Перайсьці да зьместу

Адам Глёбус

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Гэта актуальная вэрсія старонкі Адам Глёбус, захаваная ўдзельнікам Kazimier Lachnovič (гутаркі | унёсак) у 13:58, 13 верасьня 2024. Гэты адрас зьяўляецца сталай спасылкай на гэтую вэрсію старонкі.
(розьн) ← Папярэдняя вэрсія | Цяперашняя вэрсія (розьн) | Наступная вэрсія → (розьн)
Адам Глёбус
лац. Adam Globus / Hlobus
2013 год
2013 год
Асабістыя зьвесткі
Імя пры нараджэньні Уладзімер Вячаслававіч Адамчык
Псэўданімы Адам Глёбус
Нарадзіўся 29 верасьня 1958(1958-09-29)[1] (66 гадоў)
Койданаў, Менская вобласьць, Беларуская ССР
Бацькі Вячаслаў Адамчык
Літаратурная дзейнасьць
Род дзейнасьці беларускі пісьменьнік, эсэіст, мастак
Гады творчасьці 1981 — дагэтуль
Жанр верш, апавяданне, аповесць, эсэ
Мова беларуская мова[2]
Дэбют газэта «Літаратура і Мастацтва», 1981 г.
Прэміі Літаратурная прэмія імя Ежы Гедройца
Узнагароды
http://adamhlobus.com/

Ада́м Глёбус (сапраўднае імя Уладзіме́р Вячасла́вавіч Ада́мчык) (нар. 29 верасьня 1958, Койданаў) — беларускі пісьменьнік, мастак, выдавец, удзельнік таварыства «Тутэйшыя» (1986-1990).

У 1977 годзе скончыў Менскую мастацкую вучэльню, а ў 1983 годзе — Беларускі дзяржаўны тэатральна-мастацкі інстытут. Працаваў мастаком, рэстаўратарам, рэдактарам. Цяпер займаецца выдавецкай справай (выдавецтва «Сучасны літаратар»). Зьяўляецца сябрам Саюзу пісьменьнікаў Беларусі з 1989 году.

  • Адам Глобус. Рэкамендацыйны бібліяграфічны спіс./Скл. В. Жыбурт/ Дзяржынск /Дзяржынская цэнтральная раённая бібліятэка/. 2003. 6 с. /наклад: 5 экз./
  • Парк (1988)
  • Адзінота на стадыёне (1989)
  • Сьмерць — мужчына (1992)
  • Скрыжаваньне (1993)
  • Дамавікамэрон (1994)
  • Толькі не гавары маёй маме (1995)
  • Койданава (1997)
  • Новы дамавікамэрон (1998)
  • Post scriptum (1999)
  • Тэксты (2000), сабраны ўсе папярэднія кнігі.
  • Браслаўская стыгмата (2001)
  • Сшыткі (2003)
  • Дом (2005)
  • сУчасьнікі (2006)
  • Play.By (2009).

Калектыўныя зборнікі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
  • Тутэйшыя (1989), зборнік твораў сяброў таварыства «Тутэйшыя»
  • Круглы год (1996), зборнік хоку беларускіх аўтараў
  • Сучасная беларуская проза (2003)
  • «Песні» (Каўчэг, 2003)

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]