Агароднікі (Пружанскі раён)
Агароднікі | |
трансьліт. Aharodniki | |
Першыя згадкі: | 1563 |
Краіна: | Беларусь |
Вобласьць: | Берасьцейская |
Раён: | Пружанскі |
Сельсавет: | Пружанскі |
Насельніцтва | |
колькасьць: | 9 чал. (2012)[1] |
колькасьць двароў: | 9 |
Часавы пас: | UTC+3 |
Тэлефонны код: | +375 1632 |
Паштовы індэкс: | 225178[2] |
СААТА: | 1256848046 |
Нумарны знак: | 1 |
Геаграфічныя каардынаты: | 52°36′17″ пн. ш. 24°27′8″ у. д. / 52.60472° пн. ш. 24.45222° у. д.Каардынаты: 52°36′17″ пн. ш. 24°27′8″ у. д. / 52.60472° пн. ш. 24.45222° у. д. |
± Агароднікі |
Агаро́днікі[3] — вёска ў Пружанскім раёне Берасьцейскай вобласьці. Уваходзіць у склад Пружанскага сельсавету. Знаходзіцца за 4 км на поўнач ад Пружанаў, 16 км ад чыгуначнай станцыі Аранчыцы на лініі Баранавічы — Берасьце.
Этымалёгія назвы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Паводле пружанскай гісторыка і краязнаўцы Веры Церахавай, назва вёскі паходзіць ад слова «агарод», бо ў гэтай мясцовасьці жылі паселеныя фэўдаламі сяляне, што мелі абавязкі працаваць на невялікіх кавалках зямлі (вывозіць гной, араць, сеяць, касіць, зьбіраць ураджай, малаціць і да т. п.)[4].
Мінуўшчына
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Вёска зьявілася пасьля правядзеньня рэформы 1557 року ў Кобрынскай эканоміі. Згаданая пад 1563 рокам, калі 10 сем’ям агароднікаў было выдзелена асобнае месца[4].
За расейскім часам — сядзіба Дабучынскай воласьці Пружанскага павету Гарадзенскай губэрні[5]. У 1886 року 204 жыхары, 20 двароў, піцейны дом.
За польскім часам — у гміне Дабучын Пружанскага павету Палескага ваяводзтва[6]. У 1921 — 123 жыхары, 48 двароў.
Зь верасьня 1939 року ў складзе БССР, з 15 студзеня 1940 у Пружанскім раёне Берасьцейскай вобласьці.
Насельніцтва
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- XIX стагодзьдзе: 1886 год — 204 жыхары, 20 двароў
- XX стагодзьдзе: 1921 год — 123 жыхары, 48 двароў; 1970 год — 105 жыхароў (перапіс); 1999 год — 30 жыхароў
- XXI стагодзьдзе: 2005 год — 19 жыхароў, 15 двароў[7]; 2010 год — 4 жыхары; 2012 год — 9 жыхароў, 9 двароў[1]
Транспарт
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Аўтамабільная дарога Н554 Белавусаўшчына — Парасьляны[8].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ а б Інфармацыя пра выкананьне нарматываў сацыяльных стандартаў у галіне транспартнага абслугоўваньня на 01.07.2012 г. Аўтобусны парк №11 г. Пружаны
- ^ Алфавитный список улиц по Огородники (рас.) Пружанский район. Белпошта. Праверана 11 кастрычніка 2012 г.
- ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Менск: Тэхналогія, 2010. — 319 с. ISBN 978-985-458-198-9. (pdf, djvu, online) С. 250
- ^ а б Вера Церахава. Паселішчы роднага краю // Раённыя будні. — 6 сакавіка 2013. — № 18 (9563). — С. 4.
- ^ Ogrodniki (33) // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom VII: Netrebka — Perepiat. — Warszawa, 1886. — S. 409
- ^ Ogrodniki, вёска. Radzima.net. Праверана 11 кастрычніка 2012 г.
- ^ Агароднікі // Гарады і вёскі Беларусі. Энцыкл. Т. 4. Кн. 2. — Менск, 2007. — С. 488
- ^ Решение Брестского областного исполнительного комитета от 22 декабря 2007 г. №1094 «Об утверждении перечня местных автомобильных дорог Брестской области» (рас.) Спэцпраект «Зона». Валер Леванеўскі. Праверана 11 кастрычніка 2012 г.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 4, кн. 2. Брэсцкая вобласць / рэдкал.: Г.П. Пашкоў (дырэктар) [і інш.]. — Менск: БелЭн, 2007. — 608 с.: іл. ISBN 978-985-11-0388-7.
- Ogrodniki (33) // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom VII: Netrebka — Perepiat. — Warszawa, 1886. — S. 409