Перайсьці да зьместу

Абмеркаваньне:Новае Жыцьцё

Змест старонкі недаступны на іншых мовах.
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

У СННП усе гэтыя населеныя пункты маюць назву Новае Жыцьцё. І ня толькі яны, былі і іншыя вёскі, якія ўжо не існуюць. Таму з гэтай назвы трэба зрабіць перанакіраваньне на старонку-неадназначнасьць Новае Жыцьцё і ўсе гэтыя населеныя пункты перанесьці туды. --Ліцьвін (гутаркі) 00:00, 13 ліпеня 2019 (MSK)[адказаць]

Атрымліваецца, што зараз у Беларусі на афіцыйным узроўні існуе толькі адзін населены пункт, які мае назву на беларускай мове Новая Жызьнь і гэтым населеным пунктам зьяўляецца вёска ва Ўшацкім раёне. Цяпер нават немагчыма спраўдзіць, ці зьяўляўся варыянт Новая Жызьнь для вёсак Хоцімскага раён�� калі-небудзь слушным на афіцыйным узроўні, бо афіцыйна гэтая назва не фігуруе як варыятыўная для гэтых вёсак. Цікавы момант: у ННПБ назва Новае Жыцьцё пазначаныя як варыятыўныя для вёсак Хоцімскага раёну. Нагадаю словы пані Лемцюговай: «У пэрспэктыве мяркуецца разгледзець магчымасьць пераводу многіх варыянтных назваў у разрад асноўных, афіцыйных». Пры гэтым зараз немагчыма адназначна сказаць, ці перавялі гэтыя назвы ці яны такія і былі. Таксама магчыма, што гэтыя зрасіфікаваныя назвы як асноўныя трапілі ў даведнік памылкова.

А цяпер разглядзім гэтую сытуацыю на прыкладзе Вялікага гістарычнага атлясу Беларусі (т. 4, с. 228). Для вёсак Велікадолецкага сельсавету і Хоцімскага раёну асноўнай назвай пададзеная Новая Жызьнь. Пры гэтым форма Новае Жыцьцё згадваецца ва ўсіх выпадак як варыятыўная. Таксама трэба адзначыць, што гістарычнай назвай вёскі Забялышынскага сельсавету зьяўляюцца Лягушкі, а вёскі Бяседавіцкага сельсавету — Пасёлак Нумар Шэсць. Гэтыя факты пацьвярджаюць і ГССМ і ННПБ.

Цікавы момант: ва Ўшацкім раёне было тры вёскі з назвай Новае Жыцьцё. Дзьве зь іх зьніклі ў 1970 годзе.

З улікам вышэйзгаданага, я ня бачу сэнсу пакідаць неадназначнасьць для аднаго населенага пункту, які афіцыйна і дагэтуль называецца як Новая Жызьнь. Пры гэтым на старонцы-неадназначнасьці Новае Жыцьцё для гэтай вёскі можна ўзгадаць праз заўвагу (як гэтае зроблена на старонцы-неадназначнасьці Новы Лад), што «часам сустракаецца русіфікацыйная форма Новая Жызьнь (рас. Новая Жизнь)». --Ліцьвін (гутаркі) 16:39, 14 ліпеня 2019 (MSK)[адказаць]