Сяргей Румас
Сяргей Румас лац. Siarhiej Rumas | |
Прэм’ер-міністар Рэспублікі Беларусь | |
---|---|
18 жніўня 2018 — 3 чэрвеня 2020 | |
Прэзыдэнт: | Аляксандар Лукашэнка |
Папярэднік: | Андрэй Кабякоў |
Наступнік: | Раман Галоўчанка |
Намесьнік прэм’ер-міністра Рэспублікі Беларусь | |
28 сьнежня 2010 — 31 ліпеня 2012 | |
Прэзыдэнт: | Аляксандар Лукашэнка |
Прэм’ер-міністар: | Міхаіл Мясьніковіч |
Старшыня праўленьня ААТ «Белаграпрамбанк» | |
22 верасьня 2005 — 28 сьнежня 2010 | |
Асабістыя зьвесткі | |
Нарадзіўся: |
1 сьнежня 1969 (55 гадоў) Гомель |
Партыя: | |
Бацька: | Мікалай Румас |
Маці: | Вольга Румас |
Адукацыя: | |
Узнагароды: | |
Сярге́й Мікала́евіч Ру́мас (нар. 1 сьнежня 1969 году, Гомель) — беларускі эканаміст, прэм’ер-міністар Беларусі (2018—2020). Намесьнік прэм’ер-міністра Беларусі (2010—2012). У 2011—2019 гадах — старшыня асацыяцыі «Беларуская фэдэрацыя футболу».
Жыцьцяпіс
Нарадзіўся 1 сьнежня 1969 году ў Гомлі. У 1990 годзе скончыў Яраслаўскую вышэйшую ваенную фінансавую вучэльню па спэцыяльнасьці «фінансавае забесьпячэньне войскаў». 1990—1992 — служба ў войску. У 1995 годзе скончыў Акадэмію кіраваньня пры Кабінэце міністраў Рэспублікі Беларусь па спэцыяльнасьці «арганізацыя і кіраваньне зьнешнеэканамічнай дзейнасьцю».
Працаваў у спэцупраўленьні пры беларускай канторы Дзяржбанку СССР, камэрцыйных банках Беларусі, «Беларусбанку». З чэрвеня 2002 году — намесьнік старшыні праўленьня ААБ «Беларусбанк». 22 верасьня 2005 — 28 сьнежня 2010 — старшыня праўленьня ААТ «Белаграпрамбанк».
З 28 сьнежня 2010 — намесьнік прэм’ер-міністра Беларусі. 31 ліпеня 2012 году звольнены з пасады намесьніка прэм’ер-міністра ў сувязі з прызначэньнем старшынём праўленьня ААТ «Банк разьвіцьця Рэспублікі Беларусь»[1].
З 22 красавіка 2011 году да 27 сакавіка 2019 году — старшыня Беларускай фэдэрацыі футболу[2][3]. З 25 красавіка 2013 году ўключаны ў склад Прэзыдыюму Савету міністраў Рэспублікі Беларусь з паўнамоцтвамі намесьніка прэм’ер-міністра па пытаньнях дзейнасьці Рэспублікі Беларусь у рамках Саюзнай дзяржавы Беларусі і Расеі, Мытнага зьвязу і Адзінай эканамічнай прасторы[4]. 18 жніўня 2018 году быў прызначаны прэм’ер-міністрам Беларусі замест Андрэя Кабякова[5].
У лютым 2023 году Румас трапіў у чорны сьпіс Украіны[6].
Кандыдат эканамічных навук. Кавалер ордэну Сяброўства[7].
Крыніцы
- ^ Алесь Дашчынскі, Іна Студзінская.. Сяргей Румас звольнены з пасады віцэ-прэм’ера // Радыё «Свабода», 31 ліпеня 2012 г. Праверана 26 красавіка 2013 г.
- ^ ЗП.. За Сяргея Румаса прагаласавалі адзінагалосна // Наша Ніва, 22 красавіка 2011 г. Праверана 26 красавіка 2013 г.
- ^ Владимир Базанов официально стал новым главой АБФФ (рас.)
- ^ Лукашэнка прызначыў Румаса займацца СНД і Эўразійскім зьвязам // Радыё «Свабода», 25 красавіка 2013 г. Праверана 26 красавіка 2013 г.
- ^ Лукашэнка зьмяніў кіраўніцтва ўрада, у Беларусі новы прэм’ер // Радыё «Свабода», 18 жніўня 2018 г. Праверана 18 жніўня 2018 г.
- ^ РУМАС Сергій Миколайович
- ^ Ольга Лойко. Румасу от работы над интеграционными проектами остались приятные воспоминания и орден 20 мая 2015 г.
Літаратура
- Сяргей Румас назначаны намесьнікам прэм’ер-міністра Беларусі // «Звязда» №254 (26862) 29 сьнежня 2010