Спадарожнікі Ўрана
На 2005 год вядома 27 спадарожнікаў Урана і 13 яго кольцаў.
Назвы й гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Па традыцыі спадарожнікам Урана даюць імёны герояў п'ес Ўільяма Шэксьпіра. Але Арыель і Умбрыэль названыя ў гонар персанажаў паэмы Аляксандра Поўпа «Выкраданьне пасмы». Шэраг астэроідаў маюць імёны, супадальныя з імёнамі спадарожнікаў Урана (напрыклад, Тытанія, Дэздэмона і інш.), што можа прыводзіць да блытаніны. Акрамя таго, традыцыйнае напісаньне імёнаў у расейскіх перакладах Шэксьпіра часам моцна адрозьніваецца ад анґельскай транскрыпцыі, што можа прыводзіць да розначытаньняў у назвах спадарожнікаў.
Тытанія і Абэрон былі адкрытыя Ўільямам Гершэлем у 1787 годзе, Арыель і Умбрыель — Ўільямам Ласелам у 1851 годзе, Міранда — Джэрардам Койпэрам у 1948 годзе.
У 1986 годзе «Вояджэр-2», пралятаючы міма Ўрана, адкрыў 10 спадарожнікаў, яшчэ адзін быў выяўлены пасьля пры аналізе фатаґрафіяў «Вояджэра». Астатнія спадарожнікі адкрыты ў выніку назіраньняў у тэлескоп.
Найбуйныя спадарожнікі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У сыстэме Ўрана маецца 4 буйных спадарожніка дыямэтрам больш за 1000 км (Арыель, Абэрон, Тытанія, Умбрыэль), а таксама Міранда дыямэтрам 472 км. Астатнія спадарожнікі значна менш.
Дадзеныя «Вояджэра» сьведчаць аб ґеаляґічнай актыўнасьці некаторых спадарожнікаў (асабліва Міранды і Арыеля). Мяркуецца наяўнасьць крыавульканізма на некаторых зь іх (прынамсі ў мінулым).
Усе буйныя спадарожнікі Ўрана заўсёды зьвернутыя да яго адным бокам.
Кольцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У 1977 годзе былі адкрытыя слабыя кольцы вакол плянэты. Найболей прыкметных кольцаў 9, прычым самае шырокае (некалькі дзясяткаў кілямэтраў) — кольца ε — мае радыюс 51 тыс. км. Кольцы вузкія, з шырокімі шчылінамі паміж імі. Яны, відаць, складаюцца з адносна буйных элемэнтаў (у асноўным больш за 10 см). У 1789 годзе астраном Уільям Гершэль адлюстраваў Уран з кольцамі і зрабіў запіс: «Кольца кароткае, не такое, як у Сатурна». Прычым кольцы ў яго паказаныя прыкладна ў тым ракурсе, дзе яны сапраўды знаходзілася ў 1789 г. Але адмыслоўцы лічаць гэты запіс памылкай: убачыць кольца ў тэлескоп Гершэль ня мог (сам Гершэль пасьля таксама прызнаваў, што гэта быў аптычны зман).
Асаблівасьці
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Сыстэма Ўрана валодае незвычайнай асаблівасьцю: плоскасьці арбіт спадарожнікаў і кольцаў моцна нахіленыя адносна плоскасьці экліптыкі (сам Уран таксама круціцца, як бы «лежучы на боку»). Цяпер паўднёвае канцавосьсе сыстэмы накіраваны прыкладна на Сонца. Такім чынам, паўночныя паўшар'і ўсіх буйных спадарожнікаў знаходзяцца ў цені, а ў паўднёвых назіраецца доўгі палярны дзень, які дасягае 42 зямных гадоў.
Арбіты Калібана, Сэтэбаса, Сыкараксы, Стэфана, Праспэра, Трынкула, Фэрдынанда (S/2001 U2), Францыска (S/2001 U3), Марґарыты (S/2003 U3) валодаюць вялікім эксцэнтрысытэтам (моцнай выцягнутасьцю). Арбіты астатніх спадарожнікаў блізкія да кругавых.
Большасьць спадарожнікаў (у тым ліку ўсё буйныя) і кольцы Ўрана маюць даволі цёмную паверхню, што тлумачаць іх разьмяшчэньнем у радыяцыйных паясах плянэты і сталым бамбаваньнем зараджанымі часьціцамі.
