Перайсьці да зьместу

Алесь Жаўрук

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Алесь Жаўрук
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся 19 жніўня 1910(1910-08-19)
Памёр 23 жніўня 1942(1942-08-23) (32 гады)
Літаратурная дзейнасьць
Род дзейнасьці паэт
Мова беларуская мова

Алесь Жаўрук (сапр. Аляксандар Дзьмітрыевіч Сінічкін; 19 жніўня 1910, Сянно23 жніўня 1942, Сталінград) — беларускі паэт. Сябра Саюзу пісьменьнікаў БССР з 1937 году.

Нарадзіўся ў сям’і бугальтара. У 1927 годзе паступіў у Рагачоўскі пэдагагічны тэхнікум, пасьля заканчэньня якога настаўнічаў у саўгасе «Сосны» Любанскага раёну. Скончыў Маскоўскі інстытут гісторыі, філязофіі і літаратуры ў 1938 годзе.

З пачатку Вялікай Айчыннай вайны на фронце. Быў ваенным карэспандэнтам армейскай газэты «В бой за родину». У траўні 1942 году ўступіў у члены УКП(б). У час вайны напісаў вершы «Франтавы блакнот», «Алёнка», «Стихи о мести», «Комсомолец Бахтин», «Святая месть» і іншыя. Загінуў у баях пад Сталінградам 23.08.1942 г[1].

Першыя вершы надрукаваў у 1926 годзе (газэты «Магілёўскі селянін» і бабруйская — «Камуніст»). Выдаў зборнікі вершаў «Ручаіны» (1936), «Дняпро выходзіць з берагоў» (1938). Надрукаваны напісаныя для дзяцей у сааўтарстве з А.Ушаковым паэмы «Пра майго таварыша» (1939), «Пра слаўных папанінцаў нашага дзетсада» (1939) і зборнік вершаў «Пра майго катка» (1950).

Першыя вершы надрукаваў у 1926 годзе (газэты «Магілёўскі селянін» і бабруйская — «Камуніст»). Выдаў зборнікі «Ручаіны» (1936), «Дняпро выходзіць з берагоў» (1938), апяваў героіку грамадзянскай вайны, рэвалюцыйныя подзьвігі. Надрукаваны напісаныя для дзяцей у сааўтарстве з А.Ушаковым паэмы «Пра майго таварыша» (1939), «Пра слаўных папанінцаў нашага дзетсаду» (1939) і зборнік вершаў «Пра майго катка» (1950). Напісаў паэмы «Крывёю сэрца» (1938), лібрэта опэры «Зарэчны барок», пастаўлены ў Менску ў 1940 годзе. У 1960 годзе выйшаў зборнік «Выбранае», у 1987 годзе — зборнік яго вершаў, паэм, успамінаў пра паэму «Крывёю сэрца».

У 1964 годзе Менскай тэлестудыяй пастаўлены фільм пра А. Жаўрука «Песня и вела, и грела».

Яго імем названы вуліцы ў г. Сянно, Рагачове.

  • Жаўрук Алесь // Беларуская энцыкляпэдыя: У 18 т. / рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 1998. — Т. 6. — С. 427.
  • Жаўрук Алесь // Беларускія пісьменьнікі : біябібліяграфічны слоўнік : у 6 т. / рэдкал. І. Э. Багдановіч [і інш.]. — Мн., 1993. — Т. 2. — С. 442—444.
  • Жаўрук Алесь // ��амяць: гісторыка-дакумэнтальная хроніка Сенненскага раёна / уклад. С. В. Шайко; мастак Э. Э. Жакевіч. — Мн., 2003. — С. 549—550.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]