Барут (імя)
Барут лац. Barut | |
Baruth | |
Паходжаньне | |
---|---|
Мова(-ы) | германскія |
Утворанае ад | Baro + суфікс з элемэнтам -т- (-t-) |
Іншыя формы | |
Варыянт(ы) | Барута, Баруць, Парут |
Вытворныя формы | Бірута |
Зьвязаныя артыкулы | |
якія пачынаюцца з «Барут» |
Барут (Баруць, Парут), Барута — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча.
Паходжаньне
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Барут (Baruthus) — імя германскага паходжаньня[1]. Іменная аснова -бар- (-бор-) (імёны ліцьвінаў Барвід, Барвін, Вісбар; германскія імёны Barvid, Barwin, Wisbar) паходзіць ад гоцкага bara, baur 'чалавек, дзіця' (літаральна — «народжаны»)[2]. Антрапанімічны суфікс-пашыральнік -ут- (-ut-) адзначаецца як у германскіх, так і ў славянскіх мовах[3][a].
Імя Барут гістарычна бытавала ў Польшчы: Paulo dicto Baruth (1296 год), Henrico Baruth (1347 год), Zifrido Baruth (1423 год), Sigmund Baruth (1470—1480 гады)[8].
Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: Скомондъ и Бороуть (Галіцка-Валынскі летапіс)[9]; чоловековъ… а Борютя (1440—1492 гады)[10]; Борута Микулич Мстиславец (1512 год)[11]; terrarum desertarum in districtu Nowogrodensi… Boruthyewsczyna… Boruthiewsczyna (2 ліпеня 1519 году)[12]; Ян, Борутинъ зять[13], Шимко Борутичъ[14], Немера Борутичъ[15], Станиславъ Борута[16] (1528 год); земяне Ганязскіи… Борута Жаконскій (1536 год)[17]; на бояр господаръскихъ судеревскихъ… а Миколая Борутевича (22 чэрвеня 1538 году)[18]; Boruta Klimasz (1558 год)[19]; Станиславъ сынъ Яна Борутича… Станиславъ Борута[20], Войтехъ Борута… Себестыянъ Борута[21], Павелъ Борутичъ… Себестыянъ Борутичъ… Михалъ Борутичъ[22] (1567 год); Стасюкъ Барутовичъ (24 красавіка 1580 году)[23]; Jakub Parota (29 кастрычніка 1698 году)[24]; Katarzyna Barutowicz (1738 год)[25]; Ewa Baruta (1741 год)[25]; Barutowna (27 кастрычніка 1748 году[26] і 19 студзеня 1766 году[27]); Paweł Borutowicz (1752 год)[28]; Katarzyna Baruć (1848 год)[29].
Носьбіты
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Барут († 750) — князь Карантаніі
- Барута Мікуліч — літоўскі баярын з Амсьціслава, які ўпамінаецца ў 1512 годзе
- Барута — падляскі баярын, які ўпамінаецца ў попісе войска Вялікага Княства Літоўскага 1528 году
- Шымка Баруціч — падляскі баярын, які ўпамінаецца ў попісе войска ВКЛ 1528 году
- Нямера Баруціч — падляскі баярын, які ўпамінаецца ў попісе войска ВКЛ 1528 году
- Станіслаў Барута — падляскі баярын, які ўпамінаецца ў попісе войска ВКЛ 1528 году
- Мікалай Баруцевіч — судэраўскі баярын, які ўпамінаецца ў 1538 году
- Амбражэй Барутавіч — расенскі зямянін, які ўпамінаецца ў 1598 годзе[30]
Прыдомкам Барута карыстаўся літоўскі княскі род Чартарыйскіх гербу Любіч[31].
Баруты — путныя баяры маёнтку Койданава, вядомыя з XVII стагодзьдзя[32].
Баруты — парафіяне Катэдральнага касьцёла ў Менску на 1851—1857 гады[33].
Баруты-Клімашэўскія[34] і Баруты-Цераховічы[35] — літоўскія шляхецкія роды.
Парутовічы (Porutowicz) гербу Радван — літоўскі шляхецкі род з ваколіцаў Цельшаў[36].
На гістарычнай Ашмяншчыне існуе вёска Баруцішкі.
Заўвагі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Іншыя германскія імёны на -ут[4][5][6]: Diemut, Forut, Gamuth, Gersuth, Haruth, Helut, Kerdut (Гердут), Liuzut, Ramut (Рамут), Ricsut, Samut, Sambut, Tarut (Тарут), Warmut, Welut (Велют), Wermut, Wirut. Этымалягічны слоўнік старапольскіх асабовых імёнаў, выдадзены Польскай акадэміяй навук, адзначае гістарычнае бытаваньне ў Польшчы наступных германскіх імёнаў з суфіксам -ут (-ut): Barnut, Hajuta, Harnut, Owruta, Rangut[7]
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Björkman E. Nordische Personennamen in England in alt- und frühmittel-englischer Zeit: Ein Beitrag zur englischen Namenkunde. — Halle, 1910. S. 25.
- ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 16.
- ^ Słownik etymologiczno-motywacyjny staropolskich nazw osobowych. T. 5: Nazwy osobowe pochodzenia niemieckiego. — Kraków, 1997. S. 204.
- ^ Förstemann E. W. Altdeutsches Namenbuch. Bd. 1: Personennamen. — Bonn, 1900. S. 385.
- ^ Bach A. Deutsche Namenkunde: Die deutschen Personennamen. — Heidelberg, 1952. S. 119.
- ^ Słownik etymologiczno-motywacyjny staropolskich nazw osobowych. T. 5: Nazwy osobowe pochodzenia niemieckiego. — Kraków, 1997. S. 204.
- ^ Słownik etymologiczno-motywacyjny staropolskich nazw osobowych. T. 5: Nazwy osobowe pochodzenia niemieckiego. — Kraków, 1997. S. 3, 8, 16, 89, 204.
- ^ Słownik staropolskich nazw osobowych. T. 1. — Wrocław, 1965—1967. S. 105.
- ^ ПСРЛ. Т. 2. — СПб., 1845. С. 182.
- ^ Lietuvos Metrika. Knyga 3 (1440—1498). — Vilnius, 1998. P. 32.
- ^ Lietuvos Metrika. Knyga 8 (1499—1514). — Vilnius, 1995. P. 163.
- ^ Lietuvos Metrika. Knyga 11 (1518—1523). — Vilnius, 1997. P. 92.
- ^ Перапіс войска Вялікага княства Літоўскага 1528 года. Метрыка Вялікага княства Літоўскага. Кн. 523. — Менск, 2003. С. 113.
- ^ Перапіс войска Вялікага княства Літоўскага 1528 года. Метрыка Вялікага княства Літоўскага. Кн. 523. — Менск, 2003. С. 126.
- ^ Перапіс войска Вялікага княства Літоўскага 1528 года. Метрыка Вялікага княства Літоўскага. Кн. 523. — Менск, 2003. С. 131.
- ^ Перапіс войска Вялікага княства Літоўскага 1528 года. Метрыка Вялікага княства Літоўскага. Кн. 523. — Менск, 2003. С. 146.
- ^ Археографический сборник документов, относящихся к истории Северо-западной Руси. Т. 1. — Вильна, 1867. С. 23.
- ^ Lietuvos Metrika. Knyga 8 (1499—1514). — Vilnius, 1995. P. 159.
- ^ Писцовая книга Гродненской экономии с прибавлениями, изданная Виленской Комиссией для разбора древних актов. Ч. 1. — Вильна, 1881. С. 430.
- ^ Литовская метрика. Отд. 1. Ч. 3. — Петроград, 1915. С. 902.
- ^ Литовская метрика. Отд. 1. Ч. 3. — Петроград, 1915. С. 950—951.
- ^ Литовская метрика. Отд. 1. Ч. 3. — Петроград, 1915. С. 1164.
- ^ Акты издаваемые Виленской археографической комиссией. Т. 14. — Вильна, 1887. С. 213.
- ^ Lietuvos inventoriai XVII a. — Vilnius, 1962. P. 433.
- ^ а б Butkiszki, Geneteka baza Polskiego Towarzystwa Genealogicznego
- ^ B, Mosėdžio miestelio ir aplinkinių kaimų senųjų gyventojų romos katalikų bažnyčios santuokos metrikų nuorašai
- ^ I—J, Mosėdžio miestelio ir aplinkinių kaimų senųjų gyventojų romos katalikų bažnyčios santuokos metrikų nuorašai
- ^ Butkiszki, Geneteka baza Polskiego Towarzystwa Genealogicznego
- ^ Bogusławiszki, Geneteka baza Polskiego Towarzystwa Genealogicznego
- ^ Опись документов Виленского центрального архива древних актовых книг. Вып. 5. ― Вильна, 1907. С. 66.
- ^ Stekert A. Przydomki polskie, litewskie i rusińskie. — Kraków, 1897. S. 19.
- ^ Калечыц В. Зямяне і баяры маёнтка Койданаў Менскага павета ў XVI―XVIII стст. // Герольд Litherland. № 22, 2021. С. 57.
- ^ Яўген Анішчанка, Минский кафедральный костел. Список прихожан 1851—1857, Архіў гісторыка Анішчанкі, 29 студзеня 2016 г.
- ^ Сьпіс шляхецкіх родаў, прозьвішчы якіх пачынаюцца на К, Згуртаваньне беларускай шляхты
- ^ Сьпіс шляхецкіх родаў, прозьвішчы якіх пачынаюцца на Ц, Згуртаваньне беларускай шляхты
- ^ Ciechanowicz J. Rody rycerskie Wielkiego Księstwa Litewskiego. T. 4. — Rzeszów, 2001. S. 386.