Раман Скірмунт
Раман Скірмунт лац. Raman Skirmunt | |
Дэпутат Дзяржаўнай Думы Расейскай імпэрыі | |
---|---|
27 красавіка (ст. ст.) 1906 — 8 ліпеня 1906 | |
Сябра Дзяржаўнай Рады Расейскай імпэрыі | |
1910 — 1911 | |
Старшыня Беларускага нацыянальнага камітэту | |
сакавік 1917 — ліпень 1917 | |
Прэм’ер-міністар Беларускай Народнай Рэспублікі | |
9 ліпеня 1918 — 20 ліпеня 1918 | |
Папярэднік: | Язэп Варонка |
Наступнік: | Антон Луцкевіч |
Сябра Сэнату Польскай Рэспублікі | |
1930 — 1935 | |
Прэзыдэнт: | Ігнацы Масьціцкі |
Асабістыя зьвесткі | |
Нарадзіўся: |
25 красавіка 1868 |
Памёр: |
7 кастрычніка 1939 (71 год) |
Партыя: | |
Бацька: | Аляксандр Скірмунт[d] |
Маці: | Тэафілія з Любанскіх[d] |
Адукацыя: |
|
Герб «Дуб»[2] | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Нарадзіўся | 25 красавіка 1868 |
Памёр | 7 кастрычніка 1939 (71 год) |
Пахаваны | |
Род | Скірмунты |
Бацькі | Аляксандар Скірмунт Тэафілія Любанская |
Дзеці | нашчадкаў ня меў |
Рэлігія | рыма-каталік |
Дзейнасьць | палітык |
Рама́н Алякса́ндравіч Скі́рмунт (25 красавіка 1868, вёска Парэчча Пінскага павету — 7 кастрычніка 1939) — беларускі і польскі грамадзка-палітычны дзяяч, буйны землеўладальнік. Паходзіў зь беларускага шляхецкага роду Скірмунтаў.
Біяграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Раньнія гады
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Нарадзіўся ў маёнтку Парэчча на Піншчыне. Вучыўся ў Рыскай гімназіі[3].
Краёвец
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Раман Скірмунт выступаў як адзін з ідэолягаў краёўцаў, дамагаўся стварэньня Краёвай партыі Літвы і Беларусі як міжнацыянальнага блёку польскай, беларускай і летувіскай палітычных арганізацыяў. У лістападзе 1905 ён надрукаваў у газэце «Kurier Litewski» (па-беларуску: Літоўскі кур’ер) зварот «Краёвай партыі Літвы і Русі» — фактычна праграму партыі, якая патрабавала ўвядзеньня ўсіх дэмакратычных свабодаў і найперш свабоды нацыянальнага жыцьця і роўнасьці нацыянальнасьцяў, краёвага самакіраваньня, падкрэсьлівала прынцып недатыкальнасьці прыватнай уласнасьці. У пачатку 1906 Скірмунт паўтарыў зварот, зьмяніўшы толькі назву партыі — «Краёвая партыя Белай Русі і Літвы». 17 чэрвеня 1907 па яго ініцыятыве ў Вільні адбыўся зьезд зем��еўладальнікаў шасьці беларуска-літоўскіх губэрняў, які прыняў рашэньне пра стварэньне «Краёвай партыі Літвы і Беларусі». Аднак сам Р. Скірмунт не ўвайшоў у КПЛіБ, яго не задавальняла тое, што партыя ўзьнікала як выключна польская, а Скірмунт імкнуўся стварыць партыю, якая мела б тры фракцыі — польскую, літоўскую і беларускую.
Зьяўляўся старшынём Таварыства па распрацоўцы сельска-гаспадарчых і эканамічных патрэбаў Палесься. Быў сябрам таварыства сельскай гаспадаркі.
3 1906 Р. Скірмунт дэпутат першай Дзяржаўнай думы Расейскай імпэрыі, ініцыятар аб’яднаньня дэпутатаў-краёўцаў у г.зв. Групу заходніх ускраінаў[4]. З кастрычніка 1910 да студзеня 1911 чалец Дзяржаўнага савету Расейскай імпэрыі. Уваходзіў ва ўправу Віленскага зямельнага банку. З 1911 гласны Менскага губэрнскага земства, з 1914 чалец Менскага губэрнскага камітэту Ўсерасейскага земскага зьвязу, у 1917 загаднік Менскага губэрнскага харчовага камітэту. На зьезьдзе зьвяза зямельных уласьнікаў у пачатку кастрычніка 1917 году быў вылучаны ў Часовую Раду Расейскай рэспублікі (Перадпарлямэнт)[5][6][7].
