Перайсьці да зьместу

Балеслаў Прус

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Балеслаў Прус
Bolesław Prus
Асабістыя зьвесткі
Імя пры нараджэньні Аляксандар Главацкі
Псэўданімы Bolesław Prus
Нарадзіўся 20 жніўня 1847
Грубешаў, Царства Польскае
Памёр 19 траўня 1912 (64 гады)
Варшава, Царства Польскае
Пахаваны
Літаратурная дзейнасьць
Род дзейнасьці пісьменьнік, журналіст
Гады творчасьці 1872—1912
Кірунак пазытывізм
Мова польская мова[1]
Дэбют 1874
Узнагароды
крыж Незалежнасьці зь мячамі
Подпіс Выява аўтографу
[[::pl:s:Bolesław Prus|Творы]] ў Вікікрыніцах

Бале́слаў Прус (па-польску: Bolesław Prus; сапраўднае імя і прозьвішча Аляксандар Главацкі; 20 жніўня 1847, Грубешаў каля Любліна, Царства Польскае, Расейская імпэрыя — 19 траўня 1912, Варшава, Царства Польскае, Расейская імпэрыя) — польскі пісьменьнік і журналіст.

Нарадзіўся ў сям’і беднага шляхціча. Вучыўся ў Люблінскім ліцэі, адкуль у 1863 г. пайшоў у паўстаньне 1863—1864 гадоў. Быў паранены, пасьля арыштаваны; вярнуўся да вучобы ў Люблінскім ліцэі. Скончыўшы ліцэй Б. Прус паступіў на фізыка-матэматычнае аддзяленьне Галоўнай школы ў Варшаве, але кінуў вучобу ў 1870 г. з-за нястачы сродкаў. Працаваў хатнім настаўнікам, рабочым, дзяржаўным чыноўнікам.

З 1872 г. пачаў журналісцкую дзейнасьць у «Ніве», «Хатнім апекуне», «Кур’еры Варшаўскім». У 1874 г. дэбютаваў апавяданьнямі «Жыхар Паддашша» і «Якубаў сон», аўтар раманаў «Клопаты бабулі» (1874) і «Палац і хаціны» (1875). У пач. 1880-х напісаў свае найлепшыя кароткія апавяданьні «Антэк», «Шарманка», «Грахі маленства», «Камізэлька» (выйшлі ў зборніку «Першыя апавяданьні», 1881). У 1885 г. выйшла аповесьць Б. Пруса «Фарпост», у 1889 г. — буйны празаічны твор, раман «Лялька», у 1893 г. — раман «Эмансыпанткі». Сусьветную славу Б. Прусу зрабіў гістарычны раман «Фараон» (1896). У апошняе дзесяцігодзьдзе жыцьця Б. Прус працаваў над раманамі «Дзеці» (1909) і «Перамены» (застаўся няскончаным).

На беларускую мову творы Б. Пруса перакладалі Янка Брыль, Галіна Жарко, Мікола Хаўстовіч, Мікола Чарнецкі, Пятро Бітэль.

  • Хрэстаматыя па літаратуры народаў свету (ч.1). — Мн., 1995.
  1. ^ Prus, Bolesław // CONOR.SI

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]