Перайсьці да зьместу

Жан-Поль Сартр

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Гэта актуальная вэрсія старонкі Жан-Поль Сартр, захаваная ўдзельнікам Rotondus (гутаркі | унёсак) у 23:57, 13 красавіка 2023. Гэты адрас зьяўляецца сталай спасылкай на гэтую вэрсію старонкі.
(розьн) ← Папярэдняя вэрсія | Цяперашняя вэрсія (розьн) | Наступная вэрсія → (розьн)
Жан-Поль Сартр
Jean-Paul Sartre
Асабістыя зьвесткі
Імя пры нараджэньні Jean-Paul Sartre
Нарадзіўся 21 чэрвеня 1905(1905-06-21)[1][2][3][…]
Парыж, Францыя
Памёр 15 красавіка 1980(1980-04-15)[2][3][4][…] (74 гады)
Парыж, Францыя
Пахаваны
Бацькі Jean-Baptiste Sartre[d]
Літаратурная дзейнасьць
Род дзейнасьці выкладчык, журналіст
Гады творчасьці 1938—1976
Кірунак экзыстэнцыялізм
Жанр раман, камэдыя, нарыс
Мова француская мова[6]
Значныя творы «Млоснасьць» (1938), «Мур» (1939), «Мухі» (1943), «Экзыстэнцыялізм — гэта гуманізм» (1946)
Прэміі Нобэлеўская (1964)
Узнагароды
Подпіс Выява аўтографу
Творы на сайце Knihi.com
www.jpsartre.org (фр.)

Жан-Поль Сартр (па-француску: Jean-Paul Sartre; 21 чэрвеня 1905 — 15 красавіка 1980) — францускі філёзаф-экзыстэнцыяліст, літаратар. Сартр быў адным з самых вядомых і ўплывовых мысьляроў сучаснасьці. У творах Сартра злучаюцца літаратурны і філязофскі погляды. У сваіх раньніх філязофскіх працах ён засяроджваецца на эмоцыях, зьяве прыроднай асабістасьці. Ён быў адной з ключавых фігураў філязофіі экзыстэнцыялізму і фэнамэналёгіі і адной зь вядучых фігураў францускае філязофіі і марксізму XX стагодзьдзя. Ягоныя працы таксама паўплывала на сацыялёгію, крытычную тэорыю, посткаляніяльную тэорыю і літаратуразнаўства, а таксама працягвае ўплываць на гэтыя дысцыпліны.

Жан-Поль Сартр нарадзіўся 21 чэрвеня 1905 году ў Парыжу. Ён быў адзіным дзіцем Жана-Батыста Сартра, марскога інжынэра, які памёр ад трапічнай ліхаманкі, калі хлопчыку не было й году. Маці — Ганна-Мары Сартр, народжаная Швэйцэр, зь сям’і вядомых эльзаскіх навукоўцаў, была стрыечнай сястрой Альбэрта Швэйцэра. Дзед хлопчыка, прафэсар Шарль Швэйцэр, філёляг-германіст, заснаваў у Парыжу інстытут сучаснай мовы.

Пасьля Сартр успамінаў: «У дзяцінстве я жыў зь аўдавелай маці ў бабулі зь дзядулем. Бабуля была каталічка, а дзядуля — пратэстант. За сталом кожны зь іх пасьмейваўся над рэлігіяй іншага. Усё было нязлосна: сямейная традыцыя. Але дзіця судзіць прастадушна: з гэтага я зрабіў выснову, што абое веравызнаньні нічога не стаяць». Нядзіўна, што, выступіўшы адным са стваральнікаў вучэньня экзыстэнцыялізму, Сартр разьвіваў яго атэістычную галіну. Скончыўшы Эколь Нармаль, Сартр некалькі гадоў выкладаў філязофію ў адным зь ліцэяў Гаўра. У 1933—1934 гадох стажыраваўся ў Нямеччыне, па вяртаньні ў Францыю займаўся ў Парыжы выкладчыцкай дзейнасьцю.

Літаратурная дзейнасьць Сартра пачалася з рамана «Млоснасьць» (па-француску: La Nausée; 1938). Гэта раман лічыцца лепшым творам Сартра, у ім ён узьнімаецца да глыбінных ідэяў Эвангельля, але з атэістычных пазыцыяў. У 1964 годзе Жан-Поль Сартр быў удастоены Нобэлеўскай прэміі па літаратуры «за багатае ідэямі, пранізанае духам свабоды і пошукамі ісьціны творчасьці, якое аказала агромністы ўплыў на наш час». Ён адмовіўся прыняць гэтую ўзнагароду, заявіўшы пра сваёй нежаданьне быць чым-небудзь ававязаным якому-небудзь сацыяльнаму інстытуту і паставіць пад сумнеьне сваю незалежнасьць. Акрамя таго, Сартра за бянтэжыла «буржуазная» і яскрава выражаная антысавецкая арыентацыя Нобэлеўскага камітэта, які абраў, паводле яго словаў, няўдачны момант для прысваеньня прэміі — прэмія была прысуджаная, калі Сартр адкрыта крытыкаваў СССР.

Сёлета ж Сартр заявіў пра сваю адмову ад літаратурнай дзейнасьці, ахарактарызаваўшы літаратуру як сурагат дзейнага пераўтварэньня сьвету.

Сьветабачаньне Сартра склалася пад уплывам, перша за ўсё, Бэргсана, Гусэрля, Дастаеўскага і Хайдэгера. Захапіўся псыхааналізам.