Дзейнасьць на карысьць Беларусі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У студзені 1917 ўзначаліў Менскі аддзел Беларускага таварыства дапамогі пацярпелым ад вайны. З сакавіка 1917 — старшыня Беларускага нацыянальнага камітэту ў Менску. У красавіку 1917 ўзначаліў беларускую дэлегацыю да расейскага Часовага ўраду з патрабаваньнем аўтаноміі Беларусі[8],[9]. Падчас нямецкай акупацыі Беларусі ўзначальваў «Менскае беларускае прадстаўніцтва».
У красавіку 1918 ўвайшоў у Раду Беларускай Народнай Рэспублікі, у траўні 1918 яму даручылі фармаваньне новага складу Народнага сакратарыяту Беларусі, з 9 ліпеня 1918 — прэм’ер ураду БНР і сакратар міжнародных справаў. Выказваўся за набыцьцё дзяржаўнымі органамі БНР рэальнай улады, зьбіраньне вакол яе ўсёй этнічнай тэрыторыі беларусаў, памяркоўную аграрную рэформу. 20 ліпеня 1918 пайшоў у адстаўку з пасады старшыні ўраду. Працаваў у міжнароднай камісіі Рады БНР, у лістападзе 1918 ў складзе надзвычайнай беларускай дэлегацыі быў у Нямеччыне і Швайцарыі з мэтай прызнаньня незалежнасьці Беларусі. У польска-савецкую вайну 1920 імкнуўся не дапусьціць падзелу Беларусі паміж процілеглымі бакамі. Адзін з заснавальнікаў Польска-беларускага таварыства ў Варшаве (1919). Выказваўся за ўваходжаньне краю ў склад міжваеннай Польскай Рэспублікі на ўмовах шырокай аўтаноміі.
Пасьля на пэўны час Р. Скірмунт адышоў ад палітычнага жыцьця, жыў у сваім маёнтку Парэчча. Меў тут цукровы завод, бровар, фабрыку сукна, вадзяны млын, збудаваў касьцёл, лякарню, зрабіў падмурак новага палацу. У 1930 абраны сэнатарам Польскай Рэспублікі. Далучыўся да беспартыйнага блёку супрацоўніцтва з урадам, выступаў супраць асыміляцыі нацыянальных меншасьцяў.
Падчас польска-савецкай вайны мясцовае насельніцтва, якое падтрымлівала бальшавікоў, зрабіла фатальную памылку: выбегла сустракаць з чырвонымі транспарантамі цягнік, поўны польскіх жаўнераў. Раман Скірмунт упаў перад апошнімі на калені, каб тыя не каралі мужыкоў[10].
Быў забіты мясцовымі жыхарамі[11] на загад савецкага камісара Холадава[12] пасьля заняцьця Заходняй Беларусі савецкімі войскамі ў 1939 годзе. Старшыня сельсавету загадаў адвесьці яго і ягонага швагра Баляслава ў Пінск. Не даходзячы да гораду, у лесе, іх спынілі, далі ў рукі рыдлёўкі ды загадалі капаць сабе магілы. Раман Скірмунт, якому на той момант споўніўся 71 год, абапёрся аб дрэва і сказаў: «Я не заслужыў, каб сабе самому капаць магілу». Абодвух, расстраляўшы, скінулі ў яму, нават добра не прысыпаўшы[10].
Бібліяграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Раман Скірмунт. Новыя лозунгі ў справе адраджэння літоўскай нацыі (1904) = Edward Woyniłłowicz (1847–1928) jako krajowiec (Tożsamość – Pamięć historyczna – Idee. Przemiany historyczne i społeczne na Litwie i Białorusi w XIX i na początku XX wieku. Pod red. Doroty Michaluk. Warszawa, 2016, s. 165–174). // «Краёвая ідэя» ў беларускай гісторыі. : Зборнік навуковых артыкулаў. — Мінск: Выдавец Зьміцер Колас, 2017. — С. 366-377. — ISBN 978-985-7164-11-0..
- Раман Скірмунт. Голас мінулага і патрэбы сучаснасці (вытрымкі) = Skirmunt, Roman (1905). Głos przeszłości i potrzeba chwili. Stanowisko szlachty na Litwie i Rusi. Lwów. // Краёвая ідэя: канец ХІХ пачатак ХХ стагодзьдзя. : Анталогія.. — Вільня-Мінск: Палітычная сфера, 2014. — С. 10-15..
- Раман Скірмунт. Адозва Краёвай партыі Беларусі і Літвы = Kurjer Litewski (1906). “Odezwa Stronnictwa Krajowego Białej Rusi i Litwy”. 11(24).01.1906. // Краёвая ідэя: канец ХІХ пачатак ХХ стагодзьдзя. : Анталогія.. — Вільня-Мінск: Палітычная сфера, 2014. — С. 20-23..
- Раман Скірмунт. У абарону ідэі = Skirmunt, Roman (1907). “W obronie idei”. Słowo (Warszawa), 17(30)–18(31).07.1907. // Краёвая ідэя: канец ХІХ пачатак ХХ стагодзьдзя. : Анталогія.. — Вільня-Мінск: Палітычная сфера, 2014. — С. 24-35..
