Перайсьці да зьместу

Анхэля Эсьпіноса Руіс

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Анхэля Эсьпіноса Руіс
Ángela Espinosa Ruiz
Анхэля Эсьпіноса Руіс у 2015 годзе
Анхэля Эсьпіноса Руіс у 2015 годзе
Асабістыя зьвесткі
Нарадзілася 6 лютага 1993(1993-02-06)[1] (31 год)
Літаратурная дзейнасьць
Род дзейнасьці паэтка, пісьменьніца
Мова беларуская мова
Узнагароды

Анхэля Эсьпіноса Руіс (па-гішпанску: Ángela Espinosa Ruiz; [[{{{3}}}|{{{3}}}]][[Катэгорыя:Нарадзіліся Памылка: няслушны час.]][[Катэгорыя:Нарадзіліся ў {{{3}}} годзе]] 6 лютага 1993, Маляга, Гішпанія) — гішпанская беларускамоўная паэтка[2].

Скончыла ў 2011 г. школу з гуманітарным профілем (з лацінскай і старагрэцкай мовамі) і музычную школу. Скончыла Славянскую філялёгію ў Гранадзкім унівэрсытэце ў 2015 годзе. Магістрантка на катэдры Беларускай філялёгіі Варшаўскага ўнівэрсытэту.

Ляўрэат журналісцкай прэміі «Беларусь у фокусе» (2011), фіналістка паэтычнага конкурсу «Эксьлібрыс» імя Рыгора Барадуліна 2015 году. У тым самым годзе апублікавала зборнік вершаў «Раяль ля мора» ў Менску і электронны зборнік «Памяць пра будучыню». Вершы друкаваліся ў часопісе «Маладосць», «Дзеяслоў», газэце «Наша Ніва».

У 2017 годзе зрабіла пераклад на гішпанскую мову вершаў Максіма Багдановіча[3].

Прэміі і ўзнагароды

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
  • «Раяль ля мора» (выд. «Логвінаў», 2015 г.) — зборнік прозы і паэзіі.
  • «Ecos de mi tierra» (па-беларуску: «Згукі маёй Бацькаўшчыны», выд. «Ediciones Irreverentes», Гішпанія, 2017 г.) — зборнік абраных вершаў Максіма Багдановіча на беларускай і гішпанскай мовах, у перакладзе Анхэлі Эсьпіносы Руіс. У зборнік ўвайшло 30 вершаў розных гадоў, гістарычныя матэрыялы пра жыцьцё і творчасьць паэта.
  • «Pomme de ciel» (па-беларуску: «Нябесны яблык», выд. «Кнігазбор», 2017 г.) — зборнік паэзіі.
  • «Колер крылаў. Паэзія і проза» (выд. «Кнігазбор», 2019 г.) — у кнігу ўвайшлі паэтычныя творы (як новыя, так і выбраныя з ранейшых кніг), а таксама апавяданьні, калюмністыка. Асобным раздзелам прадстаўлены пераклады з бэнгальскай, ангельскай, гішпанскай, польскай, расейскай, чэскай і японскай моваў.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]