісаньне
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Назву зборніку даў аднайменны верш. Самая аб’ёмная з усіх паэтычных кнігаў Янкі Купалы даваеннае пары, своеасаблівая анталёгія творчасьці паэта савецкага часу. Зборнік бліскі па зьмешчаных у ім творах папярэдняй паэтычнай кнізе паэта «Песьня будаўніцтву». Асобныя вершы ўвайшлі са зборніку «Спадчына» («Спадчына», «Удосьвітак», «Званы», «Забытая карчма», «Буралом»). Шэраг твораў узятыя са зборніку «Безназоўнае» («Арлянятам», «Крым», «Мароз», «Лясное возера», «З павяўшай славы…», «Восень» і інш.). Цэнтральнае месца ў зборніку займаюць вершы ляўкоўскага цыклю («Сыны», «Лён» і інш.). У зборнік таксама ўвайшлі дзьве паэмы Я. Купалы: «Барысаў» і «Над ракою Арэсай».[1]
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Янка Купала: Энцыкл. даведнік / БелСЭ; Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн., БелСЭ, 1986. — 727 с, 26 л. іл.; Артыкул «Беларусі ардэнаноснай (зборнік)» / Аўтар — М. М. Барсток. — С.70.
- Лойка А.. Як агонь, як вада… — Мн., 1984.
- Юрэвіч Ул.. Янка Купала: Нарыс жыцця і творчасці. — Мн., 1983.