Павал Асіповіч
Павал Асіповіч | |
Дата нараджэньня | 19 лістапада 1923 |
---|---|
Месца нараджэньня |
|
Дата сьмерці | 1997 |
Месца сьмерці | |
Месца пахаваньня | |
Месца вучобы |
- Вікіпэдыя мае артыкулы пра іншых асобаў з прозьвішчам Асіповіч.
Павал Асіповіч (19 лістапада 1923, в. Беніца, Маладэчанскі павет Віленскага ваяводзтва, цяпер Маладэчанскі раён Менскай вобласьці — 23 студзеня 1997, Лёндан, Вялікабрытанія) — беларускі грамадзкі дзеяч у Вялікабрытаніі.
Біяграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Падчас нямецкай акупацыі вучыўся ў Маладэчанскай гандлёва-адміністрацыйнай школе, Менскай афіцэрскай школе БКА, у складзе якой апынуўся на выгнаньні, дзе быў далучаны да 30-й грэнадзёрскай дывізіі СС. Не падзяляючы погляды нямецкіх акупантаў, пры магчымасьці перайшоў на бок саюзнікаў і далучыўся да 2-га Польскага корпусу.
З 1946 у Вялікабрытаніі, там жа ў 1948 г. дэмабілізаваўся. Скончыў Польскую гандлёвую школу ў Глазга. Працаваў бухгалтарам у Вялікабрытаніі, Гане і Нігерыі. Пазней пасяліўся ў Лёндане. Сябра ЗБВБ ад 1.10.1946. Ва ўправе арганізацыі займаў розныя пасады. У 1953 і 1955 быў старшынём ЗБВБ, а ў 1963—96 — скарбнікам. Быў сябрам ЗБК (з 1949) і Беларускага хрысьціянскага акадэмічнага аб’яднання «Жыцьцё» (з 1948). Адзін з заснавальнікаў Ангельска-беларускага таварыства, быў скарбнікам у 1964—97, а таксама скарбнікам Беларускай харытатыўнай сэкцыі. Ад імя ЗБВБ браў удзел у працы Эўрапейскай групы сувязі (European Liaison Group), дзе таксама доўгі час выконваў функцыі скарбніка. Памёр у Лёндане. Паводле жаданьня жонкі спалены прах пахаваны пры касьцёле Андрэя Баболі(en) ў брытанскай сталіцы.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Гардзіенка Н. Беларусы ў Вялікабрытаніі / пад рэд. А. Гардзіенкі. — Мн,, 2010.
- Нарадзіліся 19 лістапада
- Нарадзіліся ў 1923 годзе
- Нарадзіліся ў Віленскім ваяводзтве (1926—1939)
- Памерлі ў 1997 годзе
- Памерлі ў Лёндане
- Пахаваныя ў Ангельшчыне
- Памерлі 23 студзеня
- Нарадзіліся ў Беніцы
- Удзельнікі Другой сусьветнай вайны
- Сябры Саюзу бела��ускай моладзі
- Беларускія калябаранты з нацысцкай Нямеччынай
- Сябры Беларускай краёвай абароны
- Сябры 30-й грэнадэрскай дывізіі СС
- Жаўнеры арміі Андэрса
- Дзеячы беларускай эміграцыі