Усе спадарожнікі Ўрана (як і іншыя спадарожнікі плянэт Сонечнай сыстэмы, за выключэньнем Тытана) не валодаюць шчыльнай атмасфэрай; пакуль не атрымалася выявіць нават сьлядоў разрэджанай атмасфэры.
Парамэтры спадарожнікаў Урана
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу](разьмеркаваныя па ступені аддаленасьці ад плянэты, найбуйнейшыя вылучаныя, знак пытаньня адлюстроўвае прыблізнасьць лічбы)
Назва | Дыямэтар (км) | Маса (кг) | Вялікая паўвось (радыюс) арбіты, км |
Арбітальны пэрыяд («-» азначае зваротны рух) |
Год адкрыцьця |
---|---|---|---|---|---|
Кардэлія | 40 ± 6 | 4,5 x 1016 ? | 49 770 | 0,335 дня | 1986 |
Афэлія | 43 ± 8 | 5,4 x 1016 ? | 53 790 | 0,376 дня | 1986 |
Б'янка | 51 ± 4 | 9,3 x 1016 ? | 59 170 | 0,434579 дня | 1986 |
Крэсыда | 80 ± 4 | 3,43 x 1017 ? | 61 780 | 0,464 дня | 1986 |
Дэздэмона | 64 ± 8 | 1,78 x 1017 ? | 62 680 | 0,473650 дня | 1986 |
Джульета | 94 ± 8 | 5,57 x 1017 ? | 64 350 | 0,493 дня | 1986 |
Порцыя | 135 ± 8 | 1,68 x 1018 ? | 66 090 | 0,513 дня | 1986 |
Разалінда | 72 ± 12 | 2,54 x 1017 ? | 69 940 | 0,558 дня | 1986 |
Купідон | ~ 10 | невядома | 74 800 | 0,618 дня | 2003 |
Бэлінда | 81 ± 16 | 3,57 x 1017 ? | 75 260 | 0,624 дня | 1986 |
Пэрдыта | ~ 20 | невядома | 76 420 | 0,638 дня | 1986 |
Пак | 162 ± 4 | 2,89 x 1018 ? | 86 010 | 0,762 дня | 1985 |
Маб | ~ 10 | невядома | 97 734 | 0,923 дня | 2003 |
Міранда | 471,6 ± 1,4 | (6,6 ± 0,7) x 1019 | 129 390 | 1,413 дня | 1948 |
Арыель | 1157,8 ± 1,2 | (1,35 ± 0,12) x 1021 | 191 020 | 2,52 дня | 1851 |
Умбрыэль | 1169,4 ± 5,6 | (1,17 ± 0,13) x 1021 | 266 300 | 4,144 дня | 1851 |
Тытанія | 1577,8 ± 3,6 | (3,53 ± 0,09) x 1021 | 435 910 | 8,706 дня | 1787 |
Абэрон | 1522,8 ± 5,2 | (3,01 ± 0,07) x 1021 | 583 520 | 13,463 дня | 1787 |
Францыска | ~ 12 | 1,3 x 1015 ? | 4 276 000 | ?266,6 дня | 2001 |
Калібан | ~ 98 | 7,3 x 1017 ? | 7 231 000 | ?579,7 дня | 1997 |
Стэфана | ~ 20 | 6 x 1015 ? | 8 004 000 | ?677,4 дня | 1999 |
Трынкула | ~ 10 | 7 x 1014 ? | 8 504 000 | ?759 дзён | 2001 |
Сыкаракса | ~ 190 | 5,4 x 1018 ? | 12 179 000 | ?1288 дзён | 1997 |
Марґарыта | ~ 11 | 1,3 x 1015 ? | 14 345 000 | 1694,8 дня | 2003 |
Праспэра | ~ 30 | 2,1 x 1016 ? | 16 256 000 | ?1977 дзён | 1999 |
Сэтэбас | ~ 30 | 2,1 x 1016 ? | 17 418 000 | ?2234.8 дня | 1999 |
Фэрдынанд | ~ 12 | невядома | 20 901 000 | ?2823,4 дня | 2001 |
Крыніцы: NASA/NSSDC і Гавайскі ўніверсітэт.
Глядзіце таксама
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Спадарожнікі Марса
- Спадарожнікі Юпітэра
- Спадарожнікі Сатурна
- Спадарожнікі Нэптуна
- Спадарожнікі Плютона