Вікторыя Амеліна
Вікторыя Амеліна | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Нарадзілася | 1 студзеня 1986 |
Памерла | 1 ліпеня 2023[2] (37 гадоў) |
Пахаваная | |
Літаратурная дзейнасьць | |
Род дзейнасьці | пісьменьніца, навэлістка, эсэістка, паэтка, перакладніца, пясьняр, праграмістка, празаік |
Мова | украінская мова, ангельская мова і расейская мова |
Узнагароды | |
Вікторыя Юр’еўна Амеліна (па-ўкраінску: Вікторія Юріївна Амеліна, 1 студзеня 1986, Львоў — 1 ліпеня 2023, Краматорск) — украінская пісьменьніца і грамадзкая дзяячка, ляўрэатка прэміі Конрада.
Жыцьцяпіс
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Вікторыя Амеліна нарадзілася 1 студзеня 1986 году ў Львове. У школьныя гады разам з бацькам пераехала ў Канаду, але неўзабаве вырашыла вярнуцца ва Ўкраіну.[3] У 2007 годзе з адзнакай атрымала ступень магістра кампутэрных тэхналёгій Львоўскага палітэхнічнага ўнівэрсытэту. У 2005—2015 гадах працавала ў міжнародных тэхналягічных кампаніях.
У 2014 годзе выйшаў дэбютны раман Вікторыі «Сындром лістапада, або Homo Compatiens». Кніга ўвайшла ў дзесятку лепшых празаічных выданьняў па вэрсіі прэміі «ЛітАкцэнт году — 2014». У наступным годзе раман быў перавыдадзены, і ён увайшоў у шорт-ліст прэміі імя Валерыя Шаўчу��а.
У тым жа 2015 годзе Вікторыя Амеліна прыпыніла сваю кар’еру ў сфэры інфармацыйных тэхналёгій, каб прысьвяціць сябе пісьменьніцтву. У 2016 годзе выйшла яе першая кніга для дзяцей «Нехта, або Вадзяное сэрца». У 2021 годзе выйшла яе чарговая кніга для дзяцей «Электронныя гісторыі экскаватаркі Экі». У 2017 годзе ў «Выдавецтве Старога Льва» выйшаў другі раман Вікторыі «Дом за дом». Кніга трапіла ў шорт-ліст нацыянальных і міжнародных прэмій: «ЛітАкцэнт года — 2017», Прэмія году літаратуры ЮНЭСКА, Эўрапейская літаратурная прэмія. Найлепшай празаічнай кнігай года Запароскае кніжнае таварыства назвала «Дом за дом».
Тэксты Вікторыі Амелінай выходзілі ў перакладах на польскую, чэскую, нямецкую, галяндзкую, ангельскую і гішпанскія мовы.
У 2021 годзе Вікторыя стала ляўрэаткай Літаратурнай прэміі імя Джозэфа Конрада-Кажаноўскага. У тым жа годзе яна заснавала Нью-ёрскі літаратурны фэстываль, які прайшоў у пасёлку Нью-Ёрк Бахмуцкага раёну Данецкай вобласьці.
Была сябрам украінскага ПЭН-цэнтру[4]..
Абставіны сьмерці
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]27 чэрвеня 2023 году ў Краматорску разам з дэлегацыяй калюмбійскіх журналістаў і пісьменьнікаў знаходзілася ўкраінская пісьменьніца, сябра Украінскага ПЭНу і дакумэнтатарка ваенных злачынстваў у арганізацыі Truth Hounds Вікторыя Амеліна. Пакуль яны вячэралі ў рэстаране Ria Lounge у цэнтры гораду, расейскія войскі нанесьлі ракетны ўдар па будынку. Дзесяткі людзей загінулі і былі параненыя, сярод апошніх і Вікторыя[5].
Амеліна памерла ад цяжкіх ранаў 1 ліпеня 2023 году ў бальніцы імя Мечнікава ў Дняпры[6]..
Бібліяграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- «Синдром листопаду, або Homo Compatiens» (Discursus, 2014).
- «Синдром листопаду, або Homo Compatiens» (Віват, 2015)
- «Хтось, Або Водяне Серце» (2016).
- «Дім для Дома» (2017).
- Е-е-есторії екскаватора Еки Архівавана 28 липня 2021. / Львоў: Видавництво Старого Лева, 2021. — 64 с. — ISBN 978-617-679-924-5.
Зборнікі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- «Це зробила вона» (2017)
- «Лялька» (2018)
- «Мости замість стін» (2020)
- «Що дасть нам силу?» (2020)
- «Ковчег „Титанік“. 20 есеїв про людство зразка 2020-го» (2020)
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ а б Каталёг Нямецкай нацыянальнай бібліятэкі (ням.)
- ^ Writer Victoria Amelina dies following Kramatorsk strike — The Kyiv Independent, 2023.
- ^ Амеліна Вікторія - автор видавництва «Vivat» Праверана 2016-05-30 г. Архіўная копія ад 4 серпня 2016 г.
- ^ Амеліна Вікторія (укр.) Архіўная копія ад 8 вересня 2018 г. Праверана 2018-10-25 г.
- ^ https://hi.dn.ua/novosti/novosti-kramatorska/ukrajinska-pismennitsya-viktoriya-amelina-sered-poranenikh-vnaslidok-raketnogo-udaru-po-kramatorsku-e-shche-kolumbijtsi
- ^ Після поранення у Краматорську померла письменниця Вікторія Амеліна (укр.) Праверана 2023-07-02 г.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Афіцыйны сайт Вікторыі Амелінай(недаступная спасылка)
- Інтерв’ю в газеті «День» Архівавана 7 червня 2015.
- Рецензія на роман «Синдром листопаду, або Homo Compatiens» Архівавана 4 березня 2016.
- Інтерв’ю на сайті «Читомо» Архівавана 26 березня 2016.
- 10 книжок «не для рейтингу» від Вікторії Амеліної Архівавана 23 лютого 2016.