Перайсьці да зьместу

Сяраскі сельсавет

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Гэта актуальная вэрсія старонкі Сяраскі сельсавет, захаваная ўдзельнікам Aestrum (гутаркі | унёсак) у 16:59, 19 жніўня 2024. Гэты адрас зьяўляецца сталай спасылкай на гэтую вэрсію старонкі.
(розьн) ← Папярэдняя вэрсія | Цяперашняя вэрсія (розьн) | Наступная вэрсія → (розьн)
Сяраскі сельсавет
Агульныя зьвесткі
Краіна
Статус сельсавет Беларусі[d]
Адміністрацыйны цэнтар Сярагі
Дата ўтварэньня 20 жніўня 1924
Насельніцтва
  • 3137 чал. (2019)
Месцазнаходжаньне
   Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы

Сяра́скі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Слуцкага раёну Менскае вобласьці. Адміністрацыйны цэнтар — вёска Сярагі.

20 жніўня 1924 году створаны Сяраскі сельсавет у складзе Слуцкага раёну Слуцкай акругі. З 9 чэрвеня 1927 году ў складзе Бабруйскай акругі. Пасьля скасаваньня акруговай сыстэмы 26 ліпеня 1930 году ў Слуцкім раёне БССР. З 21 чэрвеня 1935 году ў Слуцкім раёне Слуцкай акругі.

Пасьля ўвядзеньня абласнога падзелу 20 лютага 1938 году ў Слуцкім раёне Менскай вобласьці. З 20 верасьня 1944 году па 8 студзеня 1954 году ў складзе Бабруйскай вобласьці. 16 ліпеня 1954 году да сельсавету далучана тэрыторыя скасаванага Лучнікоўскага сельсавету[1].

28 траўня 2013 году ў склад сельсавету перададзеныя вёска Бязьверхавічы і пасёлкі Бязьверхавічы, Рэтаўшчына, якія ўваходзілі ў склад Акцябарскага сельсавету[2].

Паводле перапісу 2009 году насельніцтва сельсавету (8 населеных пунктаў) — 3531 чалавек[3], зь іх 94,9% — беларусы, 3,6% — расейцы[4].

  1. ^ Указ Президиума Верховного Совета БССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Минской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
  2. ^ «Об изменении административно-территориального устройства районов Минской области». Решение Минского областного Совета депутатов от 28 мая 2013 г. № 234 (рас.)
  3. ^ Насельніцтва населеных пунктаў Беларусі паводле перапісу 2009 года Архівавана 2 кастрычніка 2019.  (рас.)
  4. ^ Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года  (рас.)