Яўген Іванавіч Барычэўскі
Яўген Іванавіч Барычэўскі | |
---|---|
Асабістыя звесткі | |
Дата нараджэння | 17 (29) снежня 1883 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 12 верасня 1934 (50 гадоў) |
Месца смерці | |
Пахаванне | |
Грамадзянства | |
Альма-матар | |
Месца працы | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | літаратуразнавец, перакладчык, выкладчык універсітэта, літаратар |
Мова твораў | беларуская |
Творы ў Вікікрыніцах | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Яўге́н Іва́навіч Барычэ́ўскі (17 (29) снежня 1883, Мінск — 12 верасня 1934, Менск; Крыптанім: Е. Б.) — беларускі літаратуразнавец і перакладчык. Прафесар (1928)[1].
У часы беларусізацыі пісаўся як Аўген Барычэўскі.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Ахрышчаны праз два тыдні па нараджэнні па праваслаўным абрадзе ў мінскім кафедральным саборы, хросным бацькам быў мінскі гарадскі галава (1880—1889) Мікалай Мікалаевіч Галіневіч (1838—1889)[2].
Скончыў Мінскую класічную гімназію (чэрвень 1902[2]). Вучыўся добра, пяцёрак і чацвёрак прыкладна пароўну, але былі тройкі па старажытных мовах і не ўзорныя паводзіны[2]. Паступіў у Берлінскі ўніверсітэт, два семестры вучыўся на філасофскім факультэце. У 1904 годзе перавёўся на гісторыка-філалагічны факультэт Маскоўскага ўніверсітэта, які скончыў у 1910 годзе[1] і 12 студзеня 1911 года атрымаў дыплом 1-й ступені[2]. Атрымаў залаты медаль за выпускную працу «Рэалізм Гартмана».
У 1912—1913 гадах быў у Італіі. Вярнуўся ў Маскву, пачаў выкладаць рускую літаратуру ў прыватных жаночых гімназіях Патоцкай і Івановай. Таксама займаўся перакладамі і літаратурнай крытыкай, публікаваў артыкулы і даследаванні ў маскоўскіх часопісах і газетах, удзельнічаў у семінарах па пушкіністыцы, быў прыняты ў маскоўскіх літаратурных колах. Сярод знаёмых таго часу Хадасевіч, Брусаў і Пастэрнак (знаёмы яшчэ па ўніверсітэцкім філасофскім гуртку). Жыў з жонкай і маці па Казіхінскім завулку (№ 30), кабінет Барычэўскага быў у навіслай над завулкам шасціграннай вежы.[2]
Пасля рэвалюцыі працаваў у Наркамасветы[2], восенню 1918 года прызначаны навуковым сакратаром Музейнага аддзела. Удзельнічаў у працы створанага пры наркамаце Інстытута мастацкай культуры разам з Кандзінскім, Родчанкам і Сінезубавым[2]. На пачатку 1922 года запрошаны на працу ў БДУ[1] і пераехаў з Масквы ў Мінск[2].
Працаваў у БДУ[2], Менскай цэнтральнай партыйнай школе (1924—1927), Інбелкульце[2], затым Інстытуце літаратуры і мастацтва АН БССР[2] (1927—1933). Прафесар (1928). На пачатку 1930-х гадоў працаваў на кафедры літаратуры Вышэйшага педагагічнага інстытута[2].
На пачатку 1930-х гадоў, калі ў БССР пачаліся рэпрэсіі супраць нацыянальнай інтэлігенцыі, Барычэўскаму ставілі ў віну і «ідэалістычны» падыход да выкладанне[2], і сацыяльнае паходжанне («сын пана»)[2], і «нацдэмаўшчыну». Акалічнасці смерці не ясныя, паводле адных крыніц рэпрэсаваны, паводле іншых не быў арыштаваны[2], памёр 12 верасня 1934 года ад раку[3].
Пахаваны на Вайсковых могілках, месца магілы не вядома.
Навуковая дзейнасць
[правіць | правіць зыходнік]У студэнцкія гады, разам з Барысам Фохтам працаваў над перакладам брашуры Бродэра Хрысціянсена «Психология и теория познания» (Масква, 1907).[2]
У 1922 годзе па матэрыялах сваёй дзейнасці ў Наркамасвеце і Інстытуце мастацкай культуры выдаў у Маскве хрэстаматыю «Мир искусств в образах поэзии: Архитектура, скульптура, живопись, танец, музыка».[2]
У Мінску займаўся ў асноўным літаратуразнаўствам. У 1923 годзе апублікаваў эсэ «О природе эстетического суждения»[2]. У 1927 годзе выйшла дзве працы «Паэтыка літаратурных жанраў» і «Тэорыя санету»[2], якія найбольш глыбока ў тагачасным беларускім літаратуразнаўстве тлумачылі прыроду мастацтва ў яго сувязі з сацыяльна-гістарычнымі і грамадскімі з’явамі[1]. У заключным раздзеле «Тэорыі санету», прысвечаным беларускаму санету, адзначаў, што строгія страфічныя формы ўпершыню з’явіліся ў Максіма Багдановіча[2]. Удзельнічаў у падрыхтоўцы выдання 2-томнага збору твораў Багдановіча (1927—1928)[2].