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Sejm-Wielki.pl (пол.) — 2002.
- ^ Roman Skirmunt h. Dąb
- ^ Раман Скірмунт, які спыняў агонь, меў сакрэтнае каханне і баяўся публікі. Belsat TV. Праверана 10.11.2019 г.
- ^ Алесь Смалянчук. «Краёвец» у Дзяржаўнай Думе Расейскай імперыі(«думскі эпізод» палітычнай біяграфіі Рамана Скірмунта. 1906) // «Краёвая ідэя» ў беларускай гісторыі. : Зборнік навуковых артыкулаў. — Мінск: Выдавец Зьміцер Колас, 2017. — С. 276-288. — ISBN 978-985-7164-11-0.
- ^ Съезд Всероссийского союза землевладельцев / А. А. Чупровъ, П. В. Егоровъ // Русскія вѣдомости : газэта. — Москва: 05.10.1917.
- ^ Дѣйствія правительства. Объ учрежденіи Временнаго Совѣта Россійской Республики. / М. Б. Войцеховичъ // Вестник Временного правительства : газэта. — Петроград: 1917, 03 окт. (16 окт.). — № № 167(213). — С. 1.
- ^ Руднева С.Е. Предпарламент. Октябрь 1917 г.: опыт исторической реконструкции. — Москва: Наука, 2006. — С. 101. — 279 с. — 500 ас. — ISBN 5-02-035534-8
- ^ Съѣздъ національныхъ Бѣлорусскихъ организацій // Ревельское Слово : газэта. — Талін: 30 сакавіка 1917. — № 72. — С. 3.
- ^ Аляксандар Смалянчук. Раман Скірмунт (1868–1939) як лідэр беларускага руху(сакавік-май 1917 г.) // «Краёвая ідэя» ў беларускай гісторыі зборнік. : Зборнік навуковых артыкулаў. — Мінск: Выдавец Зьміцер Колас, 2017. — С. 289-303. — ISBN 978-985-7164-11-0.
- ^ а б Як беларускага прэм’ера прымушалі самому сабе магілу капаць // Наша ніва
- ^ Жыццё і смерць Рамана Скірмунта (паводле вусных успамінаў жыхароў Піншчыны)
- ^ Глеб Лабадзенка. Страляйце так, я ад людзей ніколі не адварочваўся // Зьвязда : Газэта. — 7 кастрычніка 2009. — № 189 (26547). — С. 7. — ISSN 1990-763x.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Янка Запруднік. «Палітычнае змаганне за Беларусь у царскіх Дзяржаўных думах (1906—1917 гг.)» / Валер Булгакаў // ARCHE : часопіс. — Менск: «Рэдакцыя часопісу «Архэ-Пачатак», 2009. — Т. 1-2. — С. 43-217. — ISBN ISSN 1392-9682.
- Станіслаў Рудовіч. «…Беларускі дзеяч з вялікіх паноў»: Эпізоды палітычнай біяграфіі Рамана Скірмунта / Аляксандар Краўцэвіч // Гістарычны альманах. : часопіс. — Гродна: 1999. — Т. 2. — С. 14-37..
- Алесь Смалянчук. Раман Скірмунт: шлях да Беларусі / Іван Чыгрынаў // Спадчына : часопіс. — Мінск: Полымя, 1994. — № 6. — ISBN ISSN: 0236-1019..
- Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 2001. — Т. 6. Кн. 1: Пузыны — Усая. — 591 с. — ISBN 985-11-0214-8 — С. 321.
- Андрэй Рылка. Сын палескай зямлі // Дыялог, 12/(111), 2003
- Алесь Смалянчук. Раман Скірмунт. Жыццяпіс грамадзяніна Краю. Мн., 2018. С. 700.
- Смалянчук, А. Раман Скірмунт. Страчаны шанс БНР// Наша гісторыя, №1, 2019, с.28-31. ISBN 2617-2305
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Нарадзіліся 25 красавіка
- Нарадзіліся ў 1868 годзе
- Нарадзіліся ў Пінскім павеце (Расейская імпэрыя)
- Памерлі 7 кастрычніка
- Памерлі ў 1939 годзе
- Памерлі ў Беларусі
- Пахаваныя ў Беларусі
- Выпускнікі Варшаўскага ўнівэрсытэту
- Краёўцы
- Дэпутаты Дзяржаўнай думы Расейскай імпэрыі I скліканьня
- Сябры Дзяржаўнага савету Расейскай імпэрыі
- Прэм’ер-міністры БНР
- Беларускія парлямэнтарыі Польскай Рэспублікі (1918—1939)
- Сэнатары Польскай Рэспублікі (1918—1939)
- Рэпрэсаваныя ў БССР
- Памерлі ў Пінскім раёне
- Расстраляныя ў БССР