Алатыр (рака)
Выгляд
Алатыр | |
Рака Алатыр ў Ардатаўскім раёне Мардовіі | |
Агульныя зьвесткі | |
---|---|
Выток | Прыволскае ўзвышша |
Вусьце | р. Сура |
Вышыня вусьця | 79 м |
Краіны басэйну | Расея |
Вобласьці | Чувашыя, Мардовія і Ніжагародзкая вобласьць |
Даўжыня | 269 км |
Сярэднегадавы сьцёк | 46,2 м³/с |
Плошча басэйну | 11200 км² |
Месцазнаходжаньне | |
Алатыр (па-расейску: Алатырь, па-чуваску: Улатăр, па-эрзянску: Ратор) — рака ў Расеі, працякае ў Ніжагародзкай вобласьці, Мардовіі і Чувашыі. Вусьце знаходзіцца за 277 км ад вусьця па левым беразе Суры. Даўжыня 296 км, плошча басэйна 11 тыс. км². Выток прыкладна за 10 км на захад ад гораду Первамайска. У вярхоўях утварае мяжу паміж Ніжагародзкай вобласьцю і Мардовіяй, затым цячэ па тэрыторыях Первамайскага, Лукаянаўскага і Пачынкаўскага раёнаў Ніжагародзкай вобласьці, Ічалкаўскага і Ардатаўскага раёнаў Мардовіі, ніжняе цячэньне знаходзіцца ў Алатырскім раёне Чувашыі. Упадае ў Суру на паўночных ускраінах гораду Алатыр.
Рака працякае па паўночнай частцы Прыволжскага ўзвышша, па лясістай мясцовасьці. Прытокі: Інсар.