Не забываўся і на нямецкую тэматыку, у 1925 годзе ў «Полымі» выйшаў вялікі артыкул Барычэўскага «Літаратурныя погляды і густ сучаснай Нямеччыны»[2].
Артыкулы і даследаванні па пытаннях паэтыкі і эстэтыкі, прысвечаныя творчасці Янкі Купалы, Якуба Коласа, Максіма Багдановіча, Максіма Гарэцкага, рускіх, нямецкіх, французскіх пісьменнікаў, друкаваліся ў «Працах Беларускага дзяржаўнага універсітэта», у часопісах «Маладняк», «Узвышша», «Полымя», «Трыбуна мастацтва». Аўтар дапаможніка для студэнтаў-завочнікаў «Паэтыка. Курс для завочнага педфаку» (1929—1930).
Сям’я
[правіць | правіць зыходнік]Бацька — Іван Казіміравіч Барычэўскі (1848—пасля 1919), скончыў павятовае дваранскае вучылішча ў Рагачове (1868), служыў у Мінскай судовай палаце, з 1883 — натарыусам у акруговым судзе. Маці — Соф’я Аляксандраўна Фохт, дачка аптэкара, лютэранскага веравызнання, імаверна, з таго самага роду, што і маскоўскія Фохты і была родзічкай Барыса Фохта , вядомага расійскага філосафа. Напэўна гэтым тлумачыцца супрацоўніцтва Яўгена Барычэўсага з Фохтам і пазнейшая цікаўнасць да неакантыянства.[2]
Сям’я жыла ва ўласным доме па Мала-Манастырскім завулку ў Мінску.[2]
Сын Расціслаў (нар. 1915), падчас акупацыі ўдзельнік мінскага падполля, пасля вайны працаваў у Геафізічнай абсерваторыі імя Ваейкава ў Ленінградзе. Дачка Еўніка (нар. 1923), жыла ў Мінску, аўтарка кніг для дзяцей і юнакоў.
Зноскі
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Барычэўскі Яўген // Беларускія пісьменнікі (1917—1990): Даведнік / Склад. А. К. Гардзіцкі. Нав. рэд. А. Л. Верабей. — Мн.: Мастацкая літаратура, 1994. — 653 с.: іл. — 22 000 экз. — ISBN 5-340-00709-X.
- Барычэўскі Яўген Іванавіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 2: Аршыца — Беларусцы / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 2. — 480 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0061-7 (т. 2).
- Барычэўскі Яўген Іванавіч // Беларусь: энцыклапедычны даведнік / Рэдкал. Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. М. В. Драко, А. М. Хількевіч. — Мн.: БелЭн, 1995. — С. 77. — 800 с. — 5 000 экз. — ISBN 985-11-0026-9.
- Боричевский Евгений Иванович // Белорусская ССР: Краткая энциклопедия в 5 т. (руск.) / Ред. колл.: П. У. Бровка и др. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. Биографический справочник. — 737 с. — 50 000 экз.
- Календарыюм // «Czasopis» № 12/2003
- Сяднёў М. Раман Корзюк = Raman Korziuk : раман. — Нью-Ёрк ; Мюнхэн: [б. в.], 1985. — 314 с. : партр. ; 20 см
- Чарнякевіч Ц. Мінск — Берлін — Масква — Мінск: Германіяна Яўгена Барычэўскага // Літаратура і мастацтва. № 5. — 2011, 4 лют.
- Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі: У 5-і т. / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш.. — Мн.: БелСЭ, 1984. — Т. 1. А капэла — Габелен. — 727 с. — 10 000 экз.
- Яўген Іванавіч Барычэўскі // Беларускія пісьменнікі: Біябібліяграфічны слоўнік. У 6 т. / пад рэд. А. І. Мальдзіса. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 1992—1995. — Т. 1.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]Яўген Іванавіч Барычэўскі ў Вікікрыніцах | |
Яўген Іванавіч Барычэўскі на Вікісховішчы |
- Баринов И. Немцы и БССР: Евгений Боричевский // Запісы беларусаведа, 28.07.2022
- Барычэўскі А. І.. Поэтыка літаратурных жанраў . Менск: Беларускае Дзяржаўнае Выдавецтва, 1927. Архівавана з першакрыніцы 12 верасня 2021.
- Нарадзіліся 29 снежня
- Нарадзіліся ў 1883 годзе
- Нарадзіліся ў Мінску
- Памерлі 12 верасня
- Памерлі ў 1934 годзе
- Памерлі ў Мінску
- Пахаваныя на Вайсковых могілках (Мінск)
- Выпускнікі гісторыка-філалагічнага факультэта Маскоўскага ўніверсітэта
- Выпускнікі Мінскай губернскай гімназіі
- Супрацоўнікі Інстытута літаратуры імя Янкі Купалы НАНБ
- Асобы
- Пісьменнікі паводле алфавіта
- Літаратуразнаўцы Беларусі
- Рускамоўныя пісьменнікі
- Беларускамоўныя пісьменнікі
- Перакладчыкі Беларусі
- Выкладчыкі БДУ