Перайсьці да зьместу

Рычард Эдўард Тэйлар

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Рычард Эдўард Тэйлар
Дата нараджэньня 2 лістапада 1929(1929-11-02)[1][2][3][…]
Месца нараджэньня
Дата сьмерці 22 лютага 2018(2018-02-22)[3][4][5] (88 гадоў)
Месца сьмерці
Месца вучобы
Занятак фізык, прафэсар унівэрсытэту
Навуковая сфэра фізыка
Месца працы
Сябра ў Лёнданскае каралеўскае таварыства, Нацыянальная акадэмія навук ЗША, Каралеўскае таварыства Канады[d], Амэрыканская асацыяцыя прасоўваньня навукі[d], Амэрыканская акадэмія мастацтваў і навук[d] і Амерыканскае фізічнае таварыства[d][6]
Узнагароды

Ры́чард Э́дўард Тэ́йлар (па-ангельску: Richard Edward Taylor; 2 лістапада 1929, г. Мэдысын-Хат, Канада — 22 лютага 2018) — канадзкі фізык. Сябра Каралеўскага таварыства Канады (1985), Амэрыканскай акадэміі мастацтваў і навук (1992), Лёнданскага каралеўскага таварыства (1997). Скончыў унівэрсытэты Альбэрты ў горадзе Эдмантане (Канада, 1952) і Стэнфардзкі (1962). З 1962 году ў Стэнфардзкім лінейным паскаральнікавым цэнтры (з 1970 году прафэсар, у 1982-86 намесьнік дырэктара). Навуковыя працы па экспэрымэнтальнай фізыцы элкмэнтарных часьцінак, праблемах дэтэктаваньня гравітацыйнага выпрамяненьня, рэнтгенаўскай ды гама-астраноміі. Разам з Дж. А. Фрыдманам і Г. У. Кендалам у сэрыі экспэрымэнтаў пацьвердзіў існаваньне кваркаў (1967-73). Нобэлеўская прэмія 1990 (разам з Фрыдманам, Кендалам).

  1. ^ Richard E. Taylor // Encyclopædia Britannica (анг.)
  2. ^ Richard Edward Taylor // L'Encyclopédie canadienne, The Canadian Encyclopedia (анг.)
  3. ^ а б Richard E. Taylor // Музэй Гугенгайма — 1937.
  4. ^ Richard Edward Taylor // Энцыкляпэдыя Бракгаўза (ням.)
  5. ^ Richard E. Taylor // Munzinger Personen (ням.)
  6. ^ NNDB (анг.) — 2002.
  • Касьцюковіч М. М. Тэйлар Рычард Эдвард. БЭ. — Мн.: 2003 Т. 16. С. 106.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]