На беларускую мову прозу і драматургію Сартра перакладаў З. Колас.

Філязофская канцэпцыя

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

На ягоны экзыстэнцыялізм моцна ўплывае фэнамэналёгія Гусэрля, Гегеля, а пазьней марксізм. Як і Камю, Сартр пісаў п’есы ды раманы, дзякуючы чаму экзыстэнцыялізм стаў, асабліва ў Францыі, моднай плыньню.

Філязофія быць самім сабою

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Першы асноўны трактат Сартра «Быцьцё й нішто», спроба фэнамэналягічнае анталёгіі, прысьвечаны пытаньню быцьця. Ён адрозьнівае быцьцё-ў-сабе, незалежнае ад сьвядомасьці быцьцё рэчы, і быцьця-для-сябе — вызначэньне быцьця чалавека, які існуе дзякуючы сьвядомасьці. Быцьцё-ў-сабе не засноўваецца ані на самім сабе, ані на чымсьці іншым. Быцьцё-для-сябе мае здольнасьць негацыяцыі, «нішто» зьяўляецца толькі зь сьвядомасьцю чалавека.

«Быцьцё, празь якое ў сьвет прыходзіць небыцьцё, — гэта быцьцё, у якім размова ідзе пра ўласна небыцьцё: быцьцё, празь якое ў сьвет трапляе небыцьцё, зьяўляецца небыцьцём для самога сябе».

Гэта вызначальнае для людзкой экзыстэнцыі. Яна зьмяшчае ў сабе пярэчаньне сабе, то бок зьяўляецца супярэчліваю: быцьцё «зьяўляецца тым, чым яно ня ёсьць, і ёсьць ня тым, чым яно ёсьць». Гэта значыць, што чалавек — гэта быцьцё, якое праектуе сябе празь цяперашнюю сучаснасьць, што ў значнай меры вызначаецца яе мажлівасьцямі. Дзякуючы гэтаму праекту чалавек падымаецца над сабою, ёсьць тым, кім яшчэ ня ёсьць. Чалавек — ня толькі тое, што ён ёсьць, але й тое, кім сябе стварае.

Аснова быцьця чалавека — гэта свабода, паколькі чалавек мусіць самавызначацца, то бок ствараць сябе такім, якім ён ёсьць; ён вырачаны на свабоду.

Што ёсьць свабода кожнага з нас

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Свабода — гэта негацыяцыя быцьця-ў-сабе з дапамогаю праекту.

Фактычная дадзенасьць (напрыклад, рэчы, астатнія людзі, фізычныя целы) не зьнішчае свабоду, паколькі свабода адкрывае гэтыя межы; абмежаваньні існуюць толькі ўнутры канкрэтнага праекту жыцьця.

Паколькі, паводле канцэпцыі Сартра, Бога, які вызначае існаваньне чалавека, няма, чалавек самастойна вызначае сваё існаваньне. Чалавек нясе за сябе поўную адказнасьць. Хоць ён таксама можа быць непраўдзівым з самім сабой.

Вялікае значэньне мае дасьледаваньне адносінаў чалавека зь Іншым. Сартр распрацоўвае структуру быцьця-для-іншага шляхам аналізу погляду (які не абмяжоўваецца толькі вокам). Бачнасьць Іншым азначае, што быцьцё індывіда пастаянна фармуецца ў прысутнасьці іншых. Толькі сам на сам з сабою асобны індывід аддаецца непасярэднай дзейнасьці, ён ня бачыць сябе ў сваёй сьвядомасьці як такога, якім ён ёсьць падчас дзеяньня. У бачаньні Іншага ён паўстае аб’ектам, які ацэньваецца Іншым. Сартр тлумачыць гэта на прыкладзе «таго, хто падглядае». Аддаўшыся сваёй цікавасьці, ён, не ўсьведамляючы свайго Я, распушчаецца ў сваіх дзеяньнях. Неспадзявана яго застае хтосьці іншы: у тую хвіліну ён той, кім ёсьць насамрэч: зайздросны падглядач.

Каб зразумець, хто ён ёсьць, патрэбны Іншы. Падпаданьне пад уладу Іншага можна пазьбегнуць, калі індывід сьвядома акрэсьліць свае магчымасьці. Тады ён спасьцігае самасьвядомасьць без уваходжаньня ў ролю Іншага.

Беларускія пераклады

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
  • Мур: Апавяданні / Жан-Поль Сартр; Пер. з франц. З. Коласа. — Мн.: Маст. літ., 1991.
  • Герастрат // Французская навела XX ст. Мн., 1992.
  • Пры зачыненых дзвярах // Пры зачыненых дзвярах: Драм. творы. Мн., 1995.
  • Мухі / Жан-Поль Сартр. Праведнікі / Альбэр Камю. Канец гульні: драматычныя творы / Самюэль Бэкет. — Мінск : З.Колас, 2005. — 176, [1] с. — (Бібліятэка французскай драматургіі; т. 2).
  1. ^ Jean-Paul Sartre // Internet Broadway Database (анг.) — 2000.
  2. ^ а б Jean-Paul Sartre // Інтэрнэт-база зьвестак фантастыкі (анг.) — 1995.
  3. ^ а б Jean-Paul SARTRE // NooSFere (фр.) — 1999.
  4. ^ Jean-Paul Sartre // filmportal.de — 2005.
  5. ^ https://www.landrucimetieres.fr/spip/spip.php?article994
  6. ^ Sartre, Jean-Paul, 1905-1980 // CONOR.SI

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]