Крыштап Жыгімонт Пац
Крыштап Жыгімонт Пац | |
Герб «Газдава» | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Нарадзіўся | 1621 |
Памёр | 10 студзеня 1684 |
Пахаваны | |
Род | Пацы |
Бацькі | Стэфан Пац Ганна з Дусяцкіх |
Жонка | Кляра Ізабэла дэ Майлі |
Дзеці | Сын (памёр у маленстве) |
Дзейнасьць | дыплямат, дзяржаўны дзяяч, палітык |
Крыштап Жыгімонт Пац (1621 — 10 студзеня 1684) — вайсковы і дзяржаўны дзяяч Вялікага Княства Літоўскага. Харунжы (1646—1856), падканцлер (1656—1658) і канцлер вялікі літоўскі (з 1658).
Быў старостам ковенскім, пінскім і астрынскім, адміністратарам Гарадзенскай і Аліцкай эканоміяў.
Імя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Зігімунд, Зігімунт, Зігісмунд або Зігісмонд, пазьней Зыгмунд, Зыгмант або Жыгмант (Sigimund, Sigimunt, Sigismund, Sigismondus[3], Siegmund, Zygmont[4], Żygmont[4]) — імя германскага паходжаньня[5]. Іменная аснова сіг- (зыг-, зег-) (імёны ліцьвінаў Зігібут, Зыгел, Зыгер; германскія імёны Sigibot, Sigel, Siger) паходзіць ад гоцкага і бургундзкага sigus 'перамога'[6], а аснова -мунд- (-мунт-, -монт-) (імёны ліцьвінаў Монтгерд, Валімонт, Скірмунт; германскія імёны Mundgerd, Walmont, Sciremunt) — ад германскага *mundô 'рука, абарона, крэўнасьць'[7] або гоцкага munds 'моц розуму, імкненьне', mundrs 'гарлівы, палкі'[6]. Такім парадкам, імя Жыгімонт азначае «перамога гарлівасьці»[8].
Адпаведнасьць імя Жыгімонт германскаму імю Sigimund сьцьвердзілі францускі лінгвіст-германіст Раймонд Шмітляйн, які на падставе шматгадовых дасьледаваньняў прыйшоў да высноваў пра германскае паходжаньне літоўскіх уласных імёнаў[9], і амэрыканскі лінгвіст Альфрэд Зэн[10].
Біяграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]З шляхецкага роду Пацаў гербу «Газдава», сын Стэфана, падканцлера вялікага літоўскага, і Ганны з Дусяцкіх.
Навучаўся ў Кракаве, Падуі і Лейдэне. У Рыме дамогся дазволу запрасіць у Пажайск камэдулаў, дзе фундаваў іхны кляштар. Служыў у францускай, гішпанскай і галяндзкай арміях, атрымаў шэраг дзяржаўных пасадаў. У 1651 року на чале ўласнай гусарскай харугвы браў удзел у вайне супраць казакоў ва Ўкраіне. Быў адным з творцаў Аліўскай дамовы (1660 рок) паміж Рэччу Паспалітай і Швэцыяй.
Падтрымліваў прымірэньне Рэчы Паспалітай з Маскоўскай дзяржавай і складаньня зь ёй хаўруса супраць Турэччыны, інсьпіраваў падпісаньне Андросаўскага замірэньня (1667 рок) і потым зьвязу з Маскоўскай дзяржавай.
Быў зацятым супернікам Радзівілаў. Дамагаўся гвалтоўнай ліквідацыі канфэдэратаў у войску[11].
Карыстаўся вялікім даверам караля і ўвесь свой час праводзіў пераважна ў кампаніі манарха. Прытрымліваўся францускай арыентацыі і праекту абараньня караля і вялікага князя пры жыцьці папярэдніка, але ў 1667 року перайшоў да прааўстрыйскай шляхецкай групоўкі. На выбарах караля падтрымаў кандыдатуру Міхала Вішнявецкага (1669 рок), выступіў супраць абраньня Яна Сабескага (1674 рок). У канцы жыцьця страціў палітычны ўплыў[12].
У шлюбе з Клярай Ізабэлай дэ Майлі (1654 рок) меў сына, які памёр у маленстве.
Галерэя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]-
Д. Шульц, 1670 р.
-
Ёган Францк, 1674 р.
-
Giuseppe Rossi, па 1684 р.
-
Невядомы мастак, XVII ст.
-
Невядомы мастак, 2-я палова XVII ст.
-
Невядомы мастак, XVIII ст.
-
Невядомы мастак, XVIII ст.
-
Auguste de Creuse, 1838—1840 рр.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Pacowie : materyjały historyczno-genealogiczne / пад рэд. J. Wolff — СПб.: 1885. — С. 169. — 377 с.
- ^ Pacowie : materyjały historyczno-genealogiczne / пад рэд. J. Wolff — СПб.: 1885. — С. 171. — 377 с.
- ^ Morlet M.-T. Les noms de personne sur le territoire de l’ancienne Gaule du VIe au XIIe siècle. T. I: Les noms issus du germanique continental et les créations gallo-germaniques. — Paris, 1971. P. 198.
- ^ а б Słownik etymologiczno-motywacyjny staropolskich nazw osobowych. T. 5: Nazwy osobowe pochodzenia niemieckiego. — Kraków, 1997. S. 179.
- ^ Förstemann E. W. Altdeutsches Namenbuch. Bd. 1: Personennamen. — Bonn, 1900. S. 1330.
- ^ а б Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 18.
- ^ Kremer D. Die Germanischen Personennamen in Katalonien // Estudis romànics. Nr. 14, 1972. S. 180.
- ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 23.
- ^ Schmittlein R. Toponymes finnois et germaniques en Lituanie // Revue internationale d’onomastique. Nr. 2, 1948. P. 102.
- ^ Senn A. Zur Bildung litauischer Gewässernamen // Annali. Sezione Slava. Istituto Universitario Orientale di Napoli. 2 (1959). P. 46.
- ^ Пац Крыштап Жыгімонт // Сагановіч Г. Невядомая вайна: 1654—1667. — Менск, 1995.
- ^ Анатоль Грыцкевіч. Пацы // ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2005 Т. 2. С. 423.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — 788 с. — ISBN 985-11-0378-0
- Сагановіч Г. Невядомая вайна: 1654—1667. — Менск: Навука і тэхніка, 1995. — 144 с. ISBN 5-343-01637-5.